Пад час аднаго з прадстаўленняў.
Андрэй Рэцікаў з героямі батлейкі.
Неяк у адным часопісе наш лялечнік прачытаў артыкул аб батлейцы. Аўтар пісаў, што батлеечнікаў на Беларусі шмат і ўсе яны не прытрымліваюцца агульных канонаў. Прачытаў, задумаўся і… не пагадзіўся з аўтарам.
З 2003 года Рэцікаў стаў выкарыстоўваць форму батлейкі як асноўную. Першымі прадстаўленнямі сталі “Маналог вандроўнага лялечніка з батлейкай” і “Авантуры паноў Кублiцкага ды Заблоцкага” па п’есе палачаніна Пятро Васючэнкі.
Андрэй Рэцікаў лічыць, што батлейка можа быць і вялізнай шафай у пакоі бацькоў, і скрыначкай на пісьмовым стале. Галоўнае — сам прынцып батлейкі, што прадастаўляе бяскрайняе поле для фантазій аўтара.
Сёння Андрэй Міхайлавіч — аўтар шасці батлеек. Сярод іх адна з’яўляецца поўнай рэканструкцыяй беларускай традыцыйнай двух’яруснай батлейкі ХІХ стагоддзя, адна — “Полацкая батлейка” з лялькамі-марыянеткамі, чатыры батлейкі — фантазіі аўтара. А побач з батлейкай жывуць і звычайныя лялечныя спектаклі. За васямнаццаць гадоў пад рукамі майстра ажылі дзясяткі лялек, ім пастаўлена блізу дваццаці спектакляў — цікавых, жывых, беларускамоўных...
А нядаўна “КапялюШ” перамог у Абласным свяце-конкурсе аматарскiх лялечных тэатраў у Сянне.
Кацярына ФЯДОТАВА, загадчык Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Цэнтра культуры
Наваполацка