|
|
|
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 34 cт. ) Наш эксклюзіў№ 36 / 956 за 2010-09-04
Характар Прыпяці
 У багатых сховішчах Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь ёсць асобная калекцыя, прысвечаная фотамастацтву нашага краю. Рыхтуючы нумар, прысвечаны Хойніччыне, а калі шырэй — Палессю і палешукам, “Культура” пры дапамозе загадчыка аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц НГМ Надзеі Саўчанка падрыхтавала падборку здымкаў, якія праз тыпажы і краявіды выяўляюць загадкавы і непаўторны “характар палескага краю”.
Далей
|
"К" інфармуе№ 35 / 955 за 2010-08-28
Хто лётаў пад купалам?
Напрыканцы жніўня “Белдзяржцырк” падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў новую праграму: дрэсіраваныя кракадзілы-гіганты пад купалам цырка-шапіто. І… пад гіпнозам дрэсіроўшчыка
Антоніа Коцка.
Далей
|
Мастацкія крылы Зямлі беларускай
3-га верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё Рэспубліканскай выстаўкі сучаснага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Зямля пад белымі крыламі". Экспазіцыя прадставіць творы народных мастакоў краіны і лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміў першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі.
Далей
|
Хто атрымае “…Аловак”?
 ХІІІ Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка” пройдзе ў Магілёве ў другой палове верасня. Больш за 40 стужак з 19 краін свету прымуць удзел у конкурсе сёлетняга форуму, спаборнічаючы за яго ўзнагароду — “Хрустальны аловак”.
Далей
| |
V.I.P.№ 34 / 954 за 2010-08-21
Цырк, узняць ветразі! Праекты “ноў-хаў” і трукі без “копій”
Чатыры зменныя арэны: падлога для эстрадных шоу, класічны манеж, танцавальны паркет, лядовы пляц… Купал вышынёй 18 метраў, мабільны басейн, асобны манеж для рэпетыцый… Гаворка — пра абноўлены будынак Беларускага дзяржаўнага цырка, які неўзабаве адкрые свае дзверы для гледачоў. “Літаральна 1 верасня распачынаецца першы этап перасялення калектыву ў новы будынак, — адзначае галоўны рэжысёр установы Сяргей (а ў творчых колах — Серж) БАНДАРЧУК, — і мы не можам дачакацца, калі, нарэшце, скончацца нашы “вялікія пярэбары”. Што ж прапануе айчынны цырк у адноўленым антуражы? Ці дыктуюць змены высокія тэхналогіі? Што, увогуле, сёння ўяўляе з сябе цырк як культурная індустрыя і бізнес-прадпрыемства? “К” вырашыла пагутарыць з галоўным рэжысёрам установы Сяргеем Бандарчуком аб тым, якім яму бачыцца шлях Белдзяржцырка.
Далей
|
Гістарыёграф№ 34 / 954 за 2010-08-21
Вяртанне люстэрак з... Залюстэрачча
 Давайце пафантазіруем. У іх глядзеліся Караль Станіслаў Радзівіл. Або Дамінік Геронім? А можа, Антоній Альбрэхт Радзівіл? Хто ведае, якія тайны захоўваюць радзівілаўскія люстэркі і, калі паверыць у яго існаванне, іх Залюстэрачча...
Далей
|
Погляд з XXI стагоддзя№ 32 / 952 за 2010-08-07
Фотагенічнасць… памяці
 У азначэннях фотаздымкаў Вольгі САВІЧ звычайна выкарыстоўваюць тэрмін “нефармат”. А яшчэ — канцэптуальнае фота: арт-фатаграфія, “фатаграфія ўяўлення”. Адметныя праекты гэтай маладой фотамастачкі, выпускніцы Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і
мастацтваў, заклікаюць паставіцца да здымка не як да “праўдзівага адлюстравання рэчаіснасці”, а як да інструмента, сродку, які стварае пэўную рэальнасць. Перад намі бадай экспрэсіянізм або нават імпрэсіянізм — з той толькі розніцай, што мастак выкарыстоўвае фотаплёнку, а не фарбы ды палатно.
