Фасад Селіханава

№ 32 (1054) 11.08.2012 - 17.08.2012 г

Праект скульптара Канстанціна Селіханава перамог у бліц-конкурсе на афармленне будынка Дома прафсаюзаў, зладжаным Мінгарвыканкамам.

Лёс знешняга выгляду Дома прафсаюзаў вырашаўся цягам некалькіх месяцаў. Праца Селіханава ў суаўтарстве з заслужаным архітэктарам краіны Леанідам Левіным была прызнана лепшай.

/i/content/pi/cult/390/7781/2-1.jpeg

- Распрацоўваючы праект, я вырашыў звярнуцца да эстэтыкі пачатку ХХ стагоддзя, гісторыі прафсаюзнага руху Беларусі, - распавёў скульптар. - На большай частцы фасада будзе выява раллі з вышыні птушынага палёту, разоры якой трансфармуюцца ў промні сонца. На фрызе ж - умоўная гісторыя прафсаюзнага руху, але ключ тут - у пластычнай мове, якая адсылае да Віцебскай мастацкай школы пачатку ХХ стагоддзя.

Фота Юрыя ІВАНОВА

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"