Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Дзевяць дзён, як пайшоў Патрыярх...
“Яго Святасць заўсёды быў для Беларусі добрым сябрам, духоўным айцом і настаўнікам. Мы пастаянна адчувалі яго падтрымку і дапамогу”, — такі запіс зрабіў у Кнізе спачуванняў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка пасля ўдзелу ў цырымоніі адпявання ў маскоўскім Храме Хрыста Збавіцеля Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ. Пра гэта, у прыватнасці, паведамляла Прэс-служба Кіраўніка дзяржавы ў жалобныя дні развітання з Прадстаяцелем Рускай Праваслаўнай Царквы. Сёння — дзевяць дзён, як пайшоў Патрыярх… “Культура” згадвае сапраўды Вялікую Асобу ў найноўшай гісторыі чалавецтва праз здымкі з “залатога архіва” нашай газеты, дзе спынены моманты візітаў Патрыярха ў Беларусь.
Стратэгічная галіна спадчыны
Гомельшчыну, мусіць, ніяк не назавеш найбагацейшым на гісторыка-культурныя помнікі рэгіёнам Беларусі: завірухі часу “парупіліся” пра тое, каб аб’ектаў, пазначаных у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей “нулявой” і “першай” катэгорыямі, захавалася ў вобласці ўсяго тры. Але тую акалічнасць, што месцам правядзення выязнога пасяджэння калегіі Міністэрства культуры краіны, прысвечанага адраджэнню гісторыка-культурнай спадчыны, была абрана менавіта Гомельшчына, нельга прызнаць выпадковай. Убачанае актуалізавала ў свядомасці адну відавочную ісціну: спадчына можа стаць сапраўднай вартасцю толькі дзякуючы рупнасці сучаснікаў. Як адзначыў першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рылатка, які адкрываў пасяджэнне калегіі, убачанае на Гомельшчыне засведчыла: абласныя і раённыя ўлады ўмеюць шанаваць мінуўшчыну свайго краю, і таму яна прыносіць належны плён і ў наш час.
Iнкунабула Радзівілаў з шостага паверха
Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі цяпер рыхтуе да выдання каталог радзівілаўскіх кніг ХV — ХVІ стагоддзяў. Пра фаліянты з магнацкай бібліятэкі, пісьменніцкія кнігазборы, а таксама пра адзіную ў фондзе інкунабулу нашаму карэспандэнту распавёў загадчык аддзела Аляксандр СТЭФАНОВІЧ.
“КУФАР-РАДЦА”
Выпуск №№ 11 — 12 (23 — 24)

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»