З цеплынёй і павагай адгукаецца цяперашні кіраўнік ансамбля Наталля Басарановіч аб старэйшых пявуннях: Марыі Рыгораўне Пракаповіч, Алене Андрэеўне Тарцан, Ганне Пятроўне Мацукевіч, Валянціне Сцяпанаўне Бакун, Ганне Усцінаўне Дуброўскай, Лідзіі Маркаўне Чопчыц, Ніне Фёдараўне Лаўніковіч.
Рэпертуар фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Крыніца” складаецца з аўтэнтычных мясцовых песень, якія засталіся ў спадчыну ад матуль і бабуль. Вельмі хораша выконваюць удзельніцы песні, якія калісь у дзяцінстве спявалі з матулямі, збіраючы ў лесе грыбы і ягады: “Ой, за лесам, за лугам”, “Сівыя валы”, “Чырвоная каліна”, “Шырокая паляначка” і іншыя.
Ірына КАМАРЫСТАВА,
метадыст па этнаграфіі і фальклоры
Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці