Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Знай­сці сваё
Кож­ная вы­ста­ва ма­ла­дых гра­фі­каў дае пад­ста­вы для раз­ваг пра за­ўтраш­ні дзень на­ша­га мас­тац­тва.
На палітры “Лістапада”
Што ста­іць за на­звай фі­ль­ма ў фес­ты­ва­ль­най пра­гра­ме? А яшчэ — як не пра­пус­ціць не­шта ці­ка­вае, якая кан­цэп­цыя ў кон­кур­сных пра­грам, які­мі кар­ці­на­мі XXVII Мін­скі між­на­род­ны фес­ты­валь за­ста­нец­ца ў па­мя­ці і ў гіс­то­рыі… Ця­гам тыд­ня — бо­льш за сто сту­жак. Наш агляд да­па­мо­жа за­ры­ента­вац­ца ў гэ­тым мно­га­ка­ля­ро­вым фес­ты­ва­ль­ным кі­на­па­ка­зе.
“Свой” і “наш” шма­таб­ліч­ны Чар­на­ба­еў
Па­йшоў з жыц­ця на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, зна­ка­мі­ты опер­ны спя­вак Вік­тар Чар­на­ба­еў. Мо­ладзь, якая то­ль­кі ця­пер упер­шы­ню зна­ёміц­ца з на­шым Вя­лі­кім тэ­атрам, гэ­та­га са­ліс­та мо­жа не ве­даць, бо апош­нія не­ка­ль­кі га­доў ён ужо не вы­хо­дзіў на сцэ­ну: як-ні­як, сё­ле­та ўвес­ну яму споў­ніў­ся 91 год. Але ў тыя ж 80 “з хвос­ці­кам” ён яшчэ па­спя­хо­ва пра­цяг­ваў твор­чую кар’еру. І для не­ка­ль­кіх ра­ней­шых па­ка­лен­няў, па­чы­на­ючы з кан­ца 1950-х, быў ва ўсіх сэн­сах сло­ва на­род­ным, “сва­ім” і “на­шым”, ха­ця да­сяг­нуць та­ко­га яднан­ня з пуб­лі­кай у вы­со­кім, а для не­ка­то­рых і не­да­ся­га­ль­ным опер­ным жан­ры ку­ды бо­льш скла­да­на, чым­сь­ці на пе­сен­най эстра­дзе ці ў фа­льк­лор­ным кі­рун­ку.
Па­ла­неч­ка: знай­сці кан­сэн­сус
Пры­йшоў час пад­вес­ці ра­хун­кі пер­ша­га се­зо­на ад­на­ўлен­ня па­ла­ца Ра­дзі­ві­лаў у Па­ла­неч­цы, што ў Ба­ра­на­віц­кім ра­ёне. Па­ла­ца, яко­му не­ска­за­на па­шан­ца­ва­ла ў на­леж­ны час па­тра­піць на во­ка не­абы­яка­вым да бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры і гіс­то­рыі лю­дзям.
Цы­та­дэль над Бу­гам і ва­кол яе
Сё­ле­та ў ве­рас­ні Ме­ма­ры­яль­ны ком­плекс “Брэс­цкая крэ­пасць-ге­рой” адзна­чыў па­ўста­год­дзя свай­го існа­ван­ня. Але ўша­на­ван­не па­мя­ці аб падзе­ях апош­няй вай­ны ў гэ­тым мес­цы па­ча­ло­ся яшчэ ра­ней — Му­зей аб­аро­ны крэ­пас­ці быў ад­кры­ты ў ад­ным з бу­дын­каў бы­лой ка­ль­ца­вой ка­зар­мы 65 год та­му, у ліс­та­па­дзе 1956 го­да. Аб гіс­то­рыі крэ­пас­ці і яе ге­ра­ічнай аб­аро­не мы не­адна­ра­зо­ва згад­ва­лі сё­ле­та з на­го­ды 80-год­дзя па­чат­ку Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, якая пер­шай за­кра­ну­ла ме­на­ві­та гэ­тую гіс­та­рыч­ную мясц­іну. Але Брэс­цкая крэ­пасць — гэ­та не то­ль­кі цы­та­дэль над Бу­гам, але і цэ­лая сіс­тэ­ма ўма­ца­ван­няў у ва­ко­лі­цах го­ра­да. Гэ­тыя ве­ліч­ныя збу­да­ван­ні так­са­ма ма­юць сваю тра­гіч­ную ды ге­ра­ічную гіс­то­рыю і сён­ня ро­бяц­ца па­кры­се аб’екта­мі му­зе­ефі­ка­цыі ды пры­цяг­ва­юць ува­гу ту­рыс­таў.