Далей
|
Суботнія сустрэчы№ 31 / 951 за 2010-07-31
Леанарда каля… лагойскага “мора”
 Згодна з данымі адной з сусветна вядомых кансалтынгавых кампаній, на еўрапейскім кантыненце налічваецца каля 300 паркаў забаў. На жаль, пакуль у гэтым шэрагу “казачных месцаў” не фігуруюць забаўляльныя паркі, якія месціліся б на постсавецкай прасторы. Між тым, у Беларусі цягам года таму распрацаваны праект тэматычнага парку забаў, што здолеў бы кампенсаваць нястачу такога кшталту адпачынку беларусаў, ды і ўвогуле — стаць першым вялікім цэнтрам забаў для дзяцей і дарослых на прасторы СНД.
Далей
|
№ 22 / 942 за 2010-05-29
Сяргей ДАРАФЕЕЎ: “Я хачу быць аб’ектыўным”
Гарызантальны і вертыкальны “лайнер” для ток-шоу
Мяркую, не перабольшу: глядзець праграмы гэтага вядучага ніколі не бывае сумна. Вострыя пытанні, сапраўднае супрацьстаянне суразмоўцаў, цікавыя меркаванні экспертаў, нязмушаная атмасфера — усё гэта характарыстыкі ток-шоу “Выбар” на АНТ пад кіраўніцтвам журналіста Сяргея ДАРАФЕЕВА. Да згаданага праекта далучыўся нядаўна і, так бы мовіць, больш камерны “Выбар+” — праграма, што, нягледзячы на позні эфірны час, прымушае прачнуцца і актывізавацца нават стомленага гледача. Зноў-такі — дзякуючы актыўнай пазіцыі інтэрв’юера, якая ўключае і пошук цікавага суразмоўцы, і злабадзённыя пытанні да госця ў студыі. Як здзейсніўся выбар прафесіі Сяргея Дарафеева? Якое яго асабістае творчае крэда? Нарэшце, якім чынам удалося ажыццявіць невялікую, здавалася б, але такую заўважную эвалюцыю на айчынным тэлеэкране? Пра гэта — у гутарцы карэспандэнта “К” з вядучым праграм “Выбар” і “Выбар+”, дырэктарам Дырэкцыі ранішняга вяшчання АНТ Сяргеем Дарафеевым.
Далей
|
Максіма маладых№ 24 / 944 за 2010-06-12
Саундчэк для акцёра
“Перавага персанажа” ў хадзе... ад прыватнага
Ён — далікатны Манус у “Translations” і Франц у спектаклі “Не мой” на Купалаўскай сцэне, дзівакаваты Ваня ў кінафільме “Дасціш фантасціш”… Аляксандр КАЗЕЛА ўсяго за тры гады працы ў якасці акцёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы стаў на тэатральным полі фігурай заўважнай і цікавай. Ён не абмяжоўвае свае праяўленні адно толькі акадэмічнымі формамі: прымае ўдзел у клубнай пастаноўцы “Cafе “Паглынанне” рэжысёра Яўгена Карняга, не пакідае ён убаку яшчэ адну сваю жарсць — музыку — і часта выступае ў праекце “Сярэбранае вяселле”. Адным словам, перад намі — малады творца, які імкнецца рэалізаваць сябе напоўніцу. Ён — далікатны Манус у “Translations” і Франц у спектаклі “Не мой” на Купалаўскай сцэне, дзівакаваты Ваня ў кінафільме “Дасціш фантасціш”… Аляксандр КАЗЕЛА ўсяго за тры гады працы ў якасці акцёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы стаў на тэатральным полі фігурай заўважнай і цікавай. Ён не абмяжоўвае свае праяўленні адно толькі акадэмічнымі формамі: прымае ўдзел у клубнай пастаноўцы “Cafе “Паглынанне” рэжысёра Яўгена Карняга, не пакідае ён убаку яшчэ адну сваю жарсць — музыку — і часта выступае ў праекце “Сярэбранае вяселле”. Адным словам, перад намі — малады творца, які імкнецца рэалізаваць сябе напоўніцу.
Далей
|
Назад |