Мой суразмоўца зусім не баіцца пераменаў. Аляксандр уздыхае і адзначае, што плаціць “Белгазпрамбанк” будзе ў кожным разе. І самае важнае: ніякія змены ва Указе не паўплываюць на планы па аднаўленні памяшканняў на вуліцы Кастрычніцкай, якія банк нядаўна выкупіў там для стварэння новай арт-пляцоўкі.
— Яшчэ да іх набыцця мы валодалі іншымі памяшканнямі, якія маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, прычым не толькі ў Мінску, — дадае Аляксандр. — Таму з заканадаўчымі нормамі ўжо знаёмыя, будзем і ў далейшым іх прытрымлівацца. Наша асноўная мэта застаецца нязменнай — трансфармаваць комплекс на Кастрычніцкай з індустрыяльнага ў культурна-адукацыйны.
У той самы час, ён неабыякава ставіцца да механізму ўжывання Указа. Па словах мастацтвазнаўца, да кожнага будынка, які прадстаўляе гістарычную каштоўнасць, павінен быць індывідуальны падыход:
— Неабходна будаваць дыялог з дзяржаўнымі органамі па кожнай канкрэтнай сітуацыі. Заканадаўчая ўніфікацыя тут не будзе карыснай: у дадзеным выпадку, мы маем справу з унікальнымі аб’ектамі і павінны вельмі ўважліва адносіцца да кожнага з іх.
На думку Аляксандра, аптымальным у дадзеным выпадку быў бы дыферэнцыраваны падыход з боку органаў дзяржаўнага кіравання. Таму суразмоўца раіць прыглядзецца да замежных суседзяў, каб пераймаць у іх каштоўны вопыт у выглядзе механізму аказання падатковых ільготаў культурным арганізацыям. Без сумневу, асаблівае да іх стаўленне здатнае істотна стымуляваць прыватную ініцыятыву ў гэтай сферы.