— Мы мелі магчымасць пазнаёміцца з музеямі аддаленых рэгіёнаў Грузіі, — распавяла яна. — Тыя помнікі, што мы ўбачылі, былі пабудаваны ў 70 — 80 гады мінулага стагоддзя, але зараз праз аднаўленне і рэканструкцыю атрымалі другое жыццё. Напрыклад, музей у пасёлку Месціа знаходзіцца на поўначы краіны: цікава, што яго аднаўленнем займаўся сын архітэктара, які спраектаваў гэты будынак. У выніку, атрымалася сучасная ўстанова, што ў найбольш выгадным свеце дэманструе ўласныя багатыя фонды.
Мы наведалі музей у Вані. Ён зараз знаходзіцца на стадыі завяршэння будаўніцтва. Паралельна вакол яго адбываюцца раскопкі антычнага горада. Яшча адна ўстанова — у Ахалцыхе, горадзе на мяжы з Турцыяй. Адпаведна, музей месціцца ў крэпасці і мае сваю прасторавую адметнасць.
У цэлым, усе адноўленыя аб’екты вылучаліся цікавай арганізацыяй прасторы, простымі і лаканічнымі экспазіцыйнымі рашэннямі. Вялікую ролю тут, хочацца адзначыць, адыгрывае святло, якое выпраменьвае пэўны прадмет экспазіцыі з прыцемкаў залы.
Паралелі з нашым музеем у Міры, безумоўна, праводзіліся. І шмат у чым мы не прайграём, а выігрываем: хаця б у большай прапанове сувенірнай прадукцыі… Таксама, лічу, мы маглі б падзяліцца досведам папулярызацыі музея, у якім маюць патрэбу аб’екты, што наведалі музейшчыкі СНД. Музейныя ўстановы адкрыліся нядаўна, знаходзяцца ў аддаленых рэгіёнах, але заслугоўваюць вялізнай увагі публікі. І гэта трэба выпраўляць.
Яшчэ у выніках паездкі — дамоўленасць аб супрацоўніцтве з Калінінградскай мастацкай галерэяй. Але пра гэта — крыху пазней…