Ма­тэ­ры­ялі­за­ва­ныя мі­ра­жы. У мастацтве і рэчаіснасці

№ 50 (1541) 11.12.2021 - 17.12.2021 г

Ка­лі-ні­ка­лі на вы­ста­вах су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва я згад­ваю ма­ла­досць, 70-я га­ды. Гэ­та быў час, ка­лі адзі­на пра­ві­ль­ным мас­тац­твам афі­цый­на лі­чыў­ся зра­зу­ме­лы про­ста­му ча­ла­ве­ку рэ­алізм з ака­дэ­міч­ным ухі­лам, а ўсё, што ў гэ­ты фар­мат не ўпліш­чва­ла­ся, слу­жы­ла ілюс­тра­цы­ямі да кры­тыч­ных опу­саў пра за­ня­пад бур­жу­азнай ку­ль­ту­ры. Рэ­пра­дук­цыі тво­раў Ва­сі­ля Кан­дзін­ска­га, Ка­зі­мі­ра Ма­ле­ві­ча, Мак­са Эрнста, Са­ль­ва­до­ра Да­лі, Джэк­са­на По­ла­ка, Ген­ры Му­ра і іншых ка­ры­фе­яў я ўпер­шы­ню па­ба­чыў ме­на­ві­та ў та­ко­га ро­ду пра­па­ган­дыс­цкіх бра­шу­рах. А па­ко­ль­кі ў нас та­ды та­ко­га мас­тац­тва па вы­зна­чэн­ні і бліз­ка быць не маг­ло, праз сваю не­да­ся­га­ль­насць яно ва­бі­ла як мі­раж у пус­тэ­ль­ні. Сён­ня гэ­тыя мі­ра­жы ма­тэ­ры­ялі­за­ва­лі­ся.

/i/content/pi/cult/881/18664/16.jpgНа маю дум­ку, пэў­ны стыль ці на­пра­мак мож­на лі­чыць тры­ва­ла за­ма­ца­ва­ным у мас­тац­тве, то­ль­кі ка­лі ён рас­паў­сю­джва­ецца на энер­га- і ма­тэ­ры­яла­ёміс­тыя, тэх­на­ла­гіч­на скла­да­ныя ра­мёс­твы. На ску­льп­ту­ру, у пры­ват­нас­ці. Пра­ца з ка­ме­нем ці ме­та­лам па­тра­буе дыс­цып­лі­ны і арга­ні­за­ва­нас­ці. Вы­пра­віць па­мыл­ку ў брон­зе — гэ­та зу­сім не тое, што гум­кай штрых сцер­ці ці мас­ты­хі­нам фар­ба­вы слой зняць. Асаб­лі­васць твор­ча-вы­твор­ча­га пра­цэ­су ў ску­льп­ту­ры пры­му­шае аўта­ра дзей­ні­чаць аб­ачлі­ва, асэн­са­ва­на, пра­ца­ваць на пра­гна­зу­емы вы­нік. Ску­льп­ту­ра па вы­зна­чэн­ні не мо­жа быць “чыс­тай твор­час­цю”. Між тым гра­фік ці жы­ва­пі­сец ка­лі-ні­ка­лі мо­жа да­зво­ліць са­бе та­кую рас­ко­шу.

Гэ­ты доў­гі ўступ для та­го, каб да­вес­ці: ка­лі не­шта здзей­сне­на ў так зва­ных “веч­ных ма­тэ­ры­ялах”, зна­чыць, твор­чая су­по­ль­насць і гля­дац­кая гра­ма­да да­спе­ла да ўсве­дам­лен­ня каш­тоў­нас­ці ідэі, якая яшчэ ня­даў­на лі­чы­ла­ся спрэч­най.

Ме­на­ві­та гэ­та я па­ба­чыў на вы­ста­ве ску­льп­ту­ры і гра­фі­кі “Designatum” у га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га. Тут экс­па­ну­юцца тво­ры Андрэя Ба­са­лы­гі, Мак­сі­ма Пет­ру­ля, Аляк­сан­дра Ша­по, Дзя­ні­са Кан­дра­ць­ева, Аляк­сан­дра Са­ка­ло­ва, Кі­ры­ла Кра­ха­лё­ва, Па­ўла Ку­ніц­ка­га, Ма­ры­ны Ба­ран­чык-Кра­соў­скай. Ад­бы­ва­ецца вы­ста­ва ў рам­ках Тры­ена­ле кан­цэп­ту­аль­на­га мас­тац­тва. Да­мі­нуе ў экс­па­зі­цыі ску­льп­ту­ра, а гра­фіч­ныя тво­ры ў кан­тэк­сце вы­ста­вы пры ўсёй іхняй эстэ­тыч­най са­ма­дас­тат­ко­вас­ці ўспры­ма­юцца як по­шу­кі воб­ра­заў, што ў пер­спек­ты­ве му­сіць рэ­алі­за­вац­ца ў плас­ты­цы. Інакш ка­жу­чы, як ста­дыя пра­цы, што па­пя­рэд­ні­чае ра­бо­це ў ма­тэ­ры­яле.

/i/content/pi/cult/881/18664/17.jpgУдзе­ль­ні­кі вы­ста­вы — асо­бы ў пра­фе­сій­ным ася­род­ку вя­до­мыя тым, што мо­гуць ад­но­ль­ка­ва па­спя­хо­ва пра­ца­ваць як у фі­гу­ра­тыў­ным мас­тац­тве, так і з аб­страк­тнай/аб­стра­га­ва­най фор­май, але пе­ра­ва­гу ад­да­юць апош­ня­му. Аўта­ры прад­стаў­ле­ны асоб­ны­мі ра­бо­та­мі і се­ры­ямі. Гра­фіч­ная се­рыя — гэ­та звык­ла, а вось для ску­льп­ту­ры, на маю дум­ку, не зу­сім на­ту­ра­ль­на. Мо­жа, я і кан­сер­ва­тар, але мне бо­льш да­спа­до­бы, ка­лі ў плас­ты­цы ідэя вы­яўле­на не праз шэ­раг ню­ансаў, за­на­та­ва­ных у шэ­ра­гу аб’ектаў, а скан­цэн­тра­ва­на ў ад­ной вы­яве, але да­ве­дзе­най, як ка­жуць, да зво­ну. У ад­ной вы­яве, але мак­сі­ма­ль­на на­блі­жа­най да ста­ну да­ска­на­лас­ці. Ска­жам, да чы­та­ча мож­на звяр­нуц­ца вя­лі­кай кні­гай, пра­чы­таць якую пры дэ­фі­цы­це ча­су яму да­во­лі пра­бле­ма­тыч­на, а мож­на вы­явіць важ­ную дум­ку трап­ным афа­рыз­мам. Апош­няе бу­дзе бо­льш эфек­тыў­ным. На­ўрад ці хто на­ва­жыц­ца пра­чы­таць “Ка­пі­тал” Кар­ла Мар­кса, а вось яго­ны ж “Ма­ні­фест Ка­му­ніс­тыч­най парт­ыі” ве­дае кож­ны, хто атры­маў ад­ука­цыю за са­вец­кім ча­сам. Гэ­та я да пры­кла­ду.

Мно­гае з па­ба­ча­на­га мною на вы­ста­ве маг­ло б, ка­лі пе­ра­вес­ці аб’екты ў ад­па­вед­ны па­мер, упры­го­жыць га­рад­скую пра­сто­ру. Не то­ль­кі ў рэ­гі­ёнах, але на­ват у на­шай ста­лі­цы не стае плас­ты­кі, якая б ад­па­вя­да­ла су­час­най архі­тэк­ту­ры. Маг­чы­ма, вы­ста­ва як дэ­ман­стра­цыя твор­ча­га па­тэн­цы­ялу бе­ла­рус­кіх ску­льп­та­раў па­спры­яе вы­ра­шэн­ню гэ­тай надзён­най пра­бле­мы.

Ся­род па­ба­ча­на­га аса­біс­та я вы­лу­чаю ску­льп­ту­ры Па­ўла Ку­ніц­ка­га, дзе эфек­тна спа­лу­ча­на плас­ты­ка ча­ла­ве­ча­га це­ла і чын­ні­кі штуч­на­га па­хо­джан­ня, што на­гад­ва­юць тэх­ніч­ныя пры­ла­ды. Мож­на доў­га асэн­соў­ваць, што ха­цеў ска­заць аўтар, але ску­льп­ту­ры ў па­мяць за­па­да­юць і вя­рэ­дзяць фан­та­зію.

Яшчэ зга­даю ску­льп­ту­ру Аляк­сан­дра Ша­по — крэс­ла з ка­лю­чым дро­там. Страш­на­ва­ты воб­раз, што вы­клі­кае кан­крэт­ныя аса­цы­яцыі з пэў­ны­мі пе­ры­яда­мі на­шай на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Да гэ­та­га тво­ра аўтар да­дае тлу­ма­чэн­не: “Гэ­тае крэс­ла — ме­та­фа­рыч­ны парт­рэт май­го прадзе­да Ло­гі­на, ідэй­на­га ка­му­ніс­та, рэ­прэ­са­ва­на­га ў 1937 го­дзе і за­гі­нуў­ша­га ў тур­ме. Звык­лы прад­мет хат­ня­га ўжыт­ку на са­мой спра­ве з’яўля­ецца пры­ла­дай ка­та­ван­ня. Гэ­тае крэс­ла — жор­сткасць, якая ста­ла бы­та­вой з’явай, па­ку­ты, што ўспры­ма­лі­ся як нор­ма. І ў той жа час — гэ­та кан­таў­ская “рэч у са­бе”, рэ­аль­насць...”

