Соцыум № 9 / 1500 за 2021-02-27
Эксклюзіў дома Купалы
Бываць у музеях, часцей ці радзей, даводзіцца многім, але далёка не ўсе наведвальнікі такіх устаноў уяўляюць, што ў музейных экспазіцыях можна пабачыць толькі невялікую частку гістарычных артэфактаў. Нават самыя адметныя з гэтых прадметаў могуць, з розных прычын, большую частку часу знаходзіцца ў фондасховішчах музея, трапіць куды шараговаму наведвальніку амаль немагчыма.
Далей
|
Эмацыйны наратыў анімацыі
Напрыканцы лютага прайшла анлайн-прэм’ера анімацыйнага фільма маладога беларускага аўтара Івана Гапіенкі “Каралеўства зорак”. Цягам мінулага года фільм паўдзельнічаў у вялікай колькасці міжнародных фестываляў, сабраў там шэраг узнагарод. І быў, дарэчы, адзінай анімацыйнай стужкай, адабранай для ўдзелу ў конкурсе фестывалю “Лістапад-2020”, які ў выніку не адбыўся. Над ёй нядаўні выпускнік факультэта дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Іван Гапіенка працаваў на працягу чатырох гадоў. Яго праект цалкам незалежны, і акрамя іншага цікавы тым, што на прыкладзе гэтай работы можна ацаніць, якім можа быць новы шлях беларускай анімацыі.
Далей
|
№ 7 / 1498 за 2021-02-13
Неабдымны рэсурс правадніка
4 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая прэзентацыя Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь. База дадзеных аб найкаштоўнейшых артэфактах кніжнай спадчыны краіны цяпер даступная ў Сеціве на партале Нацыянальнай бібліятэкі па адрасе kp.nlb.by. Дзякуючы ёй кожны ахвочы можа бліжэй пазнаёміцца з найбольш выдатнымі беларускімі старадрукамі і рукапісамі альбо самастойна паўдзельнічаць у стварэнні іх максімальна поўнага спіса.
Далей
|
№ 6 / 1497 за 2021-02-06
Абшары старадаўняй карты
Каго з нас у дзяцінстве не захаплялі падарожжы па нязведаных краінах, поўныя прыгодаў, адкрыццяў і незвычайных знаходак? Многія, відаць, любілі разглядаць рознакаляровыя карты, уяўляючы сябе вандроўнікамі і першаадкрывальнікамі новых земляў. Пасля ўжо ўсе мы ўсур’ёз сутыкаліся з асаблівым светам карт, вывучаючы іх таямніцы на школьных занятках па геаграфіі — але нямногія зрабілі вывучэнне картаграфіі справай свайго жыцця.
Далей
|
Аўто Песняра
Часам мы не звяртаем належнай увагі на тое, што было створана за апошнія гады ў сацыяльна-эканамічнай сферы краіны.
Між тым, без перабольшання можна сказаць, што суверэнная Беларусь за мінулыя 30 гадоў змагла значна прасунуцца на шляху рэканструкцыі і мадэрнізацыі ключавых галін народна-гаспадарчага комплексу.
Прынамсі праца любога творцы, які займаецца прамысловым дызайнам, шчыльна спалучана з поглядам на нацыянальны культурны асяродак як рэч вызначальную. Таму сёння брэнды беларускіх прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на машынабудаванні, адразу пазнаюцца і ў краіне, і за яе межамі спачатку па сваіх візуальных адметнасцях. Гэта і кар’ерныя самазвалы “БелАЗ”, і трактары “Беларус”, і грузавыя аўтамабілі “МАЗ”, і спецтэхніка “Амкадор”, і сельскагаспадарчая тэхніка “Гомсельмаш”, і магутнае прадпрыемства па выпуску электратранспарту “Белкамунмаш”…
Два мінулыя гады пазначылі яшчэ адну тэндэнцыю: устойлівую спажывецкую цікавасць насельніцтва рэспублікі да электрамабіляў.
Летась стала вядома, што гэтая тэндэнцыя была заўважана кіраўніцтвам дзяржавы, у сувязі з чым у бліжэйшы час Беларусь плануе выйсці на праектаванне і вытворчасць пяці новых мадэляў айчынных электрамабіляў. У арганізацыях НАН Беларусі ўжо выкананы шырокі спектр даследчых работ, у выніку якіх створаны эксперыментальныя і вопытныя ўзоры электратранспарту і яго кампанентаў. Вядома ж, над імі працавалі і будуць яшчэ працаваць у тым ліку і айчынныя дызайнеры.
Відавочна, што гэтыя прыярытэты, у прыватнасці, увядзенне ў жыццё нацыянальнага электрамабіля, не абыйдуць увагай падчас абмеркавання праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 — 2025 гады на VI Усебеларускім народным сходзе.