Цац­ка — рэч су­р’ёз­ная
Стаць пе­ра­мож­цай кон­кур­су ру­ка­дзел­ля буй­ной бе­ла­рус­кай інтэр­нэт-кра­мы ў Ма­рыі Бу­рай атры­ма­ла­ся дзя­ку­ючы… пі­цы! Не­як у су­пол­цы адной кам­па­ніі ў са­цы­яль­най сет­цы яна ўба­чы­ла за­пра­шэн­не да спа­бор­ніц­тва, у якім ацэ­нь­ва­ла­ся га­та­ван­не гэ­тай іта­ль­янскай стра­вы. І ўпер­шы­ню вы­ра­шы­ла па­ўдзе­ль­ні­чаць у та­кім кон­кур­се. Хоць пі­ца атры­ма­ла­ся і смач­най, і пры­го­жай, пе­ра­маг­чы ў Ма­рыі не атры­ма­ла­ся, але гэ­та то­ль­кі рас­па­лі­ла яе для да­лей­ша­га ўдзе­лу ў акцы­ях. І зу­сім ня­даў­на, 29 кас­трыч­ні­ка, дзяў­чы­на ста­ла пе­ра­мож­цай у ад­бо­ры леп­шых са­ма­роб­ных ца­цак.
Зна­ёмства з вёс­кай
Пад­час во­се­ньс­кіх ка­ні­кул вуч­ні Лід­скай шко­лы № 11 на­ве­да­лі Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны му­зей архі­тэк­ту­ры і по­бы­ту ў Стро­чы­цах. На­ту­ра­ль­на, і да­гэ­туль шко­ль­ні­кі ме­лі ўяў­лен­не пра жыц­цё і по­быт бе­ла­рус­кіх ся­лян. Яны пры­ма­лі ўдзел у аб­ра­дах, гу­ль­нях, май­стар-кла­сах, якія ла­дзяц­ца ва ўста­но­вах ку­ль­ту­ры Лід­ска­га краю, а вось апы­нуц­ца ў сап­раў­днай вёс­цы па­чат­ку мі­ну­ла­га ста­год­дзя яны не ме­лі маг­чы­мас­ці.
Усе фар­бы род­на­га краю
Біб­лі­ятэ­кі Зе­ль­вен­шчы­ны ла­дзяць шэ­раг акцый, скі­ра­ва­ных на па­тры­ятыч­нае вы­ха­ван­не дзя­цей і мо­ла­дзі. Пра не­ка­то­рыя апош­нія ме­рап­ры­емствы, на маю дум­ку — са­мыя ці­ка­выя, і хо­чац­ца рас­па­вес­ці.
І аб­ярэг, і су­ве­нір
Ад­но з па­чэс­ных мес­цаў ся­род тра­ды­цый­ных бе­ла­рус­кіх ра­мёс­тваў за­ймае руч­ное ткац­тва па­ясоў. Яны ў на­шай на­род­най ку­ль­ту­ры з’яўля­юцца вы­ключ­на шмат­фун­кцы­яна­ль­ны­мі. По­яс не то­ль­кі важ­ны эле­мент адзен­ня, але і дзей­сны аб­ярэг. У якас­ці ма­тэ­ры­ялу вы­ка­рыс­тоў­ва­юцца воў­на і лён. Най­бо­льш ха­рак­тэр­ны ко­лер ні­так — чыр­во­ны, але да­паў­ня­лі арна­мент і зя­лё­ным, сі­нім, бе­лым, жоў­тым, фі­яле­та­вым, чор­ным.
