Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Кло­пат аб но­вых та­лен­тах і дог­ляд за по­мні­ка­мі гіс­то­рыі
30 ліс­та­па­да ад­бы­ла­ся чар­го­вая апа­рат­ная на­ра­да мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Ана­то­лія Мар­ке­ві­ча з на­ча­ль­ні­ка­мі ўпраў­лен­няў і ад­дзе­лаў мі­ніс­тэр­ства. Дзя­ку­ючы срод­кам ві­дэ­асу­вя­зі ўдзел у на­ра­дзе пры­ня­лі так­са­ма на­ча­ль­ні­кі ўпраў­лен­няў ку­ль­ту­ры аб­лас­ных вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў.
Не­фар­ма­ль­ная раз­мо­ва з твор­чай мо­лад­дзю
1 снеж­ня Рэ­спуб­лі­кан­скую гім­на­зію-ка­ледж пры Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі му­зы­кі на­ве­да­лі пер­шы на­мес­нік мі­ніс­тра ку­ль­ту­ры Ва­ле­рый Гра­ма­да і на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ўста­ноў ад­ука­цыі мі­ніс­тэр­ства Ма­ры­на Юрке­віч. Ся­род шмат­лі­кіх пры­сут­ных бы­ла твор­чая мо­ладзь з усёй рэ­спуб­лі­кі, іх пед­аго­гі і ба­ць­кі. Ва­ле­рый Іва­на­віч і Ма­ры­на Бра­ніс­ла­ваў­на пра­па­на­ва­лі па­га­ва­рыць не­фар­ма­ль­на, за­да­ючы хва­лю­ючыя пы­тан­ні.
Тэма, якая тычыцца ўсіх, або Што за мадэль “швейцарскага сыру”
Га­зе­та «Ку­ль­ту­ра» не ста­іць у ба­ку ад бя­ды, якая пан­уе ў све­це апош­нія два га­ды. Раз­мо­ва ідзе аб ка­ра­на­ві­ру­се, акту­аль­най і смя­рот­на не­бяс­печ­най інфек­цыі. Мно­гія мае ка­ле­гі свя­до­ма пры­трым­лі­ва­юцца ма­сач­на­га рэ­жы­му ў па­мяш­кан­нях рэ­дак­цыі, вя­лі­кая ко­ль­касць ужо пры­шча­пі­ла­ся, не­ка­то­рыя — па­куль не, бо ня­даў­на пе­ра­нес­лі хва­ро­бу. Каб вы­клю­чыць прад­узя­тас­ці ад­нос­на ві­ру­са і ўнес­ці яснасць аб ме­рах аб­аро­ны ад яго, ка­лек­тыў «Ку­ль­ту­ры» за­пра­сіў на сус­трэ­чу ў рэ­дак­цыю ўра­ча па мед­ыцын­скай пра­фі­лак­ты­цы Цэн­тра гі­гі­ены і эпі­дэ­мі­яло­гіі Са­вец­ка­га ра­ёна го­ра­да Мін­ска Юлію Ло­жач­нік.
Конкурс ужывую і анлайн
1 снеж­ня ў ста­лі­цы па­чаў­ся Між­на­род­ны кон­курс пі­яніс­таў “Мінск-2021”. Сён­ня за­вяр­ша­юцца пра­слу­хоў­ван­ні пер­ша­га ту­ру, дру­гі і трэ­ці про­йдуць на­ступ­ным тыд­нем. Пе­ра­мож­цы бу­дуць уша­на­ва­ны 10 снеж­ня на га­ла-кан­цэр­це за­крыц­ця твор­ча­га спа­бор­ніц­тва ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі.
Пра­лог Пе­ра­мо­гі
3 снеж­ня ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны ад­кры­ла­ся ча­со­вая экс­па­зі­цыя “Біт­ва за Мас­кву. Не­ўмі­ру­часць подзві­гу”, пры­све­ча­ная 80-год­дзю легендарнай біт­вы 1941–1942 га­доў. Вы­ста­ва арга­ні­за­ва­ная па іні­цы­яты­ве Па­ста­янна­га Ка­мі­тэ­та Са­юзнай дзяр­жа­вы пры са­дзей­ні­чан­ні мэ­ра го­ра­да Мас­квы і Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.
“Каб лю­біць Бе­ла­русь на­шу мі­лую...”
Мі­ну­лы ты­дзень у сфе­ры ку­ль­ту­ры быў адзна­ча­ны цэ­лым шэ­ра­гам ме­рап­ры­емстваў, на­кі­ра­ва­ных на су­пра­цоў­ніц­тва з за­меж­ны­мі парт­нё­ра­мі ды бе­ла­рус­кай ды­яспа­рай у роз­ных кра­інах све­ту. Па­пу­ля­ры­за­цыя айчын­най ку­ль­ту­ры за меж­амі Бе­ла­ру­сі з’яўля­ецца ад­ным з най­леп­шых і асноў­ных срод­каў рас­па­вес­ці аб мі­ну­лым і су­час­нас­ці на­шай кра­іны, а так­са­ма ства­рыць і ўзмац­ніць су­вя­зі як з інша­зем­ны­мі парт­нё­ра­мі, так і з су­айчын­ні­ка­мі, якія жы­вуць у роз­ных кут­ках пла­не­ты.
Не­па­рад­ная лес­ві­ца ды “рас­кі­да­нае гняз­до”
10 снеж­ня споў­ніц­ца 151 год з дня на­ра­джэн­ня вы­дат­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­та­ка Фер­ды­нан­да Руш­чы­ца (1870–1936). А дзень па­мя­ці яго пры­па­дае на 30 кас­трыч­ні­ка. Не­ка­ль­кі тыд­няў та­му вя­до­мы бе­ла­рус­кі фа­тог­раф Ва­ле­рый Вяд­рэн­ка па­бы­ваў у Баг­да­на­ве. Сва­імі сум­ны­мі ўра­жан­ня­мі ён падзя­ліў­ся ў са­цы­яль­ных сет­ках, да­даў­шы да іх фо­та­здым­кі “па­ра­днай лес­ві­цы”, якая вя­дзе да ся­мей­на­га па­ха­ван­ня Руш­чы­цаў на баг­да­наў­скіх мо­гіл­ках. А так­са­ма да­слаў се­рыю здым­каў і нам. Ска­заць, што фо­та­здым­кі ўраж­ва­юць, — не ска­заць ні­чо­га. І спра­ва зу­сім не ў не­ве­ра­год­най пры­га­жос­ці за­ла­та­во­се­ньс­кіх ве­ча­ро­вых кра­яві­дах. Спра­ва ў лес­ві­цы.
Сі­на­го­га, кар­чма, фа­ль­ва­рак, млын…
Мі­на­ем Грод­на і па да­ро­зе на Аўгус­тоў­скі ка­нал трап­ля­ем у га­рад­скі па­сё­лак Са­поц­кін. Са­мы буй­ны на­се­ле­ны пункт на сты­ку трох дзяр­жаў — Бе­ла­ру­сі, Поль­шчы і Літ­вы і ў анту­ра­жы на­ва­кол­ля Гро­дзен­скай пуш­чы. На­се­ль­ніц­тва — ка­ля ты­ся­чы ча­ла­век. Гіс­то­рыя ўзнік­нен­ня Са­поц­кі­на за­ста­ецца пра­ктыч­на не­вя­до­май. Існуе вер­сія, што ў 1514 го­дзе лі­тоў­скі князь раз­да­рыў гэ­тыя зем­лі сва­ім на­блі­жа­ным, і ўчас­так Пяр­стун­скай пуш­чы ад­даў ва ўла­дан­ні кня­зю Мі­ка­лаю Са­по­ць­ку. У го­нар яго і бы­лі на­зва­ныя гэ­тыя зем­лі. Бы­ло тут ча­ты­ры ву­лі­цы, 80 да­моў. Дзей­ні­ча­ла 7 бро­ва­раў, 2 вет­ра­кі; пра­ца­ва­лі ка­ля 50 ра­мес­ні­каў.
Ці лёг­ка быць ма­ла­дым?
У 1986 го­дзе лат­вій­скі рэ­жы­сёр Юрыс Пад­ні­екс па­ста­віў да­ку­мен­та­ль­на-пуб­лі­цыс­тыч­ны фі­льм з на­зваю, якая ста­ла кры­ла­тым вы­слоў­ем: “Ці лёг­ка быць ма­ла­дым?”. Як вы­ні­кае з на­звы, фі­льм пра мо­ладзь; пра не­пры­ман­не ёю звык­ла­га для па­пя­рэд­ня­га па­ка­лен­ня ла­ду жыц­ця, спан­тан­ны по­шук ад­ка­зу на веч­нае пы­тан­не пра сэнс жыц­ця. З фі­ль­ма вы­ні­кае, што ма­ла­досць зу­сім не бес­тур­бот­ны час, як яно пад­аец­ца на на­ста­ль­гіч­най ад­лег­лас­ці ў ста­лыя га­ды.
