Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
У майстэрні Шчамялёва
Чарговая сустрэча ў рамках рубрыкі "Рэдакцыя плюс..." адбылася з народным мастаком Беларусі Леанідам Дзмітрыевічам Шчамялёвым у ягонай майстэрні. Што сказаў майстар пра час, краіну, прызначэнне мастака і ўласныя прыхільнасці ў творчасці, чытайце ў наступных нумарах "К".
Нацыянальны конкурс
стане адной з галоўных адметнасцей сёлетняга ХХІ Мінскага Міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", што распачаўся ўчора і завершыцца 14 лістапада. У ім прадстаўлены 23 стужкі — ігравыя, дакументальныя, анімацыйныя.
Навагрудскі абрыс
Фота са старонкі Навагрудскага турысцка-інфармацыйнага цэнтра гэтым тыднем абляцела ўвесь Байнэт і спарадзіла бурныя дыскусіі. Як бачым, выгляд Касцельнай вежы замка ў старадаўняй сталіцы Вялікага Княства Літоўскага страціў знаёмыя абрысы і прырос новай цэглай. Чаму менавіта так было вырашана зрабіць кансервацыю? Чытайце пра гэта ў наступных нумарах "К".
У палац — з квітанцыяй?
Хацелася б пачаць з нібыта рытарычнага пытання: што трэба жыхару Беларусі, каб вольна падарожнічаць па сваёй краіне? Здавалася б, дастаткова толькі жадання. Калі яно ёсць, тады і фінансавы аспект не такі ўжо і важкі: заўсёды можна дабрацца да той або іншай гістарычнай славутасці калі не на сваёй машыне ці аўтобусе, то на папутцы. На жаль, насамрэч не ўсё так проста.
Сацыяльныя сеткі і культура без скепсісу
Скажыце шчыра, ці змяняецца ваша стаўленне з нейтральнага на скептычнае, калі вы чуеце ў адной звязцы словы “сацыяльныя сеткі” і “культура”? Для мяне нейкай мяжы непрыняцця ў гэтым плане няма: я не пагаджуся, што масавасць альбо даступнасць такіх медыя зробяць культурнай прасторы “мядзведжую паслугу”, пазбавіўшы яе налёту элітарнасці.
З чым “ядуць” беларускі медыеваль?
Як мне падаецца, чалавек пачынае граць тую музыку, якой яму ў жыцці не хапае. Патрэба ствараць музычны твор нараджаецца тады, калі сярод існай навакольнай музычнай культуры адсутнічае тое, што хацелася б слухаць. Калі б у 1997 — 1998 гадах узнік гурт, падобны да “Старога Ольсы”, я стаў бы ягоным фанам, ездзіў бы на яго канцэрты, працягваў надалей калекцыянаваць старыя інструменты, і нават не задумваўся б пра ўласную канцэртную практыку…
Ці патрэбен супергерой для нашай сферы?
Ці патрэбны нам супергероі ў культуры? Скажам, у горадзе Мінску? А ў рэспубліцы наогул? Лепш без іх, бо цалкам дастаткова штодзённай дзейнасці, якая таксама прынясе свае вынікі? Проста, вынікі з’явяцца пазней, чым патрэбна, калі вада падточыць-такі камень. У такім выпадку я заўжды непакоюся пра тое, каб згаданае “пазней” не спазнілася настолькі, што і вынікі акажуцца марна страчаным часам.
Небам адзіным…
З юрыдычнага гледзішча самалёт, як і карабель, з’яўляецца тэрыторыяй краіны, якой ён належыць. Такім чынам, для пасажыра “Белавія” Беларусь пачынаецца не ў час прызямлення ў нашым аэрапорце і нават не тады, калі самалёт уваходзіць у паветраную прастору краіны, а як толькі вандроўнік ступае на борт лайнера. Уражанне ж ад краіны наведання пачынае фарміравацца ў замежніка з таго моманту, як ён бачыць беларускі самалёт. Гэта не навіна. Нездарма, зыходзячы з логікі менеджменту, дызайнеры імкнуцца рабіць лагатыпы авіякампаній ды расфарбоўку самалётаў не толькі інфарматыўнай, але і вобразнай.
Ратавальнікі ці дэзерціры?
Міжнародны навукова-практычны семінар “Інтэграцыйны падыход у кіраванні аб’ектамі сусветнай спадчыны” вонкава нагадваў чарговую “V.I.P.-тусоўку” для вузкага кола прафесіяналаў. Прынамсі, такую атмасферу стваралі шыкоўныя неакласіцыстычныя інтэр’еры Штаб-кватэры СНД, дзе праходзіла першае з пасяджэнняў. На наступны дзень шаноўныя госці з Арменіі, Азербайджана, Літвы, Расіі, Украіны перамясціліся ў Нясвіж, дзе ў значнай меры ўжо адноўлена радзівілаўская раскоша... Тым не менш, семінар не стаў “пратакольным” мерапрыемствам, якое ставіць за мэту засведчыць, што і ў нас ёсць чым ганарыцца. Многія з узнятых на яго пасяджэннях праблем маюць самае непасрэднае дачыненне да нашай не надта шыкоўнай пакуль паўсядзённасці.