Арфа ста­ліч­ная
Гэ­ты­мі дня­мі на роз­ных пля­цоў­ках ста­лі­цы пан­уе арфа: 18 — 21 ліс­та­па­да ў нас пра­хо­дзіць Між­на­род­ны арфа­вы фес­ты­валь “Дзве ста­лі­цы. Мас­ква — Мінск”. У пра­гра­ме фо­ру­му — ча­ты­ры кан­цэр­ты (адзін з іх — з анлайн-тран­сля­цы­яй), шэсць май­стар-кла­саў, іншыя ме­рап­ры­емствы і твор­чыя сус­трэ­чы.
Няпростыя кантэксты разца
Ёсць лю­дзі дзі­вос­най улас­ці­вас­ці: зда­ецца, ве­да­еш ча­ла­ве­ка да­ўно, а не пе­ра­ста­еш за­хап­ляц­ца яго здо­ль­нас­цю без пры­твор­ства, без гвал­ту над са­бой ад­кры­вац­ца лю­дзям за­ўсё­ды і ва ўсім то­ль­кі доб­ры­мі па­сы­ла­мі сва­ёй ду­шы. Так, мас­так па­ві­нен быць доб­рым — і ў жыц­ці, і ў твор­час­ці. Та­кі Ге­надзь Му­рам­цаў — та­ле­на­ві­ты ску­льп­тар, вы­дат­ны пед­агог, пра­фе­сар, тон­кі інтэ­лек­ту­ал, шчы­ры ча­ла­век, які 18 ліс­та­па­да бя­гу­ча­га го­да адзна­чыў сваё 90-год­дзе.
А ў “Свя­та” мно­га свят!
За­ўтра а 14-й га­дзі­не ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі — свя­та ў не­ка­ль­кіх сту­пе­нях. Па-пер­шае, вы­сту­пае ансамбль на­род­най му­зы­кі, які так і на­зы­ва­ецца — “Свя­та”. Па-дру­гое, кан­цэрт ла­дзіц­ца да пад­вой­на­га юбі­лею: мас­тац­кі кі­раў­нік ка­лек­ты­ву Вя­час­лаў Стат­ке­віч адзна­чае ўлас­нае 50-год­дзе і ад­на­ча­со­ва 30-год­дзе сва­ёй твор­чай дзей­нас­ці.
Без ко­ра­ня на­ват палын не расце
У кож­на­га — свой шлях да асэн­са­ван­ня мас­тац­тва. У мя­не ён — ста­ра­вер­скі. Па­ло­ву жыц­ця пра­жыў у Вет­цы і то­ль­кі ця­пер да­рос да кан­чат­ко­ва­га ўсве­дам­лен­ня, па­ся­род ча­го ду­ша мая вы­рай знай­шла ды раў­на­ва­гу. Эга­ізм мес­ці­ча, раз­бэш­ча­на­га на­ва­ко­ль­най пры­га­жос­цю лю­дзей і рэ­чаў. Ме­на­ві­та гэ­та да­дае мне ўпэў­не­нас­ці на­зы­вац­ца бе­ла­ру­сам ста­рой ве­ры. Ма­ці, у дзя­воц­тве Дзя­м’я­на­ва, бы­ла мясц­овай. Ба­ць­ка ж па­хо­дзіў ро­дам з доб­руш­скай Це­ра­хоў­кі. Нас лі­та­ра­ль­на ды на­ту­ра­ль­на ўціс­ну­лі ў мясц­овы вет­каў­скі фар­мат і на­зва­лі “Ра­гі­на­вы”. Я не быў су­праць. Мне ўво­гу­ле пад­аба­ла­ся вет­каў­ская во­ль­ні­ца. На ад­ным кан­цы мяс­тэч­ка га­ва­ры­лі і чы­та­лі на ідыш. На дру­гім, пры­сож­скім, на­сі­лі ба­ро­ды, вы­рош­чва­лі не­ве­ра­год­ныя са­ды і ра­бі­лі ля­ту­чыя лод­кі-да­шча­ні­кі. Аказ­ва­ецца, не то­ль­кі іх. Аб­ра­зы з по­ку­цяў і