Ні­бы­та праз хрус­та­ль­нае шкло…
Вя­лі­кую пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву мас­та­ка Андрэя Ду­хоў­ні­ка­ва маг­лі б уба­чыць ві­цяб­ча­не на­пры­кан­цы во­се­ні ў сва­ім аб­лас­ным Мас­тац­кім му­зеі, але ця­пер уба­чаць не­вя­ліч­кую і кан­цэп­ту­аль­ную вы­стаў­ку ў не­фар­ма­ль­най і ба­гем­най Арт-пра­сто­ры на Тал­сто­га, 7. Андрэй Ду­хоў­ні­каў ча­ла­век вя­до­мы, аўта­ры­тэт­ны — ды­рэк­тар Ві­цеб­ска­га цэн­тра су­час­на­га мас­тац­тва, вя­лі­кі пра­па­ган­дыст і ру­ха­вік спра­вы за­ха­ван­ня па­мя­ці пра УНО­ВИС: і ў гэ­тай дзей­нас­ці ён сап­раў­дны твор­ца. але ж і сам — мастак, захоплены, натхнёны. А вось ладзіць улас­ныя вы­ста­вы ча­су ў яго звы­чай­на не стае, і экс­па­зі­цыя, што ад­кры­ла­ся ў пан­ядзе­лак 29 ліс­та­па­да, — са спі­су рэ­дкіх з’яў. Тым бо­льш яна вар­тая ўва­гі.
А зоркі нарадзіліся?
Зор­кі на не­бе ма­юць звыч­ку пад­аць, зга­саць, за­па­ль­вац­ца зноў. А ў на­шым Му­зыч­ным тэ­атры яны на­ра­джа­юцца. Свед­чан­нем гэ­та­га — на­зва прэм’ерна­га спек­так­ля “На­ра­джэн­не зо­рак”. А на­ко­ль­кі яны на­сам­рэч зор­кі і сап­раў­ды на­ра­джа­юцца, а не зні­ка­юць, па­спра­бу­ем раз­абрац­ца.
Час на шчаслівыя варожбы
Дзе­сь­ці амаль ад­ра­зу па­сля Чар­но­бы­льс­кай ка­тас­тро­фы ў па­цяр­пе­лую ад ра­ды­яцыі Вет­ку пры­еха­лі жур­на­ліс­ты з япон­скай на­цы­яна­ль­най га­зе­ты “Аса­хі сім­бун” (“Ра­ніш­няе со­нца”). Кож­ны з іх, як я зра­зу­меў, меў яшчэ і спрак­ты­ка­ва­насць у на­ву­ко­вай дзей­нас­ці. Бы­лі яшчэ пе­ра­клад­чык і не­йкі дэ­пу­тат з Мас­квы. Ці­ка­ві­ла іх сту­пень за­бру­джа­нас­ці ра­ёна. Су­пра­ва­джаць дэ­ле­га­цыю на рэ­дак­цый­ным “Уа­зі­ку” да­ру­чы­лі мне. Дзень мы мат­ля­лі­ся па вёс­ках. Япон­цы ра­бі­лі за­ме­ры, цо­ка­лі язы­ка­мі і кру­ці­лі ў рос­па­чы га­ло­ва­мі. Але га­вор­ка пра іншае. На ад­ным з ху­та­роў ба­бу­ль­ка-ста­ра­вер­ка за­пра­сі­ла ў ха­ту. Япон­цы збі­лі­ся ў куч­ку ля по­ку­ці з іко­на­мі, вя­лі­кі­мі, яркі­мі, пе­ра­ка­наў­чы­мі. Хто­сь­ці па­пра­сіў прад­аць хоць ад­ну. Ба­бу­ль­ка раз­зла­ва­ла­ся: “Ка­лі б так па­пра­сіў, я б ад­да­ла, — і пра­во­дзі­ла нас сло­ва­мі: — Аб­ра­зы не прад­аюц­ца”. Мя­не, ма­ла­до­га, гэ­та ве­ль­мі ўра­зі­ла. Іко­на — кан­цэн­тра­цыя ве­ры, а яе ку­піць не­маг­чы­ма. По­тым, да сло­ва, мне не­ка­ль­кі раз­оў бу­дуць пра­па­ноў­ваць па вёс­ках іко­ны, якія згу­бі­лі гас­па­да­роў. Я ка­тэ­га­рыч­на ад­маў­ляў­ся, бо і па сён­ня ба­юся па­та­емнай сі­лы аб­ра­за.
Мі­хал Груш­віц­кі, кампазітар з-пад Ракава
Мы пра­цяг­ва­ем зна­ёміць чы­та­чоў “К” з жыц­ця­ры­сам бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра Мі­ха­ла Груш­віц­ка­га.