Прыгоды фондаў завяршаюцца?
Сёння — пра Германавічы. Дакладней — пра ўстановы культуры гэтай выбітнай вёскі. А адметная яна не толькі велічным касцёлам Перамянення Пана, узведзеным напрыканцы XVIII стагоддзя. На сёння ў палацы Шырыных, колішніх уладальнікаў паселішча, месціцца Германавіцкі музей культуры і побыту з унікальнай калекцыяй работ Язэпа Драздовіча — адзін з асноўных аб’ектаў нашай увагі пад час гэтага аўтапрабегу. Апроч усяго, жывуць і працуюць тут вельмі адметныя людзі-творцы, сустрэча ды размова з якімі для журналістаў — як шчаслівая знаходка. Ніяк не маглі адмовіць сабе ў гэтым задавальненні.
Экскурсія ў фармаце он-лайн
Паведамленні пра музейныя праекты, зробленыя сумеснымі намаганнямі спецыялістаў з розных краін на гранты Еўрапейскага саюза або Праграмы развіцця ААН, ужо сталіся ў нашай газеце звыклымі. Згадаю хоць бы адзін такі прыклад, пра які “К” пісала не так даўно: Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей, што ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці, атрымаў пад свой праект каля 200 тысяч еўра і цяпер можа пахваліцца новай экспазіцыяй ды сучасным тэхнічным абсталяваннем у музейных залах… Так, Гродзеншчына ў гэтым плане — рэгіён унікальны: міждзяржаўныя сувязі тут — сталыя ды моцныя, а праекты ладзяцца літаральна ў кожным раёне і ў розных сферах — пачынаючы ад сяброўства на ўзроўні народных калектываў ды заканчваючы міжнароднымі фестывалямі і сумеснымі праектамі. Але ж і ў самім Гродне не спяць у шапку. Напрыклад, у літаратурным аддзеле Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея (так цяпер называецца былы Музей імя Максіма Багдановіча пасля рэарганізацыі ўстановы) сёння завяршаецца праект па адной з праграм трансгранічнага супрацоўніцтва. Натуральна, прайсці міма падобнага досведу нельга…
Іх фольк
Калі вы лічыце, што фальклор у сучасным горадзе — гэта нешта цікавае старэйшаму пакаленню, то, мабыць, маеце на ўвазе Германію. Калі мяркуеце, што фальклорны рух — маладзёжная субкультура, то, хутчэй за ўсё, вам знаёмыя беларускія і польскія рэаліі. Калі з фальклорам у вас асацыююцца дзяржаўныя святы ды вялікія фестывалі на адкрытым паветры, то вы згадваеце Прыбалтыку. У Скандынавіі ж носяць народныя строі на дзяржаўныя і сямейныя ўрачыстасці, але фальклорная музыка не мае велізарнай папулярнасці, як у Літве ды Латвіі. Польскія і шведскія рэаліі прапаную параўнаць на прыкладзе двух фестываляў.
Медыум і тры “як”
Адной з вартасцей Месяца фатаграфіі ў Мінску стала магчымасць цеснага знаёмства з маладой беларускай фатаграфіяй. Тры персанальныя выстаўкі — Віктара Гіліцкага, Аляксандра Веледзімовіча, Аляксея Шлыка і Алега Шоблы (аўтараў, чые работы вядомыя не толькі нашай публіцы), — мультымедыйная прэзентацыя праекта “Сонны лес” Міхаіла Лешчанкі і таго ж Шлыка, выстаўка дзіцячай фатаграфіі з Паставаў — падзеі злучыліся ў блок, які дае ўяўленне пра тэндэнцыі ў гэтым сегменце.
Хто ўсё лепшае прыдумаў за нас?
Карціны Мікалая Шкута, дацэнта кафедры выяўленчага мастацтва мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, вядомыя не толькі віцебскім аматарам жывапісу. Работы мастака неаднаразова экспанаваліся ў сталіцы нашай рэспублікі, Расіі, Польшчы, Эстоніі, Германіі, Ізраілі, Вялікабрытаніі. Многія нашы суайчыннікі і грамадзяне суседніх краін могуць пахваліцца тым, што папоўнілі свае прыватныя калекцыі яго жывапіснымі акварэлямі.
“Тата” прыйшоў
“Тата” — так назвалі новы спектакль у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы паводле п’есы Дзмітрыя Багаслаўскага “Ціхі шоргат сыходзячых крокаў” (у новым перакладзе — “Ціхі шолах развітальных крокаў”).
Які “Індэкс празрыстасці”?
Індэкс празрыстасці акрэсліваецца градусам адкрытасці і шчырасці соцыуму. Ён выступае катэгорыяй меры балансу і дысбалансу, напоўненасці і пустэчы, названага і ўяўнага. Гэтай жа мерай вымяраецца сусвет у мастацтве шкла. Шкло — амаль адзіны прыродны матэрыял, здольны адкрываць прыхоўваючы, даючы магчымасць дакрануцца — нават без тактыльнага дотыку.
