Калейдаскоп паштовак

№ 1 (1024) 07.01.2012 - 13.01.2012 г

Віртуальная калекцыя — пра святы

/i/content/pi/cult/358/6837/1-2.jpeg

Гісторыі святкавання Новага года і Каляд прысвечаны разнастайныя айчынныя музейныя праекты. Адзін з іх - віртуальны: дэбютная выстаўка Цэнтра Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Рэспублікі Беларусь прысвечана паштоўкам.

Ідэяй стварэння экспазіцыі і асноўнай работай па ажыццяўленні задумы /i/content/pi/cult/358/6837/1-1.jpegкіравала супрацоўніца Цэнтра Людміла Скакун. А яго кіраўнік Вольга Мірончык кажа, што на сёння апрацавана інфармацыя прыкладна пра 20 тысяч музейных артэфактаў. Таму не выпадкова з'явілася ідэя сабраць да святаў калекцыю паштовак, святочных канвертаў, што ахопліваюць перыяд канца ХІХ - 1-й паловы ХХ ст. У гэтым шэрагу можна ўбачыць цікавыя, а часам і ўнікальныя святочныя артэфакты, нават з часоў Вялікай Айчыннай вайны.

/i/content/pi/cult/358/6837/1-3.jpegПакуль выстаўка прадстаўлена ўсяго 12 паштоўкамі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, а таксама Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, дзе, да прыкладу, сабрана адмысловая іх калекцыя.

Вольга Мірончык спадзяецца, што ў 2012-м віртуальны праект істотна пашырыцца. Сама ж выстаўка нават пасля святаў не пойдзе ў архіў, а займее сталую "прапіску" на сайце. Што да тэм будучых экспазіцый, то, як паведаміла наша суразмоўца, іх будуць "падказваць" самі музейныя прадметы. У прыватнасці, пасля кансультацый з музеямі супрацоўнікі Цэнтра Дзяржаўнага каталога мяркуюць зладзіць віртуальную выстаўку галаўных убораў. Акрамя таго, пры стварэнні падобных праектаў будзе выкарыстоўвацца каляндар памятных дат.

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"