Гран-пры фестывалю - спектакль "Калека з Інішмана" Пермскага тэатра "Ля Моста" (Расія);
лепшая мужчынская роля - Васіль Скіданаў за ролю Білі ў спектаклі "Калека з Інішмана" Пермскага тэатра "Ля Моcта";
лепшая жаночая роля- Вольга Жук за ролю Ірыны ў спектаклі "Тры сястры" Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (Беларусь);
лепшы вулічны спектакль - спектакль "Сляпыя" Тэатра КТО (Кракаў, Польшча);
лепшы спектакль малых формаў - спектакль "Kaнтpaзбac" Бакінскага тэатра юнага гледача (Азербайджан);
лепшы пластычны спектакль - Кампанія Dan Puric (Бухарэст, Румынія).
Спецыяльныя дыпломы журы:
за лепшы спектакль новай драмы - спектакль "Да апошняга мужчыны" Гарадскога драматычнага тэатра (Ніжнявартаўск, Расія);
за арыгінальнае музычнае афармленне - Яўген Навумаў, спектакль "Да апошняга мужчыны" Гарадскога драматычнага;
за маладзёжны эксперымент у сучаснай харэаграфіі - Тэатр танца "KARAKULI" (Мінск, Беларусь);
за арыгінальнае асваенне новай мастацкай прасторы- Валерый Анісенка, рэжысёр спектакля "Чайка" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (Мінск, Беларусь);
за лепшую эпізадычную ролю - Васіль Мініч за ролю настаўніка Медзвядзенкі ў спектаклі "Чайка" Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (Беларусь);
за сінтэз вулічнага і сцэнічнага драматычнага мастацтва ў дзвюх рэжысёрскіх рэдакцыях "Вішнёвага саду" - Яраслаў Федарышын, рэжысёр Львоўскага тэатра "Уваскрэсенне" (Украіна);
за лепшае выкананне нацыянальнай класікі рускім драматычным тэатрам - спектакль "Рустам і Сухроб" Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя У.Маякоўскага (Душанбэ, Таджыкістан);
за захаванне традыцый рускай тэатральнай культуры за мяжой - спектакль "Споведзь маскі" Берлінскага тэатра "Руская сцэна" (Германія);
за вопыт асваення паэзіі на драматычнай сцэне - Вячаслаў Мілер, Тэатр жывой паэзіі "Эмпірэй" (Мельбурн, Аўстралія).
На здымку: сцэна са спектакля "Калека з Інішмана", Білі- Васіль Скіданаў.