Менавіта ў мястэчках яшчэ можна адчуць дух і самабытнасць, якая сыходзіць, менавіта ў іх яшчэ захоўваюцца сляды шматвяковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Ландшафт, планіроўка і архітэктура ў агульных рысах засталіся нязменнымі і захоўваюць свае легенды і гісторыі. У большай ступені гэта тычыцца мястэчак захаду Беларусі, якія праз гістарычныя акалічнасці захавалі сваю індывідуальнасць больш трывала.
Увазе чытачоў прапаную падборку найбольш выразных здымкаў з мястэчак Беларусі, якія мне ўдалося наведаць за апошнія дзесяць гадоў. І пачну з Солаў на Смаргоншчыне, што здымаў у розныя поры года.