Марка і народны музей

№ 46 (966) 13.11.2010 - 19.11.2010 г

З 22 па 28 лістапада ў Оршы пройдзе Тыдзень Уладзіміра Караткевіча, прымеркаваны да 80-годдзя з дня яго нараджэння.

/i/content/pi/cult/296/4935/Clip_6.jpgЯк адзначыла загадчык філіяла "Музей Уладзіміра Караткевіча" Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны Галіна Юркевіч, тыдзень распачне цыкл перадач "Пяць хвілін з Уладзімірам Караткевічам" на мясцовым радыё. Мясцовыя творцы прымуць удзел і ў пісьменніцкай акцыі "Жыву і дыхаю, мой родны край, табою". Пад час знамянальнага тыдня будуць падведзены вынікі гарадскіх конкурсаў паэтаў і мастакоў, віктарын, прысвечаных вядомаму земляку, пройдуць прэзентацыі відэафільмаў "Уладзімір Караткевіч і Орша" і "Ад Оршы да Рагачова з Уладзімірам Караткевічам", прэзентацыі кніг твораў пісьменніка і выданняў пра яго. Бліжэйшым тыднем чакаецца і адкрыццё экспазіцыі Рэспубліканскай выстаўкі "Зямля пад белымі крыламі", а таксама дэманстрацыя работ Міколы Купавы, якія будуць працаваць, адпаведна, у Мастацкай галерэі Віктара Грамыкі і Музеі Караткевіча.

 Да таго ж, знакавай падзеяй стане і адкрыццё адноўленай экспазіцыі народнага музея Аршанскай сярэдняй школы №3, які першым у рэспубліцы распачаў працу па ўшанаванні памяці пісьменніка.

26 лістапада адбудзецца ІІІ Міжнародная канферэнцыя "У.Караткевіч - глабальны погляд", а таксама спецгашэнне канверта з маркай, прысвечаных юбілею нашага класіка.

На здымку: у Музеі Уладзіміра Караткевіча.

 

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"