ста­рад­ру­кі з куф­раў ад­лі­ва­лі зо­ла­там акла­даў і бук­віц. Іх арна­мен­ты на­гад­ва­лі та­ямні­чы сад, а сап­раў­дныя са­ды бы­лі пад­обныя на кар­ці­ны эпо­хі Ад­ра­джэн­ня. Ад гэ­тай ме­шан­кі кру­жы­ла­ся га­ла­ва. Дум­кі на­ра­джа­лі­ся ў па­ку­тах, але да­да­ва­лі год­нас­ці. За­ста­ва­ла­ся ма­ры пе­ра­ўтва­раць у сло­вы і фар­бы. У кож­на­га быў свой шлях…
Ад­да­ны ры­цар архі­тэк­ту­ры
Пра Ва­ль­ме­на Ала­да­ва ўспа­мі­на­юць яго ка­ле­гі з Бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та — ВНУ, дзе ле­ген­дар­ны архі­тэк­тар пра­пра­ца­ваў бо­ль­шую час­тку твор­ча­га жыц­ця: ажно 38 га­доў!
Крэ­да ды­ры­жо­ра
Ка­лі пра­вес­ці са­цы­яла­гіч­нае да­сле­да­ван­не на тэ­му “На­за­ві­це пер­шае імя, якое звя­за­на ў вас са сло­вам “Хор”, бо­ль­шасць ска­жа: “Роў­да”. Дык якое тут дзі­ва? Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч бо­льш за па­ўсот­ню га­доў кі­ра­ваў ха­ра­мі. Стаў мэт­рам ха­ра­во­га мас­тац­тва.
Ма­гія кі­на­гіс­то­рый “Ліс­та­па­да”
XXVII Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь “Ліс­та­пад” пра­хо­дзіць з 20 па 26 ліс­та­па­да. Ця­гам фес­ты­ва­ль­на­га тыд­ня ў кі­на­тэ­атрах ста­лі­цы і рэ­гі­ёнаў гле­да­чы змо­гуць уба­чыць мнос­тва ці­ка­вых і ад­мет­ных кар­цін з роз­ных кут­коў све­ту. Пра­цяг­ва­ем зна­ёмства з кон­кур­сны­мі пра­гра­ма­мі і фі­ль­ма­мі “Ліс­та­па­да”.
Інклюзіі прадастаўляецца прыярытэт, або Пабачыць праз цемру
Каб уя­віць са­бе глу­хо­га му­зы­кан­та, вя­лі­кай фан­та­зіі не трэ­ба. Ёсць фак­ты. Ге­ні­яль­ны Люд­віг ван Бет­хо­вен пра­бле­мы са слы­хам меў з 27 га­доў, а блі­жэй да 50-ці ака­заў­ся ў по­ўнай аўды­яі­за­ля­цыі. У ста­не по­ўнай глу­ха­ты кам­па­зі­тар быў да са­май смер­ці, ства­рыў­шы шэ­раг му­зыч­ных шэ­дэў­раў. Ся­род іх шы­ро­ка вя­до­мую за па-за меж­амі пра­фе­сій­на­га ко­ла “Ме­ся­цо­вую са­на­ту”. Як пі­шуць да­след­чы­кі: “Ге­ні­яль­нае ўяў­лен­не кам­па­зі­та­ра цал­кам кам­пен­са­ва­ла яму слых — Бет­хо­вен цу­доў­на чуў улас­ную му­зы­ку ўнут­ра­на: ён іграў сваю му­зы­ку ў га­ла­ве”. Пра­клён глу­ха­ты за­кра­нуў яшчэ бо­льш за дзя­ся­так кам­па­зі­та­раў менш вя­до­мых. Іншая спра­ва — не­ві­душ­чыя мас­та­кі… Вы­ста­ва тво­раў мас­та­коў, па­збаў­ле­ных зро­ку, пра­цуе на гэ­тым тыд­ні ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»