Ад песень да “Кветак”

№ 38 (958) 18.09.2010 - 24.09.2010 г

Гэтымі днямі разнастайныя мерапрыемствы, непасрэдна звязаныя з папулярызацыяй беларускай культуры за мяжой, адбыліся пры падтрымцы нашых дыпламатычных прадстаўніцтваў у Польшчы і Германіі.

 

У прыватнасці, у Бельску Падляскім прайшоў традыцыйны канцэрт беларускай песні, які штогод арганізуецца па ініцыятыве Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы і пры падтрымцы Пасольства нашай краіны. У выступленні прынялі ўдзел шматлікія беларускія эстрадна-фальклорныя ансамблі з Падляскага ваяводства. А галоўным упрыгажэннем канцэрта стала выступленне фальклорнага ансамбля Беларускай дзяржаўнай філармоніі "Купалінка" і Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца "Гарадзенскія карункі" з Гродна.

Нямецкія ж аматары выяўленчага мастацтва маюць магчымасць пазнаёміцца з цікавымі жывапіснымі палотнамі беларускіх майстроў. У прыватнасці, у палацы Грыбенаў у горадзе Грайфсвальд адкрылася выстаўка работ членаў Беларускага саюза мастакоў "Кветкі зямлі беларускай". Як паведаміла пасольства нашай краіны ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, у экспазіцыю ўвайшлі 35 карцін 18 творцаў з Беларусі - прадстаўнікоў класічнай школы жывапісу.

 

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"