Уладзімір Карачэўскі: “Мы справіліся”
Арга­ні­за­та­рам Мін­ска­га між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю “Ліс­та­пад”, які на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га ме­ся­ца пра­йшоў 27-ы раз, упер­шы­ню вы­сту­пі­ла На­цы­яна­ль­ная кі­нас­ту­дыя “Бе­ла­ру­сь­фі­льм”. На­пе­ра­дзе ў фес­ты­ва­ль­най ды­рэк­цыі — дэ­та­ль­ны ана­ліз зроб­ле­на­га, а пад­вес­ці пер­шыя вы­ні­кі мы па­пра­сі­лі ге­не­ра­ль­на­га ды­рэк­та­ра На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі Ула­дзі­мі­ра КА­РА­ЧЭЎ­СКА­ГА.
Ад­да­ны ры­цар архі­тэк­ту­ры
Пра Ва­ль­ме­на Ала­да­ва ўспа­мі­на­юць яго ка­ле­гі з Бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та — ВНУ, дзе ле­ген­дар­ны архі­тэк­тар пра­пра­ца­ваў бо­ль­шую час­тку твор­ча­га жыц­ця: ажно 38 га­доў!
Быў захоплены Агінскім
Год та­му, 15 ліс­та­па­да, не ста­ла Ула­дзі­мі­ра Шчас­на­га, слын­на­га сы­на смар­гон­скай зям­лі: бе­ла­рус­ка­га дып­ла­ма­та, пі­сь­мен­ні­ка, пе­ра­клад­чы­ка і пуб­лі­цыс­та, га­на­ро­ва­га гра­ма­дзя­ні­на го­ра­да Смар­го­ні. Свой апош­ні спа­чын Ула­дзі­мір Ры­го­ра­віч знай­шоў на мо­гіл­ках у Кеў­лах, по­бач па­ха­ва­ны яго про­дкі, у тым лі­ку і ба­ць­кі. 14 ліс­та­па­да гэ­та мес­ца на­ве­да­лі су­пра­цоў­ні­кі му­зея Мі­ха­ла Кле­афа­са Агін­ска­га, а на ся­дзі­бе зла­дзі­лі ве­ча­ры­ну па­мя­ці Ула­дзі­мі­ра Шчас­на­га.
«Ра­дасць» пер­ша­га з пер­шых
Не­як Ана­толь Ва­ра­б’ёў, кі­раў­нік За­слу­жа­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, на­род­на­га ансам­бля тан­ца “Ра­дасць”, так ад­азваў­ся аб сва­ім ансам­блі: “«Ра­дасць» — гэ­та пра­фе­сій­ны ка­лек­тыў з шы­ль­дай «са­ма­дзей­ны ансамбль»”. І тым са­мым, без­умоў­на, ве­ль­мі да­клад­на сфар­му­ля­ваў сваю твор­чую па­зі­цыю.
Якія ж Ка­ля­ды без Вя­лі­ка­га?
Лі­та­ра­ль­на праз не­ка­ль­кі дзён па­чнец­ца зі­ма, а там не за га­ра­мі і ўсі­мі ўлю­бё­ныя ка­ляд­ныя свя­ты. Пра тое на­гад­ва­юць не то­ль­кі пер­шыя сня­жын­кі, што па­тру­сі­лі ды знік­лі, але і афі­ша на­ша­га Вя­лі­ка­га тэ­атра. У ся­рэ­дзі­не снеж­ня нас ча­кае ХІ Мін­скі між­на­род­ны Ка­ляд­ны опер­ны фо­рум. Сле­дам за ім — ча­ра­да свя­точ­ных спек­так­ляў і кан­цэр­тных пра­грам. А ў па­чат­ку на­ступ­на­га го­да — да­клад­на 13 сту­дзе­ня — у тэ­атры ад­бу­дзец­ца 13-ы па лі­ку “ста­ра­на­ва­год­ні” баль. Пра ўсё гэ­та і мно­гае іншае мы па­ра­змаў­ля­лі з Ге­не­ра­ль­ным ды­рэк­та­рам На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га Вя­лі­ка­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі Вя­час­ла­вам ГАР­БУ­ЗА­ВЫМ.
“Тэрмінова выслаць камень...”
91 год та­му бы­лі за­вер­ша­ны ра­бо­ты па ўзвя­дзен­ні ў Мас­кве на Крас­най плош­чы по­мні­ка-маў­за­лея У.І. Ле­ні­ну, у якіх пры­ма­лі ўдзел бе­ла­ру­сы.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»