"Круглы стол" № 8 / 1238 за 2016-02-20
Паэзія і погляд кампазітараў: каб да слухача, а не ў шуфляду
Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага ва ўсім свеце, а значыць, і ў нашай краіне, у рэдакцыі "Культуры" за "круглым сталом" сабраліся... кампазітары. Зрэшты, некаторыя з іх называюць сябе больш сціпла — аўтары музыкі. Да таго ж некаторыя з прысутных з’яўляюцца яшчэ і паэтамi-песеннікамi ды выканаўцамі. У дыскусіі ўдзельнічалі народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Зарыцкі (Э.З.), кампазітар і прадзюсар Алег Молчан (А.М.), аўтары і выканаўцы Зміцер ВАЙЦЮШКЕВІЧ, ён жа Тодар (Т.), Алесь Камоцкі (А.К.) і Аляксандр Віслаўскі (А.В.). Размова, якую падрыхтавалі карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег Клімаў (А.Кл.) і рэдактар аддзела, музыказнаўца Надзея Бунцэвіч (Н.Б.) была прысвечана спалучэнню мелодый ды высокай паэзіі. У творчым багажы гасцей “К” маюцца не толькі асобныя песні, напісаныя імі на радкі адораных i не вельмі тэкставікоў ды на творы беларускіх класікаў, але і канцэртныя праграмы ды альбомы, у якіх паэтычнай асновай сталі вершы мэтраў. Дык ці патрабуюцца слухачу канцэптуальныя музычныя праекты на вершы нацыянальных класікаў?
Далей
|
№ 4 / 1234 за 2016-01-23
Батлейка як "стол перамоваў"
14 — 17 студзеня ў Адукацыйным цэнтры пры Свята-Елісавецінскім манастыры горада Мінска прайшоў Міжнародны калядны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў “Нябёсы”. Галоўнымі заснавальнікамі выступілі Мінская епархія і згаданы манастыр, садзейнічанне ў падрыхтоўцы і правядзенні аказвалі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкам. Нарадзіўшыся летась, “Нябёсы” называліся тады рэспубліканскімі і мелі куды меншы разгорт: працягваліся два дні, сабраўшы з дзясятак калектываў. Сёлета ўдзельнікаў аказалася амаль удвая больш. Замест прэс-канферэнцыі па выніках праглядаў быў праведзены “круглы стол” “Батлейка ў прасторы культуры ХХІ стагоддзя”, які ахапіў не толькі гістарычныя, мастацкія, выхаваўчыя, але і ўласна метадычныя аспекты адраджэння батлейкі.
Далей
|
№ 3 / 1233 за 2016-01-16
Хор “навыраст” для новага спеўнага
Пытанні развіцця харавых спеваў у Беларусі пастаянна былі ў цэнтры ўвагі Міністэрства культуры краіны. У снежні міністр Барыс Святлоў узнагародзіў удзельнікаў фіналу агульнарэспубліканскай акцыі “Харавое веча” і цырымоніі “Малітва за Беларусь”. Пасля ўручэння грамат адбыўся гала-канцэрт калектываў з усёй рэспублікі. Папярэднічаў падзеям “круглы стол” у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па стане і праблемах развіцця вакальна-харавога мастацтва, адукацыі і выхавання з удзелам дзеячаў культуры і мастацтва з усіх рэгіёнаў, прадстаўнікоў міністэрстваў культуры і адукацыі, абласных галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. На старонках “К” — матэрыялы адкрытай дыскусіі.
Далей
|
№ 51 / 1229 за 2015-12-19
Вакол кнігі "з малюнкамі"
У нацыянальнай кніжнай графіцы шмат слынных імёнаў, але большасць з іх звязана з мінулым стагоддзем. Сёння трэба вельмі пастарацца, каб знайсці ў кнігарні томік з дыхтоўнымі ілюстрацыямі ад суайчыннікаў. Давядзецца зазначыць, што сучасныя айчынныя графікі часцей запатрабаваныя за мяжой, чым на Бацькаўшчыне. Тыя ж Павел Татарнікаў ці Кацярына Дубовік — іх зоркі ў значнай ступені заззялі дзякуючы замежнай паліграфіі і тамтэйшым творчым замовам. Усё часцей чуваць размовы пра тое, што ў нас з’яўляюцца асобныя творцы, але няма новага пакалення кніжных графікаў, асабліва тых, хто задзейнічаны ў афармленні дзіцячай літаратуры… Гэтыя пытанні ўзнімаліся на “круглым стале” ў рэдакцыі “К”. Кропкі судакранання шукалі прафесар кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў краіны Валерый СЛАВУК, мастак, ілюстратар Аксана АРАКЧЭЕВА, дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Таццяна ШВЕД, мастацкія рэдактары выдавецтва “Мастацкая літаратура” Вольга МАКСІМОВІЧ, Міхаіл ДАЙЛІДАЎ і Настасся КАПУЦЭВІЧ, дырэктар выдавецтва “Кнігазбор” Генадзь ВІНЯРСКІ, а таксама аглядальнік “К” Настасся ПАНКРАТАВА і спецкарэспандэнт Пётра ВАСІЛЕЎСКІ.
