Які бясцэнны мір!
Хто з беларусаў гэта можа аспрэчыць? Хто з нас гэтую рыторыку палічыць за “ідэалагічныя бурбалкі”, якія, маўляў, сённяшнія пакаленні не ўспрымаюць. Паглядзім зноў
на мемарыялы, што заклікаюць да нашага сумлення. Паглядзім на фотаздымкі ў сваіх сямейных альбомах, дзе захоўваюцца не проста адбіткі твараў нашых родных, а іх кроў і слёзы, іх прага абараніць мір, пра які яны марылі ў франтавых акопах і партызанскіх зямлянках, у блакадных гарадах і вёсачках. І пра які ўжо не змог тады марыць кожны трэці палеглы з нашай зямлі.
Уся беларуская нацыя ёсць гераічная! Выключна смелыя і мужныя ваяры за радзіму! Але перад вачамі нацыі — і людзі, забітыя фугаскамі, спапялёныя ў сваіх хатах, расстраляныя ў гестапаўскіх сутарэннях... Дык няўжо не зразумела, што не парадаваліся б яны за агрэсіўнасць некаторых сваіх нашчадкаў у гэтыя дні мірнага супрацьстаяння неапраўданаму насіллю…
і разам з тым, можна быць упэўненым, што ўсе нашы крыўды адзін на аднаго — для іх, хто перажыў самае страшнае, былі б мізэрнымі. Так, сёння трэба цывілізавана разрульваць сітуацыю. І гэтая цывілізаванасць залежыць ад кожнага з нас. Так, кожны мае свой пункт гледжання, свой голас і дадзенае яму жыццё. Права распарадзіцца ўласным вольны толькі ён сам.
Далей