Коннік з Х стагоддзя

№ 44 (964) 30.10.2010 - 05.11.2010 г

Апошнім часам беларускія вучоныя знаходзяць унікальныя археалагічныя матэрыялы, што прымушаюць перагледзець асобныя старонкі старажытнай мінуўшчыны нашай краіны.

/i/content/pi/cult/294/4899/22-3.jpg

У прыватнасці, на гэтым тыдні айчынныя інфармацыйныя агенцтвы змясцілі сенсацыйную інфармацыю, звязаную з даўняй, далетапіснай гісторыяй нашага краю: у Віцебскай вобласці былі знойдзены рэшткі старажытнага паселішча вікінгаў. Гэта даказвае, што яны жылі на тэрыторыі Беларусі.

У час раскопак былі знойдзены элементы зброі і прадметы побыту, якія сведчаць пра тое, што знаходжанне вікінгаў на тэрыторыі Беларусі з'яўлялася не эпізадычным, "транзітным", як раней меркавалася, а пастаянным. Сярод самых каштоўных знаходак - зліткі каляровых металаў, сярэбраны наканечнік ножан мяча... Апроч таго, археолагі знайшлі месца пахавання аднаго з дружыннікаў-вікінгаў разам са збруяй і канём.

Карэспандэнт "К" звязаўся з выконваючым абавязкі дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдатам гістарычных навук Вячаславам Даніловічам. Навуковец паведаміў, што дадзеныя знаходкі размешчаны на ўчастку знакамітага шляху "з варагаў у грэкі", а таму пры распрацоўцы аднайменнага міжнароднага турыстычнага маршруту будуць абавязкова ўлічаны.

Нагадаем, што некалькі гадоў таму пры правядзенні археалагічных даследаванняў Оршы, прымеркаваных да падрыхтоўкі горада да рэспубліканскіх "Д/i/content/pi/cult/294/4899/22-2.jpgажынак", на адным з будаўнічых аб'ектаў сярод мноства рэчаў была знойдзена накладка на дружынны пояс вікінга Х - пачатку XІ стст., я к а я дазвал я е меркаваць, што ў гэтым месцы, яшчэ да ўзнікнення Аршанскага гарадзішча, праходзіў шлях "з варагаў у грэкі". Такім чынам, тая частка славутага шляху, што праходзіла праз тэрыторыю сучаснай Беларусі, ахоплівала значны аб'ём басейна мясцовай рачной сістэмы. Акрамя галоўных водных шляхоў па Заходняй Дзвіне і Дняпру, а таксама прытоках апошняга - Бярэзіне і Прыпяці, адыходзілі адгалінаванні на захад - да Нёмана і Буга, а таксама на ўсход - да Акі і Волгі.

На здымках: рэканструкцыя жытла вікінгаў;

макет дракара.

 

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"