Валошка з... экранаў

№ 28 (999) 09.07.2011 - 14.07.2011 г

Сёлета галоўны інфармацыйны партнёр “Славянскага базару ў Віцебску” — Белдзяржтэлерадыёкампанія — падрыхтавала разнастайную і маштабную праграму асвятлення віцебскага форуму. Трансляцыі адкрыцця і закрыцця фестывалю, міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні, гала-канцэрты майстроў мастацтваў, юбілейныя і сольныя канцэрты… Як падкрэсліў дырэктар музычных і забаўляльных праграм Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Дзяніс ШПІТАЛЬНІКАЎ, “…сёлета тэлегледачы здолеюць убачыць віцебскі фестываль фактычна на 90%”.

Аўтар: Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ
аглядальнік газеты "Культура"