Лепшай прызнана работа Магілёўскага абласнога цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы з уручэннем спецыяльнага дыплома "Лепшы метадычны цэнтр рэспублікі". На пасяджэнні Калегіі вызначаны лепшыя абласныя метадычныя цэнтры народнай творчасці па наступных намінацыях:
"За лепшае інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне ўстаноў культуры ў рэгіёне" і "За высокі ўзровень арганізацыі і метадычнага забеспячэння аматарскай мастацкай творчасці"
- Магілёўскі АМЦНТ і КАР;
"За актыўную работу па ахове, захаванні, пераемнасці і папулярызацыі традыцыйнай культуры"
- Брэсцкі абласны культурна-грамадскі цэнтр;
"За эфектыўнае ажыццяўленне працэсаў рэфармавання сеткі ўстаноў культуры і стварэнне новых інтэграваных варыятыўных тыпаў і мадэлей устаноў культуры ў рэгіёне"
- Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці;
"За лепшую распрацоўку і ўкараненне абласных мэтавых праграм сацыякультурнай дзейнасці для розных катэгорый насельніцтва ў рэгіёне"
- Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці;
"За плённае развіццё святочнафестывальных традыцый у рэгіёне"
- Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурнаасветніцкай работы;
"За актыўную работу па развіцці нацыянальных культур"
- Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці. Усе пераможцы атрымалі спецыяльныя дыпломы і грашовыя прэміі. Заахвочвальным дыпломам
"За распрацоўку і рэалізацыю аўтарскага сацыякультурнага праекта"
"Падарыце дзецям радасць" з уручэннем грашовай прэміі адзначана Курэша Валянціна Мікалаеўна, метадыст Брэсцкага АКГЦ.