Арнольд Аляксандравіч РАНЦАНЦ — артыст аперэты, у Музычны тэатр ён прыйшоў у 1979 годзе. Дзякуючы высокаму прафесійнаму майстэрству і яркай акцёрскай індывідуальнасці за перыяд сваёй плённай творчай дзейнасці стварыў у спектаклях тэатра каля шасцідзесяці каларытных, рознапланавых вострахарактарных вобразаў.
Калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра выказвае шчырыя спачуванні сям’і, родным, блізкім, сябрам, калегам і прыхільнікам творчасці Арнольда Аляксандравіча.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь глыбока смуткуе ў сувязі са смерцю заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь і Украіны РАНЦАНЦА Арнольда Аляксандравіча.
Усё сваё прафесійнае жыццё РАНЦАНЦ А.А. аддаў служэнню тэатру. Створаныя ім непаўторныя мастацкія вобразы сталі адной з яскравых старонак гісторыі нацыянальнага музычнага тэатральнага мастацтва.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выказвае спачуванні калегам, родным і блізкім нябожчыка ў сувязі з напаткаўшым іх горам.
Светлая памяць аб яскравым, шчырым таленце РАНЦАНЦА Арнольда Аляксандравіча назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных гледачоў.