Парт­ал у “...Квар­тал”

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

Но­вае вы­мя­рэн­не скар­бні­цы мас­тац­тва
18 (для наведвальнікаў) снежня На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей Бе­ла­ру­сі гас­цін­на ад­крые дзве­ры но­ва­га вы­ста­вач­на­га кор­пу­са. З гэ­тай на­го­ды мы вы­ра­шы­лі па­бы­ваць у му­зеі на­пя­рэ­дад­ні важ­най не то­ль­кі для яго, але і для ўсёй кра­іны падзеі і ўба­чыць на ўлас­ныя во­чы апош­нія штры­хі пад­рых­тоў­кі да ўра­чыс­та­га ад­крыц­ця.

/i/content/pi/cult/881/18659/5.jpgСён­няш­ні На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей Бе­ла­ру­сі быў за­сна­ва­ны 24 сту­дзе­ня 1939 го­да як Дзяр­жаў­ная мас­тац­кая га­ле­рэя. У 1957 го­дзе ад­бы­лі­ся дзве важ­ныя пе­ра­ме­ны, на­зва ўста­но­вы змя­ні­ла­ся на “Дзяр­жаў­ны мас­тац­кі му­зей БССР”, які пе­ра­ся­ліў­ся ў ад­мыс­ло­ва па­бу­да­ва­ны для яго “па­лац” на ву­лі­цы Ле­ні­на. На той мо­мант двух­па­вяр­хо­вы бу­ды­нак з вя­лі­кай ко­ль­кас­цю за­лаў цал­кам ад­па­вя­даў па­тра­ба­ван­ням ча­су. Але час змен­лі­вы. І над­ышоў мо­мант, ка­лі ста­ла зра­зу­ме­ла: да­лей­шае раз­віц­цё му­зея без ажыц­цяў­лен­ня но­ва­га маш­таб­на­га пра­екта не­маг­чы­мае, пе­ра­ме­ны не­абход­ныя. Так на па­чат­ку 2000-х га­доў на­ра­дзі­ла­ся дум­ка аб ства­рэн­ні Му­зей­на­га квар­та­ла, у пе­ры­метр яко­га па­він­ны бы­лі па­тра­піць ад­мі­ніс­тра­тыў­ныя бу­дын­кі па ву­лі­цах Кі­ра­ва і Кар­ла Мар­кса. І вось ця­пер шлях да­ўжы­нёй у двац­цаць га­доў на­блі­жа­ецца да свай­го за­вяр­шэн­ня.

Экс­кур­сія па му­зеі

/i/content/pi/cult/881/18659/6.jpgЗа­ру­чыў­шы­ся пад­трым­кай ге­не­ра­ль­на­га ды­рэк­та­ра ўста­но­вы спа­да­ра Ула­дзі­мі­ра Пра­кап­цо­ва, мы атры­ма­лі маг­чы­масць на­ве­даць но­вы кор­пус му­зея да яго ад­крыц­ця. Пры­чым з-за на­кла­дак па ча­се экс­кур­сій у нас атры­ма­ла­ся дзве. Аб та­ямні­цах бу­даў­ні­ча­га пра­цэ­су нам рас­па­вёў яго кі­раў­нік намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцву спадар Аляксандр Бібліс. Па­зней мы пра­йшлі­ся па ўсіх бу­дын­ках Му­зей­на­га квар­та­ла, але ўжо у асіс­тэн­цыі на­мес­ні­цы ды­рэк­та­ра му­зея спа­да­ры­ні Свят­ла­ны Анэйка. І па­ча­ло­ся на­ша па­дарож­жа з Рэ­стаў­ра­цый­на­га кор­пу­са па ву­лі­цы Кі­ра­ва. Тут на пер­шым па­вер­се бу­дзе раз­меш­ча­на му­зей­ная біб­лі­ятэ­ка з чы­та­ль­най за­лай. На на­шых ва­чах су­пра­цоў­ні­цы му­зея за­паў­ня­лі кні­га­мі і ча­со­пі­са­мі но­выя, зруч­ныя, су­час­ныя стэ­ла­жы фон­дас­хо­віш­ча.

У бу­ду­чы­ні гэ­ты кор­пус і кор­пус ад­мі­ніс­тра­цыі му­зея на ра­гу ву­ліц Кі­ра­ва і Ле­ні­на так­са­ма злу­чац­ца пе­ра­хо­дам у ад­но цэ­лае, што над­асць квар­та­лу “за­мкнё­ны цыкл”. У гэ­тым са­мым Рэ­стаў­ра­цый­ным кор­пу­се на дру­гім па­вер­се мес­цяц­ца дэ­па­зі­та­рый (схо­віш­ча ка­лек­цый) і рэ­стаў­ра­цый­ныя май­стэр­ні (у тым лі­ку для рэ­стаў­ра­цыі буй­на­па­мер­на­га жы­ва­пі­су). Уся­го да­да­ецца 14 но­вых май­стэр­няў (жы­ва­пі­су, тка­ні­ны, дрэ­ва і іншыя) з су­час­ным аб­ста­ля­ван­нем.

