Суботнія сустрэчы № 18 / 1301 за 2017-05-06
Рух ажылай прасторы
Што змянілася ў сталіцы ды іншых гарадах Беларусі дзякуючы развіццю вулічнага руху? Напярэдадні адкрыцця разважаем пра гэта з арт-дырэктарам Мінскага форуму вулічных тэатраў Уладзімірам ГАЛАКОМ, яго памочніцай Таццянай ЯНУКОВІЧ і дырэктарам па развіцці Маргарытай КОРЗУН.
Далей
|
№ 17 / 1300 за 2017-04-29
І дакладны адказ на пытанне “чаму?”
Бэла МАСУМЯН любіць рызыкаваць і лёгка пагаджаецца на нестандартныя творчыя павароты. І нават калі трапляецца за вядомы матэрыял, народная артыстка Беларусі імкнецца знайсці яму новае прачытанне. Таму сапраўды знайшлі адно аднаго выбітная актрыса і малады рэжысёр Віталь КРАЎЧАНКА, які толькі мінулым чэрвенем атрымаў дыплом рэжысёра драмы. У год свайго прыгожага юбілею Бэла Амаўна выйдзе на сцэну Сучаснага мастацкага тэатра ў спектаклі “Шчасце ёсць!” паводле п’есы іспанскага драматурга Алехандра Касоны “Дрэвы паміраюць стоячы”. Аглядальнік “К” пагутарыла з галоўнымі героямі заўтрашняй прэм’еры пра супрацьлегласці пакаленняў і іх творчы ўплыў адно на аднаго.
Далей
|
"451 па..." Шэлкаплясаву
Мне пашанцавала: я трапіла ў Гродзенскі абласны драматычны тэатр у момант яго росквіту, калі можна так сказаць: выдатная трупа, рэжысура, прафесійны тэхнічны склад, спагадлівае кіраўніцтва. Рэпертуар, вядома, адпаведны. Гэта быў час, калі на рэпетыцыю ішлі з заміраннем сэрца: што ж сёння прыдумае рэжысёр? Усе жылі ў адзіным рытме, у адзіным парыве, былі адзіным арганізмам у дні выпуску спектакля — дыхалі ва ўнісон! Музыка, святло — усё працавала на акцёра, на спектакль. Рэпетыцыі, прагоны, генеральная... І вось ён — дзень Прэм’еры! У гэты дзень тэатр замірае ў чаканні. “Час цішыні”... І вось каманда памочніка рэжысёра: “Увага! Пачалі!” І — прастора разраджаецца, артыст выходзіць на сцэну і... Саша, далей ты...
Далей
|
№ 12 / 1295 за 2017-03-25
Дзе знакі прагрэсу?
Мастакі, дызайнеры, музейшчыкі ды іншыя прадстаўнікі арт-сферы ведаюць Пятра ВАСІЛЕЎСКАГА найперш як журналіста, які мае ўласны погляд на тое, што адбываецца ў нашай культурнай прасторы. З мінулага ж года ён з’яўляецца старшынёй секцыі крытыкі Беларускага саюза мастакоў. Таму гэтае інтэрв’ю менавіта пра ўсім нібыта вядомае, але, магчыма, не зусім зразумелае, а таксама пра тое, чаго можна чакаць ад мастацкай крытыкі ў перспектыве, зыходзячы з нашай культурнай рэчаіснасці.
Далей
|
№ 11 / 1294 за 2017-03-18
Cамо паветра ў акцёрскім багажы!
