Акварэльны арт-праект

№ 16 (987) 16.04.2011 - 22.04.2011 г

Даволі прадстаўнічай чакаецца ІІІ Міжнародная біенале акварэлі “Вада + Фарба”, якая сёлета адбудзецца ў Полацку і збярэ лепшых мастакоў-акварэлістаў не толькі з Беларусі, але і з краін блізкага і далёкага замежжа.

У прыватнасці, Міжнародная біенале, арганізатарамі якой выступаюць Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік і Саюз мастакоў Беларусі, пройдзе 3 чэрвеня- 7 верасня ў Мастацкай галерэі Полацка, а таксама ў сталічным Палацы мастацтва. Апрача іншага, у рамках форуму запланавана і праца сімпозіума-канферэнцыі "Акварэль як творчая прастора", а таксама выданне каталога па выніках арт-праекта.

Як падкрэслілі арганізатары, мэта Міжнароднай біенале - папулярызацыя мастацтва акварэлі, знаёмства беларускіх гледачоў з яе традыцыямі і сучаснымі тэндэнцыямі.

 

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"