Стагоддзе палескіх краявідаў

№ 39 (1010) 24.09.2011 - 23.09.2011 г

На пачатку кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь чакаецца правядзенне шэрагу цікавых прэзентацый і выставачных праектаў, звязаных, у тым ліку, з адлюстраваннем побыту нашых суайчыннікаў у 1-й палове ХХ ст.

/i/content/pi/cult/343/6371/14-3.jpg

У прыватнасці, на 5 кастрычніка запланавана адкрыццё фотавыстаўкі са спадчыны Зоф'і Хаментоўскай - адной з са знакавых фігур у польскім мастацтве, якая ў 1902 г. нарадзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі і непасрэдна звязана з Палессем.

Па словах стваральнікаў праекта, амаль увесь матэрыял дэманструецца ўпершыню. На выстаўцы будуць прадстаўлены, у першую чаргу, фотаздымкі з Палесся, а таксама вельмі цікавыя для аматараў гісторыі краявіды даваеннай Варшавы, руіны і адбудова сталіцы пасля Другой сусветнай вайны. Напрыканцы года экспазіцыя таксама будзе прадстаўлена ў Пінску.

Акрамя таго, спадарожнічаць прэзентацыі будзе першае альбомнае выданне, прысвечанае гэтай важнай для гісторыі фатаграфіі і мастацтва асобы. Адметна, што кніга будзе сканцэнтравана на здымках Палесся і выдадзена адразу на трох мовах: беларускай, польскай і англійскай.  

 

 

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"