Застаецца толькі дадаць, што па мерках гісторыі беларускае машынабудаванне, як галіна, зусім маладая. Таму безумоўныя поспехі яе дызайнераў, інжынераў, аўтаслесараў (насамрэч сапраўдных творцаў) заслугоўваюць несумненнай павагі. Бо ўсё пачыналася яшчэ ў 1944 годзе, калі ў зруйнаваным Мінску з машынакамплектаў, якія паступалі па ленд-лізу, збіраліся грузавыя аўтамабілі Ford, GMC, Chevrolet… Гэта ўжо была перамога на фронце адраджэння і далейшага ўздыму гаспадаркі Айчыны.
А годам раней на аўтазаводзе расійскага горада Горкі (Ніжні Ноўгарад) савецкія дызайнеры і канструктары пачалі працу над вытворчасцю легендарнай легкавой аўтамашыны пад сімвалічнай назвай “Победа”. Як нараджалася яна — у расповедзе вядомага навукоўцы.
Далей
|
№ 5 / 1497 за 2021-01-30
Насуперак усім нягодам...
Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту, які адзначаецца 27 студзеня, у гадавіну вызвалення вязняў лагера смерці Асвенцым, зрабіўся чарговай нагодай для абмеркавання будучыні яўрэйскай культурнай спадчыны ў Беларусі. Хто сёння мае ўзяць на сябе клопат аб гістарычных набытках і помніках мінуўшчыны, якія сведчаць аб шматвекавым суіснаванні беларускіх яўрэяў з іншымі народамі Беларусі?
Далей
|
№ 3 / 1495 за 2021-01-16
Не зашкодзіць падсумаваць
Значныя юбілеі, форумы адмыслоўцаў у афлайне і ў сеціве, новыя тэхналогіі ў новых абставінах, грамадскія ініцыятывы і аб’яднанні — пра ўсё, чым запомніўся 2020 год у галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Далей
|
Паміж Беніцай і Смалянамі, або Чаму б не пракласці маршрут для турыстаў?
Збіраючы матэрыялы для гістарычнага серыяла, прысвечанага радаводным і сямейным таямніцам славутага грамадскага дзеяча, паэта-рамантыка, геолага Тамаша Зана, я пачаў ствараць спіс “занаўскіх мясцін”. Траплялі ў яго мястэчкі і вёскі, фальваркі і маёнткі, якія ўдавалася знайсці ў публікацыях або дакументах. З цягам часу спіс пераўтварыўся ў праўдзівы “Шлях Тамаша Зана”, які ломанай лініяй прайшоў ад заходняй мяжы Беларусі да ўсходніх рубяжоў. Паміж старажытнымі беларускімі мястэчкамі Беніцай і Смалянамі было, як ў бурштынавых пацерках, нанізана больш за паўтара дзясяткі тапонімаў, сярод якіх, як цэнтральны кулончык, пачэснае месца займаў Мінск. Так нарадзілася ідэя у вольны час прайсціся гэтым шляхам, распрацаваць новы турыстычны маршрут, і запар агледзець усё тое, што належыць нашай “культурнай спадчыне”. Бо, відавочна, што далёка не ўсё, што нам магло сустрэцца на гэтым шляху, магло мець шыльду “гісторыка-культурная каштоўнасць”. У той дзень, калі ў “К” выйшла першая частка публікацыі “Таямніцаў…” (№ 51, 19 снежня) мы пабывалі ў Смалянах. Вынікамі гэтай вандроўкі і распачынаем “Шлях Тамаша Зана”.
Далей
|
№ 52 / 1492 за 2020-12-25
Настальгія па выдзьмутым шары
Набліжэнне зімовых святаў адчуваецца паўсюдна, і музейная галіна тут не складае выключэння. Гісторыя ёлачных упрыгожванняў, як і традыцыя святкавання Новага года і Калядаў наогул, сягае далёка ў мінуўшчыну. Яшчэ ў XVI стагоддзі ў Еўропе калядныя ялінкі ўпрыгожвалі яблыкамі, слівамі і арэхамі, зваранымі ў мёдзе, якія, у адпаведнасці з хрысціянскай традыцыяй, сімвалізавалі райскія плады спазнання дабра і зла. А першыя шкляныя ёлачныя цацкі з’явіліся ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў Германіі — тады там акурат здарыўся неўраджай яблыкаў, і нямецкія майстры прыдумалі замяніць традыцыйныя калядныя цацкі на выявы гэтых пладоў са шкла. Ды ўсё ж і сёння ў Беларусі ўпрыгожванне навагодняй ялінкі асацыюецца перадусім з досведам адзначэння надыходу Новага года ў часы СССР, і з тагачаснымі ёлачнымі цацкамі.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 97
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|