Далей
|
№ 24 / 1202 за 2015-06-13
Бракуе матывацыі і… канкурэнцыі для лішняга нуля ў кошце
У маі адбыўся Мінскі тыдзень дызайну, які дазволіў зірнуць на гэту галіну творчасці (як у яе мастацкім вымярэнні, так і ў прыкладным) часам у нечаканых ракурсах. Гаворка як пра стацыянарную экспазіцыю айчынных і замежных адмыслоўцаў у рамках выстаўкі “Мэбля. Дызайн. Інавацыі”, так і пра open-air-праект у Траецкім прадмесці. Адной з вартасцей, што, урэшце, і мае быць уласцівым дызайнерскай працы, сталася наяўнасць многіх экспанатаў “у матэрыяле”, а не, як тое часцяком у нас заведзена, на эскізах. Гэта значыць, што рэчы можна (і варта) было кранаць рукамі. Але не менш важным з’яўляецца і той факт, што Мінскі тыдзень дызайну дазволіў акрэсліць асноўныя тэндэнцыі, што пануюць у названай сферы. Урэшце, ці так гэта? Мы абмеркавалі падзею з яе арганізатарамі — куратарамі Аленай КАРПІЛАВАЙ, Андрэем КАРАВЯНСКІМ і Юрыем ТАЎБКІНЫМ. У выніку, атрымаўся “круглы стол”, падчас — з вострымі, але патрэбнымі вугламі. Як і заўсёды, будзем рады пачуць і меркаванні іншых спецыялістаў па пытаннях, узнятых пад час гэтай размовы.
Далей
|
№ 14 / 1192 за 2015-04-04
Памяць у спадчыну і ў абсалют
З нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі наша газета зладзіла “круглы стол” з удзелам дзеячаў мастацтва, што сімвалічна адбыўся ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гаворка ішла пра тое, як данесці трагізм і пафас Вялікай Айчыннай вайны да сённяшніх маладых людзей, да пакалення, для якога мір — рэальнасць, а вайна — гісторыя. Удзельнікі сумоўя — мастакі, заслужаныя дзеячы мастацтваў краіны Уладзімір УРОДНІЧ і Уладзімір КОЖУХ, народны артыст Беларусі, тэатральны і кінарэжысёр, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандр ЯФРЭМАЎ, мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр ГАРЦУЕЎ, мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” Вячаслаў ШАРАПАЎ, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Мікалай СКОБЕЛЕЎ. Ад “К” у гутарцы ўдзельнічалі спецыяльны карэспандэнт Пётра ВАСІЛЕЎСКІ і аглядальнік Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ.
Далей
|
№ 8 / 1186 за 2015-02-21
Інфантыльнасць нараджае інфантыльнасць
Каб абмеркаваць стан сучаснай айчыннай музычнай журналістыкі, да нас завіталі тыя, хто даўно піша пра музыку і карыстаецца пэўным аўтарытэтам, — Сяргей БУДКІН (далей — С.Б.) і Павел СВЯРДЛОЎ (П.С.), да каго далучыўся і прадстаўнік “К” Алег КЛІМАЎ (А.К.), а таксама музыканты: гітарыст гурта “Гаротніца” Аляксандр ФУНТ (А.Ф.), лідар гурта “Pomidor/Off” Аляксандр ПАМІДОРАЎ (А.П.) і вакаліст гурта “Цягні-Штурхай” Павел ТАРАЙМОВІЧ (П.Т.). Але гутарка выйшла за рамкі тэмы: удзельнікі дыскусіі закранулі “супрацьстаянне” музыкант — музычны журналіст наогул... Падставай для чарговага “круглага стала” “К” стаў матэрыял пра дэбютны альбом гурта “Гаротніца”. Рэцэнзію апублікаваў адзін з парталаў і выклікаў у Сеціве абураную рэакцыю, перш за ўсё — прыхільнікаў калектыву. Вось пара пасажаў з гэтага артыкула: “…узнать вокалистку по голосу и манере в слепом тесте против десятка-другого выпускниц “кулька” будет достаточно проблематично”; “…судя по роликам на “Ютубе”, вживую дела обстоят еще хуже… Это всё немного напоминает школьный дискач: звучит “Ace of Base”, в центре спортзала ломается и кривляется сорокалетняя уборщица-алкоголичка, периодически подмигивая оцепеневшим от ужаса старшеклассникам…”.
