Цэнтры духоўнасці і прыстанкі дабрыні

№ 1-2 (973-974) 08.01.2011 - 14.01.2011 г

“За духоўнае адраджэнне”

/i/content/pi/cult/303/5162/pic_2.jpgЗ часоў дзейнасці святой Ефрасінні старадаўні Полацк славіўся сваімі асветніцкімі традыцыямі, якія беражліва захоўваюцца і сёння. Яскравы прыклад гэтаму - духоўна-асветніцкія цэнтры, што плённа працуюць у горадзе на ніве духоўнага адраджэння.

Адным з тых людзей, якія спрыяюць гэтай надзвычай важнай для грамадства дзейнасці, з'яўляецца архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, што ўзначаліў Полацкую епархію Беларускай Праваслаўнай Царквы ў 1997 годзе. Ён уганараваны прэміяй Кіраўніка дзяржавы "За духоўнае адраджэнне".

Дзякуючы яго намаганням Духоўна-асветніцкі цэнтр горада над Палатой пастаянна папаўняецца новай літаратурай, відэаматэрыяламі. Тут быў створаны кабінет для школьных настаўнікаў, дзе кожны можа атрымаць метадычныя дапаможнікі па гісторыі духоўнай культуры Беларусі, матэрыялы, прысвечаныя барацьбе з наркаманіяй і алкагалізмам.

Неацэнная роля архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага - і ў адраджэнні святыняў нашага краю. Толькі за апошнія некалькі гадоў на тэрыторыі епархіі з'явіліся два жаночыя манастыры.

- У Глыбокім здаўна існаваў Беразвецкі жаночы манастыр, - адзначае Уладыка Феадосій. - Ён славіўся прыгожа аздобленымі храмамі і быў апірышчам духоўнасці ў нашым краі. Але, на жаль, час яго не пашкадаваў... Не так даўно прыйшла ідэя аднавіць прыстанак як фарпост духоўнага жыцця, дабрыні і дабрачыннасці. Першапачаткова там не было ні храма, ні прыдатных для манаскага жыцця будынкаў, але з Божай дапамогай наша задума ажыццявілася.

Прыемна, што сёння Глыбоцкі прыстанак прыва/i/content/pi/cult/303/5162/pic_3.jpgблівае паломнікаў з розных куточкаў Беларусі ды іншых краін, як, дарэчы, і Браслаўскі, гісторыя якога таксама надзвычай цікавая. У цэнтры Браслава знаходзіўся будынак былой бальніцы, пабудаванай доктарам Станіславам Нарбутам на ўласныя сродкі ў пачатку ХХ ст. Пасля пераезду бальніцы будынак паступова прыйшоў у заняпад. Дзякуючы падтрымцы мясцовых улад у 2006 годзе ў ім быў створаны яшчэ адзін духоўны цэнтр Віцебшчыны - Свята-Панцеляймонаўскі скіт СпасаЕфрасіннеўскага манастыра. Пры непасрэдным удзеле Полацкай епархіі ў 2009 - 2010 гадах быў праведзены цыкл лекцый і канферэнцый пад агульнай назвай "Забеспячэнне дэмаграфічнай бяспекі - клопат пра лёс будучыні сваёй краіны".

Па словах архіепіскапа Феадосія, вядзецца плённая духоўна-асветніцкая праца ў рэгіёнах. Да прыкладу, летась у Верхнядзвінску пры падтрымцы райвыканкама адбылася маштабная акцыя "Наша маладая сям'я", пад час якой прайшлі гутаркісемінары з псіхолагамі, святарамі, і, галоўнае, моладзь дзялілася сваімі клопатамі і духоўнымі пошукамі.

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"