Бібліятэчны тэатр кнігі падрыхтаваў цыкл тэатралізацый "Крычыце, кнігі, памяццю людской!". У аснову дзеі пакладзены літаратурна-дакументальныя кнігі беларускіх майстроў слова... Мабільны варыянт тэатра дазваляе мясцовым бібліятэкарам пабываць і ў вучнёўскіх класах, і ў актавых залах бярэзінскіх школ, данесці запатрабаваную ды актуальную тэму патрыятычнага, антываеннага выхавання. Ёсць у бібліятэцы і музей-тэатр "Пракляцце вайне", дзе спектаклі адбываюцца на фоне экспазіцый, у якіх прадстаўлены архіўныя матэрыялы часоў Вялікай Айчыннай. У аснове тэатралізацыі - успаміны бярэзінцаў: ахвяр акупацыі, вязняў фашысцкіх канцлагераў, остэрбайтэраў на прымусовых работах у Германіі, герояў кнігі ўспамінаў "Вайна маю памяць дагэтуль катуе". Яе стварылі бярэзінскія бібліятэкары.
Тамара КРУТАЛЕВІЧ,
супрацоўнік Бярэзінскай раённай бібліятэкі