Далей
|
№ 5 / 1183 за 2015-01-31
Нелірычная размова
Сёння ў Мінску на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання будуць абвешчаны лаўрэаты Нацыянальнай музычнай прэміі “Ліра” — лепшыя па выніках 2014 года беларускія поп-выканаўцы, кампазіцыі, аўтары песень ды іншыя героі — у 13 намінацыях. Форум, у рамках якога прафесійнае журы вызначае вядучых айчынных майстроў сучаснага песеннага мастацтва і называе пераможцамі адпаведныя праекты сезона, чарговы раз падлягаў перазагрузцы. Так, у яго з’явіўся новы суарганізатар — разам з Міністэрствам культуры ім стаў тэлеканал “АНТ”, — а частку таго, што раней адбывалася на прыхаванай ад вачэй публікі “кухні”, наадварот, вынеслі на суд тэлегледачоў у выглядзе адборачных тураў. За імі сачылі і тыя, хто сабраўся днямі за “круглым сталом” “К”. Гэта беларускія журналісты, якія пішуць пра музыку, Дзмiтрый ПАДБЯРЭЗСКI (намеснiк галоўнага рэдактара часопiса “Мастацтва”, далей — Д.П.), Сяргей МАЛІНОЎСКІ (рэдактар аддзела свецкай хронікі і тэлебачання газеты “Комсомольская правда в Белоруссии”, С.М.), Валянцін ПЕПЯЛЯЕЎ (аглядальнік штотыднёвіка “Народная газета”, В.П.), Аляксандр ЧАРНУХА (галоўны рэдактар інтэрнэт-партала “Ultra-Music”, А.Ч.). Наша выданне прадстаўлялі Надзея БУНЦЭВIЧ (рэдактар аддзела, Н.Б.) i Алег КЛІМАЎ (спецыяльны карэспандэнт, А.К.). А гаварылі яны пра тое, што пачулі ды ўбачылі. Крытыкавалі, не без таго, адзначалі моманты станоўчыя і дыскутавалі пра беларускую музыку наогул...
Далей
|
№ 22 / 1148 за 2014-05-31
“Дзень сурка” для беларускага авангарда
Гістарычная частка маштабнага выставачнага праекта “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта” мае даволі правакацыйную назву: “Сто гадоў беларускага авангарду”. Натуральна, мастацтвазнаўцы адразу пачалі скрупулёзна чапляцца да словаў — балазе, у дадзеным выпадку гэта не надта складана. Аднак вобразная назва і не прэтэндуе на факталагічную і тэрміналагічную дакладнасць. Яна выразна перадае галоўны пасыл: насуперак агульнаму меркаванню, беларуская культурная прастора не была абдзеленая тымі з’явамі, якія шмат у чым вызначалі сусветнае мастацтва ХХ стагоддзя. Першыя 80 гадоў “белавангарда” змясціліся ў малой зале і калідоры Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Вялікая зала прысвечана той андэрграунднай плыні, што прабілася на паверхню ўжо за час апошняй “змены эпох”. Такая дыспрапорцыя вытлумачальная. Шагал ды іншыя “вернутыя імёны” акурат сінхронна выстаўляюцца ў іншым музеі — у якасці бясспрэчных шэдэўраў мастацтва Беларусі. А вось маштабнае асэнсаванне набыткаў колішніх “нефармалаў” толькі пачалося, і выстаўка, без сумневу, стане важнай вяхой у гэтым працэсе. Пра саму з’яву ды яе “легітымізацыю” ў культурнай прасторы мы гутарым у фармаце «круглага стала» з куратарамі выстаўкі “Сто гадоў беларускага авангарду”: загадчыкам аддзела сучаснага выяўленчага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Вольгай АРХІПАВАЙ і загадчыкам аддзела выставак Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Вольгай РЫБЧЫНСКАЙ. Удзел у “круглым стале” ўзяў і “непасрэдны сведка падзей” — мастак Алесь РОДЗІН.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|