Ці­ка­васць для тых, хто ха­цеў бы за­зір­нуць “за ку­лі­сы” вы­твор­час­ці, у вы­ні­ку ча­го з’яўля­ецца брон­за­вая ску­льп­ту­ра, уяў­ляе пра­ект Мак­сі­ма Пет­ру­ля “Доў­гая брон­за”. Гэ­та прад­стаў­ле­ныя ў ра­бо­чай па­сля­доў­нас­ці ма­тэ­ры­ялы і суб­стан­цыі мас­тац­ка­га ліц­ця па тэх­на­ло­гіі ха­лод­най цвяр­дзе­ючай су­ме­сі. У На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей та­кое не пан­ясеш, але да­дзе­най вы­ста­ве па­суе.

Аляк­сей Са­ка­лоў. Кам­па­зі­цыя “Эле­гія”, ство­ра­ная ў меж­ах між­на­род­на­га ка­мен­на­га Фес­ты­ва­лю ску­льп­ту­ры “Stone Art Festival 2021”. На дум­ку аўта­ра, тут пры­сут­ні­ча­юць асноў­ныя склад­ні­кі быц­ця — Жыц­цё і Смерць, Эрас і Та­на­тас. Пус­тыя вач­ні­цы і жы­выя во­чы на­зі­ра­юць за гэ­тым ка­ра­го­дам.

Пра ро­лю ры­ту­аль­най ахвя­ры ў мен­та­ль­най струк­ту­ры со­цы­уму раз­ва­жае сва­імі тво­ра­мі Кі­рыл Кра­ха­лёў. Кож­ны аб’ект цык­ла мо­жа быць са­ма­дас­тат­ко­вай дэ­ка­ра­тыў­най рэ­ччу для су­час­на­га інтэр’еру, а раз­ам гэ­та фі­ла­са­фіч­нае па­слан­не.

Андрэй Ба­са­лы­га — гра­фік. Яго­ныя тво­ры струк­тур­на і сэн­са­ва на­сто­ль­кі да­лё­кія ад та­го, што ра­бі­лі твор­цы па­пя­рэд­ня­га па­ка­лен­ня, да яко­га на­ле­жыць і ба­ць­ка мас­та­ка — наш пры­зна­ны кла­сік, што я не здзіў­лю­ся, ка­лі ў не­йкі мо­мант пра­сто­ры арку­ша для спа­да­ра Андрэя ста­не за­ма­ла. Не здзіў­лю­ся, ка­лі рап­там па­ба­чу яго­ныя ску­льп­ту­ры ці іншыя плас­тыч­ныя аб’екты.

Пры­клад­на так вы­гля­да­юць ма­тэ­ры­ялі­за­ва­ныя мі­ра­жы 70-х га­доў, ка­лі праз шчы­лі­ны ў жа­лез­най за­сло­не мы спра­ба­ва­лі раз­гле­дзець, а што ж дзее­цца на тым ба­ку, дзе ўсё не так, як у нас, але аб­авяз­ко­ва на­шмат ле­пей. На­та­ліў­шы інфар­ма­цый­ны го­лад, мы па­зба­ві­лі­ся ілю­зій і пры­дба­лі дос­вед, але не ве­да­ем як ра­цы­яна­ль­на яго ска­рыс­таць. У лю­бым вы­пад­ку вы­ста­ва дэ­ман­струе на­шу здо­ль­насць за­свой­ваць чу­жыя плас­тыч­ныя мо­вы. Не за­быць бы пры гэ­тым сваю…

Як ба­чы­це, і праз не над­та рэ­аліс­тыч­ную, да­ва­лі аван­гар­дыс­цкую фор­му мож­на зра­зу­ме­ла рас­па­вес­ці пра хва­лю­ючую рэ­ча­існасць.

Да­рэ­чы, гэ­тая ску­льп­ту­ра — апо­вед пра тое, у які каш­мар мо­гуць ма­тэ­ры­ялі­зоў­вац­ца ў ду­хоў­най пус­тэ­ль­ні пры­го­жыя мі­ра­жы. Ве­ль­мі кан­цэп­ту­аль­ны твор, вар­ты быць тва­рам бе­ла­рус­ка­га кан­цэп­ту­аліз­му.

Аўтар: Пётра ВАСІЛЕЎСКІ
спецыяльны карэспандэнт газеты "Культура"