Пад час візіту беларусаў у гміну Нарэў адбылася сустрэча з дырэктарам, настаўнікамі і вучнямі мясцовай школы. Як паведамілі ў прэс-службе Генеральнага консульства, вучні, якія вывучаюць беларускую мову, выступілі перад гасцямі з тэатралізаваным прадстаўленнем, а таксама прачыталі вершы айчынных паэтаў. У сваю чаргу, ад імя беларускіх дыпламатаў у Польшчы саветнік - кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі ў гэтай краіне Аляксандр Карачун перадаў для школьнай бібліятэкі буквары, падручнікі і мастацкую літаратуру на беларускай мове.
Апроч гэтага, ад імя старшыні Грамадскага аб'яднання "Радзіма" М.Дубянка беларускія дыпламаты перадалі для Гміннай публічнай бібліятэкі ў Нарэве кнігі з творамі вядомых беларускіх пісьменнікаў, сабраныя гэтай арганізацыяй для беларусаў Польшчы.