/i/content/pi/cult/881/18659/7.jpgЗбо­чыў­шы з ву­лі­цы Кі­ра­ва ва ўнут­ра­ны двор му­зея, мы пра­йшлі по­бач з кор­пу­сам, па­бу­да­ва­ным больш за дзе­ся­ці га­доў та­му, у якім раз­меш­ча­на сён­ня старажытнае і сучаснае беларускае мастацтва, выяўленчыя творы краін Еўропы і Усходу, і ма­юцца за­лы для ча­со­вых вы­стаў. 18 снеж­ня праз яго па но­вай га­ле­рэі на­вед­ва­ль­ні­кі змо­гуць па­тра­піць у Вы­ста­вач­ны кор­пус па ву­лі­цы Кар­ла Мар­кса, які ра­ней вы­кон­ваў фун­кцыю інтэр­на­та БДУ. Ва ўнут­ра­ным два­ры, які шмат ка­му вя­до­мы па што­га­до­вых ме­рап­ры­емствах “Ноч му­зе­яў”, у цёп­лую па­ру го­да бу­дзе пра­ца­ваць ка­вяр­ня, што да­во­лі зруч­на, бо знай­сці ў цэн­тры го­ра­да ці­хую ўту­ль­ную га­вань не так сён­ня і про­ста.

За­лы для змен­ных вы­стаў і арт-шоп

/i/content/pi/cult/881/18659/8.jpgУ но­вы Вы­ста­вач­ны кор­пус мож­на бу­дзе па­тра­піць не то­ль­кі па пе­ра­ход­най га­ле­рэі, якая ў мо­мант на­ша­га ві­зі­ту бы­ла за­лі­тая зыр­кім со­неч­ным свят­лом, але і не­пас­рэд­на з ву­лі­цы Кар­ла Мар­кса. Аку­рат на­суп­раць бу­дын­ка фі­ла­ла­гіч­на­га фа­ку­ль­тэ­та БДУ, праз ву­лі­цу, раз­меш­ча­ны ўва­ход у гэ­ты му­зей­ны кор­пус. Па­куль што афор­мле­ны ён сціп­ла (то­ль­кі шы­ль­да), але трош­кі па­зней з’явяц­ца рэ­клам­ныя стэн­ды. Для лю­дзей з інва­лід­нас­цю пад’ём на пер­шы па­верх аб­ста­ля­ва­ны су­час­ным ліф­там. Там жа, на пер­шым па­вер­се, бу­дуць гар­дэ­роб, ка­сы, інфар­ма­цый­ны цэнтр, ка­ме­ры за­хоў­ван­ня, ка­вяр­ня, злу­ча­ная ў ад­ну пра­сто­ру з Арт-крамай. Па­куль што па­лі­цы кра­мы пус­тыя, але неў­за­ба­ве на іх з’явяц­ца мас­тац­кія вы­дан­ні і су­ве­ні­ры. Бу­дзе тут пра­ца­ваць і рэ­ста­ран.

А на дру­гім па­вер­се раз­мяш­ча­юцца на­ву­ко­выя ад­дзе­лы — ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га і за­меж­на­га мас­тац­тва — і цэнтр дру­ку і ска­на­ван­ня. А яшчэ прад­угле­джа­на асоб­нае па­мяш­кан­не для вы­яўлен­чай сту­дыі, дзе мяр­ку­юць пра­во­дзіць за­нят­кі для дзя­цей і да­рос­лых.

На трэ­цім і чац­вёр­тым па­вер­хах — чатыры вы­ста­вач­ныя за­лы для ча­со­вых экс­па­зі­цый. Улас­на, тое і ёсць “на­ка­на­ван­нем” гэ­та­га кор­пу­са. Бо, як вя­до­ма, у зна­ёмым нам га­лаў­ным бу­дын­ку па ву­лі­цы Ле­ні­на ве­ль­мі ма­ла мес­ца для пад­обных ча­со­вых вы­стаў, а яны да­во­лі за­пат­ра­ба­ва­ныя.

