Бібліятэка пад адкрытым небам працавала нядаўна ў вёсцы Лоша. Па зацверджаным графіку прывезлі сюды не толькі кнігі ды часопісы, але і самадзейных артыстаў, народны калектыў “Світанак”.
Бібліятэкар бібліобуса Марына Пруднічэнкава кажа, што да яе звярнуліся з пасёлка Гудагай з прапановай правесці выязны канцэрт. Пруднічэнкава імгненна адгукнулася. А наступны выезд "канцэртнай" аўтабібліятэкі адбыўся ў вёску Быстрыца. Там гасцей таксама прымалі на “ўра”. Бібліятэкар абслугоўвала чытачоў, прапаноўвала навінкі з кніжнай выстаўкі, а артысты рыхтавалі свае нумары… А бібліобус чакалі ўжо ў вёсцы Якентаны…
Ганна КЕРЭЛЬ, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай раённай бібліятэкі