Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ЮРКЕВІЧ ( 92 cт. ) |
![]() Пра слыннага ў свой час архівіста Яўзебія Лапацінскага (1882 — 1961), на жаль, і да гэтага часу ў Беларусі ведаюць адзінкі. Вельмі спадзяемся, што наша публікацыя справакуе ўвагу да прац архівіста, прысвечаных гісторыі мастацтва ВКЛ, частка якіх застаецца ў рукапісах. Думаю, чытачу будзе цікава даведацца і пра беларускі шляхецкі род Лапацінскіх, карані якога сягаюць у часы князя Вітаўта і бітвы пад Грунвальдам.
Далей
|
![]() Нягледзячы на такі загаловак, казаць пра “стары шляхецкі род Занаў”, на жаль, не выпадае. Продкі філамата і “архіпрамяністага” Тамаша Зана паходзілі з мяшчанаў і жылі ўвесь час у Радашковічах. У папярэдняй частцы мы разгледзелі карані роду, і галіну, якая ўсярэдзіне XVIII стагоддзя неяк сама па сабе знікла з далягляду. Запачаткаваў яе Міхал Зан, верагодна, старэйшы брат Францішка, які лічыцца прадзедам Тамаша. Прыйшоў час распавесці пра галіну “нашчадкаў” Францішка, якая, ператрываўшы ўсе катаклізмы XVIII — ХХ стагоддзяў, згасла ў 1989 годзе.
Далей
|
![]() Напрыканцы верасня 2018 года разам з беларускім генеолагам Вітальдам Ханецкім мы высадзіліся ў “горадзе на Няве” (Санкт-Пецярбург), дзе цягам тыдня выдатна папрацавалі ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве (РДГА). У той раз шанцавала. Вярталіся мы абцяжараныя гігабайтамі самых карысных звестак. Не ўсё, што было назапашана мной у тую вандроўку, адразу пайшло ў друк. Спярша ў “К” з’явіліся серыялы пра продкаў Ігнацыя Дамейкі — Дамейкаў і Анцутаў. Пазней — некаторыя звесткі, звязаныя з родам Рэйтанаў. Але артыкул пра радавод Тамаша Зана быў адкладзены да лепшых часоў. І “лепшыя часы” насталі. Неўзабаве дзень народзінаў “архіпрамяністага” Тамаша Зана, які прыйшоў на свет 21 снежня 1796 года. Уласна кажучы, усё гэта прымушае ўзяцца за пяро і прысвяціць чарговы серыял менавіта яму.
Далей
|
![]() Пачынаючы з вясны 2013 года наша газета пільна сочыць за лёсам сядзібы Рэйтанаў, якая знаходзіцца ў вёсцы Грушаўка на Берасцейшчыне. І не проста сочыць. Сведчаннем таго могуць быць даволі рэгулярныя красавіцкія суботнікі, якія ладзяцца намі разам з Арт-суполкай імя Тадэвуша Рэйтана на радзіме гэтай яшчэ па-сапраўднаму не адкрытай для Беларусі асобы. Вядома, не толькі суботнікі ў “багажы” “К”, але і шматлікія публікацыі. У іх і Тадэвуш Рэйтан, і ягоны род, і іх славутыя землякі, і сама Грушаўка час ад часу становяцца аб’ектамі нашай цікавасці. Праўда, публікацыі, якая б ахапіла гісторыю Грушаўкі за некалькі соцень гадоў, а таксама распавяла б, што ж там адбываецца сёння, калі ідуць працы па аднаўленні сядзібы і капліцы, яшчэ не было. Таму, пабываўшы ў Грушаўцы на мінулых выходных, мы гатовы падзяліцца з чытачамі “К” сваімі ведамі і думкамі.
