Добра, калі ёсць магчымасць адправіць дзяцей у летнік, аздараўленчы цэнтр. Дасуг там — арганізаваны, адказнасць за дысцыпліну нясуць педагогі-выхавацелі. І бацькі са спакойнай душой перадаручаюць сваіх дзяцей персаналу ўстаноў. Але не варта забываць, што летнікі і цэнтры — месцы масавага кругласутачнага знаходжання людзей. Значыць, бяспечнаму адпачынку тут павінна надавацца першарадная ўвага.
Яшчэ да адкрыцця летняга сезона кіраўніцтва павінна забяспечыць рамонт будынкаў, Не апошняе месца ў спісе абавязкаў адміністрацыі займае і адказнасць за супрацьпажарны стан аб’ектаў. Маюцца на ўвазе выкананне патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі, захаванне супрацьпажарнага рэжыму на тэрыторыі дзіцячага гарадка, распрацоўка алгарытму дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару ды іншых надзвычайных сітуацый, арганізацыя дзяжурства ў начны час, забеспячэнне належнага стану шляхоў эвакуацыі, забеспячэнне памяшканняў сувяззю і неабходнай колькасцю сродкаў пажаратушэння, недапушчальнасць захоўвання ў будынках і на тэрыторыі лёгкаўзгаральных рэчываў ды матэрыялаў, наяўнасць вольных пад’ездаў пажарных машын да ўсіх будынкаў, збудаванняў і крыніц вады.
Таццяна БЫЧАНОК, спецыяліст групы прапаганды і навучання Савецкага РАНС г. Мінска