/i/content/pi/cult/881/18659/9.jpgКож­ная з дзвюх за­лаў па­вер­ха падзе­ле­ная на дзве вя­лі­кія час­ткі, але, дзя­ку­ючы пе­ра­соў­ным мо­ду­лям, гэ­тыя пра­сто­ры мо­гуць пе­ра­ўтва­рац­ца ў сап­раў­дныя ла­бі­рын­ты. За­лы аб­ста­ля­ва­ныя су­час­най сіс­тэ­май пад­свет­кі. Ці­ка­ва, што і сце­ны кож­най па­фар­ба­ва­ныя ў свой ко­лер.

На трэ­цім па­вер­се мы за­спе­лі фар­мі­ра­ван­не экс­па­зі­цыі “Вы­ра­та­ва­ныя каш­тоў­нас­ці”. Тут бу­дуць прад­стаў­ле­ны тво­ры, якія пра­йшлі рэ­стаў­ра­цыю або рэ­стаў­ру­юцца. А так­са­ма тыя, якія яшчэ ча­ка­юць рэ­стаў­ра­цыі. У пер­шай з дзвюх за­лаў бу­дзе вы­стаў­ле­на за­ход­не­еўра­пей­скае і рус­кае мас­тац­тва (жы­ва­піс, ску­льп­ту­ра, ДПМ). А ў за­ле з сі­нім ко­ле­рам сцен — экс­па­зі­цыя ста­ра­жыт­на­бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва: аб­ра­зы, ску­льп­ту­ра, сак­ра­ль­ныя прад­ме­ты.

Пад стра­хой му­зея

На чац­вёр­тым па­вер­се раз­мяс­ці­ла­ся вы­ста­ва “Рух зям­лі. Бе­ла­рус­кае мас­тац­тва ХХ ста­год­дзя” (жы­ва­піс, гра­фі­ка, ску­льп­ту­ра, ДПМ). За­ймае яна ўвесь па­верх і прад­стаў­ле­на тво­ра­мі вя­до­мых мас­та­коў — Гаў­ры­лы Ваш­чан­кі, Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва, Мі­ха­ся Фі­лі­по­ві­ча і мно­гіх іншых вы­дат­ных твор­цаў. Архі­тэк­тур­нае ра­шэн­не гэ­тых за­лаў трош­кі іншае, столь у цэн­тра­ль­най час­тцы кож­най з іх знач­на вы­шэй­шая, чым на трэ­цім па­вер­се: так зва­ны шкля­ны “ліх­тар” пры­зна­ча­ны для на­ту­ра­ль­на­га дзён­на­га асвят­лен­ня. Ве­да­ючы, што не­ка­то­рыя бе­ла­рус­кія мас­та­кі ма­юць тво­ры не­стан­дар­тна­га (не “хат­ня­га”) фар­ма­ту, пад­ума­ла­ся, што ідэя з вы­со­кай стол­лю ве­ль­мі ўда­лая.

Як па­ве­да­мі­ла спа­да­ры­ня Свят­ла­на Анэйка, пе­ры­ядыч­насць зме­ны экс­па­зі­цыі за­ле­жыць ад мно­гіх фак­та­раў. Але буй­ныя і важ­ныя пра­екты бу­дуць раз­мяш­чац­ца на 2 — 3 ме­ся­цы. Тэр­мін у два ці тры тыд­ні для пра­ектаў, у якія ўкла­дзе­на шмат вы­сіл­каў і срод­каў, аб­са­лют­на не пад­ыхо­дзіць. Ве­да­ючы не па чут­ках, што та­кое арга­ні­за­цыя буй­ных ме­рап­ры­емстваў і мас­тац­кіх пра­ектаў, не­ль­га бы­ло не па­га­дзіц­ца.

На­пры­кан­цы ві­зі­ту мы па­ра­змаў­ля­лі пра лёс ста­ро­га бу­дын­ка му­зея па Ле­ні­на, 20, які ад ча­су па­бу­до­вы ў 1957 го­дзе яшчэ ні разу не рэ­стаў­ра­ваў­ся. А тое, што сап­раў­дная рэ­стаў­ра­цыя яму па­тра­бу­ецца, доб­ра бач­на, ка­лі аб­ысці ста­ры кор­пус звон­ку. Ака­за­ла­ся, пла­ны та­кія ёсць.

За­мы­ка­ючы пе­ры­метр

Улас­на ка­жу­чы, на гэ­тым на­ша экс­кур­сія за­вяр­шы­ла­ся. Пры­емна ўра­жа­ныя, мы па­кі­да­лі му­зей, ма­ючы на­мер вяр­нуц­ца ў яго ў дзень ад­крыц­ця. Хо­чац­ца яшчэ раз падзя­ка­ваць спа­да­ры­ні Свят­ла­не Анэйка за ве­ль­мі ці­ка­вы эма­цый­ны апо­вед.

Аўтар: Зміцер ЮРКЕВІЧ
калумніст газеты "Культура", арт-куратар