Далей
|
![]() Збіраючы матэрыялы для гістарычнага серыяла, прысвечанага радаводным і сямейным таямніцам славутага грамадскага дзеяча, паэта-рамантыка, геолага Тамаша Зана, я пачаў ствараць спіс “занаўскіх мясцін”. Траплялі ў яго мястэчкі і вёскі, фальваркі і маёнткі, якія ўдавалася знайсці ў публікацыях або дакументах. З цягам часу спіс пераўтварыўся ў праўдзівы “Шлях Тамаша Зана”, які ломанай лініяй прайшоў ад заходняй мяжы Беларусі да ўсходніх рубяжоў. Паміж старажытнымі беларускімі мястэчкамі Беніцай і Смалянамі было, як ў бурштынавых пацерках, нанізана больш за паўтара дзясяткі тапонімаў, сярод якіх, як цэнтральны кулончык, пачэснае месца займаў Мінск. Так нарадзілася ідэя у вольны час прайсціся гэтым шляхам, распрацаваць новы турыстычны маршрут, і запар агледзець усё тое, што належыць нашай “культурнай спадчыне”. Бо, відавочна, што далёка не ўсё, што нам магло сустрэцца на гэтым шляху, магло мець шыльду “гісторыка-культурная каштоўнасць”. У той дзень, калі ў “К” выйшла першая частка публікацыі “Таямніцаў…” (№ 51, 19 снежня) мы пабывалі ў Смалянах. Вынікамі гэтай вандроўкі і распачынаем “Шлях Тамаша Зана”.
Далей
|
![]() Згодна са шматгадовай традыцыяй, напрыканцы кастрычніка або ў першай палове лістапада мы ладзім апошнюю ў “сезоне” вандроўку ў Грушаўку. Прымеркавана яна да дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана (каля 28 кастрычніка). Пачынаецца маршрут з Ляхавічаў, дзе на старых могілках пад лістоўніцай знайшлі апошні спачын малодшыя браты Тадэвуша, пляменнікі, а таксама бацькі апошняга прадстаўніка роду Юзафа. А завяршаецца — у родавым котлішчы Рэйтанаў, на падворку сядзібы. Гэтым разам вандроўка была перанесена на канец лістапада. Сёлета, цягам вясны — лета, мы ўжо шмат разоў наведваліся ў Грушаўку, каб назіраць за павольным ходам рэстаўрацыйных прац. Таму хацелася ўбачыць нейкія кардынальныя змены. На вялікі жаль, зладзіць гэтым годам летнік і фестываль “ДАХ” у Грушаўцы, па пэўных прычынах, не ўдалося. Замест гэтага спярша ў Пашкоўцах (вёсцы, у мінулым шырокавядомай сваімі музыкантамі), а потым у ляхавіцкай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа намі былі праведзены мастацкія выставы, прымеркаваныя да 280-годдзя Тадэвуша Рэйтана. За што асобная падзяка харэографу Алене Прохаравай і дырэкцыі бібліятэкі.
Нам жа застаецца толькі распавесці аб падзеях самага апошняга часу.
Далей
|
![]() На мой суб’ектыўны погляд, калі б у Беларусі праводзіўся конкурс на топ-5 самых знакавых аўтэнтычных сядзіб, котлішча Рэйтанаў лёгка перамагло б астатніх прэтэндэнтаў. А сярод апошніх маглі б стаяць Завоссе (Адам Міцкевіч), Марачоўшчына (Тадэвуш Касцюшка) і… спіс можна доўжыць. Прычын тут, безумоўна, некалькі. І вось дзве галоўныя. Непадрыхтаванаму чытачу цяжка сабе нават уявіць той культ асобы, тую пашану, якой было цягам стагоддзяў акружана імя Тадэвуша Рэйтана. Зямляк нашага героя па Навагрудчыне Адам Міцкевіч, адзін з галоўных папулярызатараў асобы Рэйтана ў ХІХ стагоддзі, адзначаў: “сам народ прызнаў Рэйтана вялікім”. Па-другое, сядзібы Міцкевіча і Касцюшкі — наватворы. Знаходзячыся там, даволі цяжка адчуць “подых часу”. У Грушаўцы гэта магчыма. Бо будынкі, якія захаваліся, паходзяць з канца XVII — пачатку XX стагоддзяў. Ёсць і іншыя плюсы.
Далей
|
![]() Прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” сёлета быў узнагароджаны протаіерэй Алег Абрамовіч, святар Свята-Траецкай царквы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага благачыння Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Святар быў адзначаны высокай узнагародай за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў сярод дзяцей і моладзі, арганізацыю дабрачыннай дзейнасці.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"