вяртанне імёнаў № 51 / 971 за 2010-12-18
№ 50 / 970 за 2010-12-11
Чарадзей “ідэальных вобразаў”
У гэтым нумары мы раскажам яшчэ пра аднаго беларускага мастака, які ўнёс каштоўны ўклад не толькі ў нацыянальнае мастацтва нашай краіны. У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь знаходзяцца тры партрэты яго пэндзля, але большасць твораў — у музеях Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава і ў прыватных еўрапейскіх калекцыях. Апошнія 20 гадоў свайго нядоўгага жыцця Іосіф Іванавіч Аляшкевіч — а гаворка пойдзе якраз пра яго — працаваў у Пецярбургу, але сувязі з Бацькаўшчынай не парываў. Часта выязджаў у беларускія губерні, рабіў накіды і зарысоўкі, сустракаўся з простым людам...
Далей
|
№ 49 / 969 за 2010-12-03
№ 48 / 968 за 2010-11-27
№ 47 / 967 за 2010-11-19
“Бачыце, хлопчык у светлай кашулі?”
...І адразу з вяселля маладую — яна была медсястрой — забралі ў армію. А Маісеенка, праз Вязьму і Смаленск, дабраўшыся да Ленінграда, 5 ліпеня добраахвотна ўступіў у народнае апалчэнне, хаця як старшакурснік, дыпломнік меў права на браню.
Дадам, што ў ліпені— верасні 1941-га ў Ленінградзе было сфарміравана дзесяць дывізій з такіх апалчэнцаў. Пад Кінгісепам полк, у які ўваходзілі студэнты, рабочыя і трамвайшчыкі Васільеўскага вострава, трапіў у акружэнне і быў амаль цалкам разбіты. А тым, хто застаўся ў жывых, удалося вырвацца з акружэння. З баямі і стратамі невялічкімі групамі ішлі праз раён Гатчыны ў бок Ленінграда. Але хутка Маісеенка і некалькі яго таварышаў апынуліся ў засадзе і былі ўзяты ў палон...
Далей
|
№ 46 / 966 за 2010-11-13
“Бачыце, хлопчык у светлай кашулі?”
29 лістапада споўніцца 22 гады з дня смерці нашага выдатнага земляка, народнага мастака СССР, акадэміка жывапісу, лаўрэата Ленінскай і Дзяржаўных прэмій СССР і РСФСР, прафесара, Героя Сацыялістычнай Працы Яўсея Маісеенкі. Адразу скажу: з 72
пражытых гадоў першыя пятнаццаць ён рос на сваёй малой радзіме — у вёсцы Уваравічы, што на Гомельшчыне. Больш за тое: вялікая частка твораў звязана — непасрэдна або ўскосна — менавіта з Беларуссю, з успамінамі пра дзяцінства, абпаленае Грамадзянскай вайной, пра сваіх родных... Ужо знакамітым жывапісцам ён неаднойчы наведваў свае Уваравічы, дзе і па сёння жыве яго малодшая сястра Марыя Яўсееўна. Савецкае мастац-
твазнаўства практычна ніколі не рабіла акцэнт на “беларускасці” Маісеенкі, толькі дзе-нідзе сціпла згадвала: “Родом из глухой белорусской деревушки Уваровичи”. Але сам Маісеенка — і я таму сведка — заўсёды падкрэсліваў: “Па паходжанні я— карэнны беларус. І застаўся беларусам. А як жа інакш? На сваю Бацькаўшчыну я ніколі не забываюся. Рэгулярна прыязджаю да маці ў вёску Уваравічы…” Гэта ён мне сказаў у час нашай першай сустрэчы ў Ленінградзе…
Далей
|
№ 45 / 965 за 2010-11-06
Праўда бруднай лужыны
Апалінар Гараўскі — наш выдатны жывапісец, які ўнёс значны ўклад у выяўленчую культуру Беларусі і Расіі. Але так здарылася, што імя гэтага мастака доўгі час заставалася як
бы ў ценю тых яго сучаснікаў, знакавых акадэмістаў і перадзвіжнікаў, якія цягам паўтара стагоддзя былі раскручаны айчыннымі мастацтвазнаўцамі, як кажуць, “па поўнай
праграме”. Тым не менш, Гараўскі ў якасці паэта-пейзажыста мала ў чым саступае і сваім настаўнікам М.Вараб’ёву, А.Ахенбаху, А.Каламу, і знакамітым равеснікам А. Багалюбаву, М.Клодту, І.Пахітонаву, І.Астравухаву. Ды і ў жанры партрэта ён паказаў сябе цудоўным майстрам. Не выпадкова ягоны талент высока ацэньвалі П.Трацякоў, І.Рэпін, Ф.Бруні,
архітэктар М.Бенуа, кампазітар М.Глінка...
Далей
|
№ 44 / 964 за 2010-10-30
Леў Талстой капаў з ім гліну...
Ілля Гінцбург - адзін з рэдкіх майстроў скульптуры, які заўсёды ведаў свае сілы. Аднак ведаў і іх каштоўнасць. Ён меў тое, чаго можа і не быць у геніяў: прывабнасць - не самая важная і, ва ўсялякім выпадку, не найпершая якасць мастацтва. Але яна становіцца вырашальнай тады, калі творца не прыналежыць да ліку паваротных фігур эстэтычнай гісторыі. Гінцбург ратаваўся ад жорсткасці модных мастацкіх плыняў і агульнай стомленасці пакалення "чэхаўскіх" герояў менавіта гэтым дарам. У яго мастацтве прысутнічае выпуклы вобраз часу, яскравыя абліччы тых, хто жыў у ім, а мадэлі майстра - людзі, якія прадстаўлялі практычна ўсе галіны перадавой расійскай культуры і навукі канца XIX - першай чвэрці XX стагоддзяў. Мастакі падобнага складу валодалі вялікай жыццеўстойлівасцю. Яны выратаваны ад заўчаснай неактуальнасці; яны аказваюцца нечаканымі нават тады, калі ўсё у іх, здаецца, прадбачыш наперад. Такі наш зямляк Ілля Якаўлевіч Гінцбург (сапраўднае імя і прозвішча - Эліяс Гінзбург).
Далей
|
№ 43 / 963 за 2010-10-23
У пошуках страчанага часу
26 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбудзецца святочны вернісаж
нашага земляка, выдатнага мастака сучаснасці Барыса Заборава, прымеркаваны да яго 75-годдзя. Арганізавалі выстаўку Міністэрства культуры Беларусі, Міністэрства культуры і камунікацый Французскай Рэспублікі, Міністэрства замежных спраў Францыі, Міністэрства замежных спраў Беларусі, Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, пасольства нашай краіны ў Францыі, а таксама галерэя “Дэ Бюсі” (Парыж).
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|