У.Новак. "Сітуацыя".
Краявіды, нацюрморты, партрэты, сюжэтныя сцэны пэндзля Уладзіміра Новака — гэта адбітак той звыклай, знаёмай кожнаму штодзённасці, побытавай завядзёнкі. Яна, у залежнасці ад жыццёвага кантэксту, можа папросту пахаваць прагу творчасці, а можа і надаць нечаканы імпульс, паспрыяць філасофскаму бачанню рэчаіснасці. Пры пэўнай імпульсіўнасці, творчасць Новака ўсё ж такі мае сэнсавы стрыжань. Мяркую, ягонае светаўспрыманне блізкае класічнаму імпрэсіянізму. І, акрамя таго, што мастак ні маляваў бы, ён усё адно піша ўласны аўтапартрэт, выяўляе сваю сутнасць.
У “аўтапартрэце” Уладзіміра Новака ўважлівы глядач, пры жаданні, знойдзе пазітыўныя рысы.