Лаўрэат шматлікіх фестываляў, двойчы лаўрэат Рэспубліканскага фестывалю "Беларусь - мая песня", гэты творчы калектыў неаднаразова выступаў не толькі на Радзіме, але і за мяжой - на Міжнародным фестывалі "Хатмыжская восень" у Белгарадзе, а таксама ў Германіі, дзе пабываў ужо пяць разоў. Зразумела, што калектыў - часты госць на ўсіх раённых і абласных аглядах, конкурсах і фестывалях, а выступленні ансамбля вельмі палюбілі жыхары розных куткоў Гомельшчыны. Сёлета народны ансамбль песні "Жытніца" пабываў на Рэспубліканскім фестывалі "У свеце мёду і здароўя" ў Магілёве, а таксама прыняў удзел у рэгіянальным конкурсе песеннага мастацтва "Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных" на прыз мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара, народнага артыста Беларусі Міхася Дрынеўскага, дзе атрымаў званне лаўрэата і быў узнагароджаны каштоўным падарункам.
Юрась ГАРЧАК