Дзіна Бягеза пад час персанальнай выстаўкі ў раённай бібліятэцы.
Капелюшы, плеценыя вазы з кветкамі, птушкі ў рост чалавека, хатнія жывёлы, розныя ўпрыгожванні вылучаюцца арыгінальнасцю творчай задумы, высокім майстэрствам выканання, густам і непаўторнасцю. У гэтым можна было пераканацца на выстаўцы, што цягам некалькіх тыдняў працавала ў раённай бібліятэцы і была прымеркавана да 75-годдзя з дня ўтварэння Маларыцкага раёна.
Дзіна Бягеза шмат гадоў працуе педагогам дадатковай адукацыі ў Арэхаўскай СШ.
А саломка ў руках майстрыхі з’явілася ўпершыню па той прычыне, што неабходна было забаўляць сваё малое дзіця. Спачатку жанчына зрабіла бразготку з гарохам унутры. А калі сын Генадзь падрос, асвоіла і саламяна-капялюшнае майстэрства. Так і ўцягнулася.
Дзіна Фёдараўна ўмее прыкмячаць усе фарбы збожжавых на палетку і вырашае, для якога вырабу яны будуць лепш прыдатнымі, каб найбольш рэалістычна ўвасобіць сваю задумку.
Мікалай НАВУМЧЫК
Фота аўтара