У Свіслацкім раёне павіншавалі франтавіка Іосіфа Казімірчыка, якому 97-ы год. Іосіф Іванавіч вітаў гасцей са слязьмі радасці на вачах.
У цэнтральнай гарадской бібліятэцы Жодзіна чытачы сустрэліся з 88-гадовай Валянцінай Базылевай, маці якой, Еўдакія Буракова, падчас Вялікай Айчыннай вайны была сувязной партызанскага атрада імя Канстанціна Заслонава. Маленькая дачка дапамагала маме. Напісала пра гэта Ірына Хілюціч.
Бібліятэкар Астравецкай раённай бібліятэкі Вольга Заянчкоўская піша: “Выхаванцы дзіцячага садка наведалі Палушскую сельскую бібліятэку-клуб. Іх чакала мерапрыемства “Раскажам дзецям пра вайну”.
Пра музычна-патрыятычную праграму “Скрозь вякі звініць Перамога” для вучняў сярэдняй школы № 34 распавяла культарганізатар сектара па рабоце з дзецьмі Бабруйскага палаца мастацтва Наталля Давідовіч.
А ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла ваенна-патрыятычная гадзіна “А я чытаю кнігі пра вайну і памятаю подзвіг ветэранаў”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці ўласнаручна зрабілі Кветку Перамогі. Напісала пра гэта загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы Дар’я Марцінкевіч.
Больш пра культурнае жыццё рэгіёнаў чытайце у газеце "Культура" №20 ад 14 мая.