Рыхтуючыся да інтэрв’ю з гэтым артыстам, я разумела: загадзя выдумляць пытанні, планаваць гутарку — беcсэнсоўна. Адным трапным словам ён можа павярнуць яе ў нечаканае, але цікавае рэчышча. Я даўно ведаю заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Мікалая ЕМЯЛЬЯНАВА, і мне заўсёды падабаўся рух яго думкі, імпанавалі манера зносінаў, тонкі гумар і іронія. Ну а галоўнае, і што трэба напісаць “па-першае”, — захапляе яго стаўленне да тэатра. Зараз, калі тэатр спрабуе новыя формы, калі тэхнічныя сродкі дазваляюць стварыць найбольш поўную карціну таго, што адбываецца на сцэне (чаго не зробіш дзеля гледача, якому хочацца бачыць у тэатры рух “у нагу з часам”), акцёр можа “расслабіцца”. Так можа падацца неспрактыкаванаму гледачу і недастаткова дасведчанаму артысту. Мікалай Генадзьевіч мае і досвед, і густ, і чалавечую ды акцёрскую годнасць, і ўнутранае чуццё, якое не дазваляе выпасці з творчага працэсу. Яму ўдаецца “ўпісацца” ў любую форму, ён арганічна існуе ў любым жанры драматургіі, яго вобразы (больш за 70 роляў) яркія, завершаныя і выклікаюць непадробную цікавасць публікі. Але што, на мой погляд, з’яўляецца самым каштоўным — ён захаваў да тэатра тое асаблівае “запаветнае”, трапяткое стаўленне, якое сыходзіць з нашых “храмаў Мельпамены”. Балюча для даўніх іх служыцеляў і зусім наадварот для тых, хто прыйшоў сёння..
Далей
|
№ 10 / 1293 за 2017-03-11
Скажы, “Pauline”, навошта…
З чаго б гэта “Культура” вырашыла прадставіць вам менавіта гэтую маладую каманду, спытаеце вы? За якія такія заслугі? Усё вельмі проста. Гурт “Pauline” — тыповы ўзор калектыву-пачаткоўца, які за два гады існавання дасягнуў сякіх-такіх поспехаў, атрымаў прызнанне ў часткі меламанаў ды зусім нядаўна выпусціў дэбютны альбом. На прыкладзе ансамбля мы і хочам паспрабаваць разабрацца, як сёння жывецца маладым музыкантам, з якімі праблемамі сутыкаюцца яны ў сваёй творчай дзейнасці, і наогул — навошта ім усё гэта трэба?.. За бэнд у рэдакцыю “К” прыйшла яго ідэолаг ды лідар-вакалістка Паліна ЦІМОХІНА. “Ужо колькі іх упала ў гэтую бездань...”, Марына Цвятаева. У бездань шоу-бізнесу...
Далей
|
№ 9 / 1292 за 2017-03-04
Наша фота і супольнасць вакол яго
Мы пачалі размову са старшынёй Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў Сяргеем МІХАЛЕНКАМ з успамінаў пра выставу фотаздымкаў “Вільнюс за адзін дзень” (2007), якая адбылася ў час існавання галерэі “Zнята” ў кінатэатры “Цэнтральны”. Тады праходзіла шмат выстаў, была яркая хваля цікавасці да фатаграфіі, ішлі баталіі на інтэрнэт-сайтах. Зараз хваля сышла, патрабаванні да фотапраектаў сталі вышэйшымі, а настроі ў фотарэпарцёрскай і арт-супольнасці змяніліся.
Далей
|
№ 8 / 1291 за 2017-02-25
7 пытанняў пра мову дырэктару Інстытута мовазнаўства
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, а таксама Тыдня роднай мовы, які ладзіць з 20 па 26 лютага Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа філіяла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, “К” вырашыла задаць 7 пытанняў кіраўніку гэтай установы Ігару КАПЫЛОВУ. Наша сустрэча прайшла 21 лютага перад самым пачаткам “круглага стала” “Мова ў навуцы, адукацыі, заканадаўстве”, які ладзіўся інстытутам.
Далей
|
№ 7 / 1290 за 2017-02-18
“Маем найбольшае самі”
Пасля запісу гэтага інтэрв’ю знакамітага нашага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся РАЗАНАВА (давялося пачуць у кулуарах XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адразу два аднолькава пашанотныя вызначэнні яго (і для нашай літаратуры тое таксама гонар): класік і гуру) ён сказаў у адказ на маю рэпліку, маўляў, з вамі за чвэрць гадзіны можна запісаць інтэрв’ю на паласу: “Пакіньце толькі самае істотнае”. Істотным мне падаўся амаль увесь дыктафонны запіс. Нагодай жа для гутаркі стала кніга перастварэнняў Алеся Разанава прадмоў Францыска Скарыны да надрукаваных ім кніг “Бібліі” “Маем найбольшае самі”. Урэшце, гутаркі магло б і не адбыцца, каб не… Але пра тое напрыканцы.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|