“Мяне двойчы вывозілі на расстрэл…”
Гэтыя словы належаць Аляксандру Пятровічу Мазалёву, таленавітаму беларускаму жывапісцу, графіку і педагогу, які ў час Вялікай Айчыннай прайшоў цяжкі шлях мужнага падпольшчыка ды вязня фашысцкіх канцлагераў, а скончыў сваю вайну гвардыі радавым Чырвонай арміі. І, нягледзячы на цяжкае раненне ў галаву, — да канца свайго нядоўгага жыцця працягваў рабіць улюбёную справу: маляваць Радзіму ды выхоўваць маладое пакаленне мастакоў…
Хто сярод сельскіх лепшы?
На Касцюковіччыне прайшоў VIII Раённы фестываль народнай творчасці “Крыніца душы”.
Па дзевяці маршрутах
Цяжка сказаць, якім было б жыццё ў аддаленых і маленькіх населеных пунктах нашага раёна без, напрыклад, аўтакрамы, перасоўнай пошты… А што рабіць, калі хочацца пачытаць новую кнігу, пагартаць часопіс, а бібліятэкі паблізу няма? У такіх выпадках жыхарам Маларытчыны на дапамогу прыходзіць бібліобус, або, як яго яшчэ называюць, бібліятэка на колах. Без яе вясковы побыт цяпер ужо і ўявіць цяжка.
Пра тых, хто “даязджае” — і застаецца
На пытанні “К” адказвае новы дырэктар Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна Марына РАФЕЕВА. З ёй мы пазнаёміліся на II Міжнародным кангрэсе “Бібліятэка як феномен культуры”. Марына Сяргееўна прыехала ў Мінск, каб распавесці калегам пра абласны конкурс прафесійнага майстэрства як спосаб творчай самарэалізацыі — дадатак да Рэспубліканскага спаборніцтва “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”… Сустрэча ў кангрэсаўскіх кулуарах перарасла ў інтэрв’ю пра надзённы клопат устаноў сферы на Гомельшчыне.
Чалавечае аблічча музыкі
— Мастацтва — гэта такая таямніца, якую нельга выказаць словамі. Тэхналогіі, выкарыстанне электронікі, разнастайнай “разумнай машынерыі” будзе, безумоўна, удасканальвацца і прывядзе да неверагодных вынікаў. Але мяне больш за ўсё хвалюе не тое, ці заменіць машына чалавека, а — сам чалавек. Ці не будзе ён, калі пойдзе па машынізаваным шляху, пакутаваць? Ці не акажацца прыгнечаны стан ягонай душы?..
“Па ходу, “крэйда”
Як пяецца ў адной вядомай сучаснай песні, “галоўнае — не што, а як”. Пра гэтую зусім не новую ісціну мне падумалася, калі суботнім вечарам у айчынным шоу “100 мільёнаў” на канале Агульнанацыянальнага тэлебачання двое маладога веку мужчын хаатычна перакладалі тоўстыя пачкі з грашовымі знакамі са стойкі на стойку. Яны спрабавалі адгадаць, якое ж слова рускай мовы абазначае беларускае “крэйда” (так, менавіта адгадаць, а не прыгадаць). Варыянты адказаў: “стол”, “карандаш”, “мел”, “фломастер”. Вам патрэбна хвіліна на роздум?
У Надзеі ёсць надзея
Даведаўся і парадаваўся: пасля двухгадовага рамонту 27 верасня адкрыўся Хоцімскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Даўно там не быў. Патэлефанаваў і дазнаўся, што два супрацоўнікі (столькі іх пасля аптымізацыі) заняты з экскурсантамі, а кіраўнік Надзея Барадзіна паехала ў Магілёў па дамову аб камерцыйнай выстаўцы. Музей працуе напоўніцу, у тым ліку — і на перспектыву.
"Беларускія песняры" + "Lipnitsky Show Orchestra": фотарэпартаж з канцэрта 21 лістапада
21 лістапада "Беларускія песняры" далі вялікі канцэрт у мінскім Палацы Рэспублікі ў суправаджэнні "Lipnitsky Show Orchestra". Прапануем фотарэпартаж з падзеі.
"Мірскі замак у кіно"
Сёння ў сталічным кінатэатры "Перамога" адкрываецца выстаўка пад такой назвай. На ёй будуць прадэманстраваны кадры з фільмаў, месцамі здымак якіх станавіліся перліны беларускага дойлідства. А пасля вернісажу ў рамках фестывалю "Лістапад" адбудзецца паказ адной з такіх стужак — польскай карціны "Пан Тадэвуш" 1928 года.
Погляд на трывогі сучаснасці
— Пасля невялічкага перапынку наша краіна вяртаецца на Венецыянскі біенале. Налета найбуйнейшая ў свеце выстаўка сучаснага мастацтва займее Нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь. А першым крокам да яго стварэння стаў конкурс куратарскіх канцэпцый, аб’яўлены 5 лістапада.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»