Традыцыя званарства

№ 22 (1252) 28.05.2016 - 03.06.2016 г

У мінскім храме-помніку ў гонар усіх святых адбылася прэзентацыя кнігі даследчыка музыкі Алены Шацько "Колокольный звон Белой Руси", збор матэрыялаў для якой доўжыўся цягам 15 гадоў. Па дабраславенні мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) даследчык наведала 287 населеных пунктаў краіны, дзе знайшла сведчанні пра адметнасці беларускай традыцыі званарства. У час урачыстага мерапрыемства міністр культуры краіны Барыс Святлоў адзначыў важнасць вывучэння традыцыі беларускага званарства. Барыс Уладзіміравіч таксама ўручыў званарам, якія ўнеслі значны ўклад у захаванне гэтай нематэрыяльнай спадчыны, падзякі.

/i/content/pi/cult/588/13063/2-1.jpg

Аўтар: Канстанцін АНТАНОВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"