Тэ­ры­то­рыя ру­ху

№ 7 (436) 01.07.2019 - 31.07.2019 г

ARMENIA ART FAIR 2019
Дру­гая па лі­ку Armenia Art Fair 2019 пра­ца­ва­ла з 31 мая па 3 чэр­ве­ня ў Ерэ­ван­скім Экс­па­цэн­тры. На кір­ма­шы бы­лі прад­стаў­ле­ны 35 га­ле­рэй і ку­ра­та­раў з уся­го све­ту. Но­вым кро­кам у па­ра­ўнан­ні з мі­ну­лым го­дам ста­ла пра­гра­ма дыс­ку­сій і се­мі­на­раў ART WEEK на тэ­мы, што ты­чы­лі­ся су­вя­зі мас­тац­тва і тэх­на­ло­гій, тэн­дэн­цый на арт-кір­ма­шах...

Пяць су­час­ных мас­та­коў ад Бе­ла­ру­сі прад­ста­віў ку­ра­тар Алег Кас­цю­чэн­ка. Пра­ект на­зы­ваў­ся «Та­лент на экс­парт». Сло­ва «экс­парт» ад­сы­лае да ла­цін­скай пер­шак­ры­ні­цы: вы­ваз та­ва­раў і па­слуг з по­рта кра­іны ці дзяр­жа­вы. Гэ­тае пан­яцце за­кра­нае так­са­ма пра­бле­мы меж­аў і са­ма­рэ­алі­за­цыі на мо­ве су­час­на­га мас­тац­тва.

 

Для нас Арме­нія — ма­ла­вя­до­мы рэ­гі­ён, але мас­та­кі ўжо пра­кла­лі свае твор­чыя сця­жын­кі ў гэ­тую кра­іну. Што ад­бы­ва­ецца там і як мы ся­бе мо­жам прад­ста­віць? Пра ўсё гэ­та гу­та­рым з ку­ра­та­рам пра­екта Але­гам Кас­цю­чэн­кам лі­та­ра­ль­на праз ты­дзень па­сля за­кан­чэн­ня арт-кір­ма­шу.

 

Што за но­вае мес­ца пры­ця­жэн­ня — Armenia Аrt Fair?

 

— Кір­маш арга­ні­за­ва­лі дзве жан­чы­ны — За­ра Уз­унян-Хэл­пін і Ні­на Фес­цек­чан, яны пра­ца­ва­лі раз­ам над іншым пра­ектам у Бос­та­не, а по­тым на энту­зі­язме вы­ра­шы­лі ства­рыць у ся­бе на ра­дзі­ме кір­маш су­час­на­га мас­тац­тва са сва­імі ўлас­ны­мі інсты­ту­цы­ямі, ку­ды мож­на бу­дзе пры­во­зіць ка­лек­цы­яне­раў, га­ле­рыс­таў, ку­ра­та­раў. І сап­раў­ды — ге­агра­фія ўраж­ва­ла: бы­лі прад­стаў­ле­ны мас­та­кі з Арме­ніі, Іра­на, Сла­ва­кіі, Бе­ла­ру­сі, Укра­іны, Вя­лі­каб­ры­та­ніі, ЗША, Гер­ма­ніі, Іспа­ніі. На дру­гі раз фэст стаў бо­льш арга­ні­за­ва­ным, але тут ці­ка­ва тое, што інфрас­трук­ту­ра су­час­на­га мас­тац­тва, не­абход­ная для пра­вя­дзен­ня арт-кір­ма­шу, у кра­іне ад­сут­ні­чае. Ня­ма ад­па­вед­на­га сэр­ві­су, ры­нак не га­то­вы. Ад­нак арга­ні­за­та­ры знай­шлі фун­да­та­раў — Ameriabank, Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Арме­нія, Goethe-Zentrum Eriwan, Rostelecom. Сва­імі сі­ла­мі ста­лі па­ляп­шаць сі­ту­ацыю, пад­клю­чы­лі за­меж­ных ку­ра­та­раў, та­му я ўпэў­не­ны: трэ­цяе ме­рап­ры­емства бу­дзе яшчэ мац­ней­шым.

 

Сам фэст не быў раз­бі­ты на асоб­ныя зо­ны, але ад­на час­тка пра­екта бы­ла пры­све­ча­на по­стса­вец­кай пра­сто­ры.

 

У гэ­тым сег­мен­це вы і прад­эман­стра­ва­лі свой ку­ра­тар­скі пра­ект?

 

— Ад­мет­нас­цю на­ша­га па­ка­зу з’яўля­ла­ся тое, што тво­ры пя­ці бе­ла­рус­кіх мас­та­коў не бы­лі змеш­ча­ны ў асоб­ным бло­ку, а раз­мер­ка­ва­ны па ўсёй вы­ста­вач­най пра­сто­ры. Бо і ўсё на­ша мас­тац­тва раз­дроб­ле­на на роз­ныя сег­мен­ты, яно са­мо па са­бе не цэ­лас­нае.

 

Кож­ны аўтар­скі пра­ект быў са­ма­дас­тат­ко­вы — ён уз­ае­ма­дзей­ні­чаў з гле­да­чом па­вод­ле ўлас­ных пра­віл.

 

А агу­ль­ны кан­цэпт быў вы­лу­ча­ны?

 

— Уз­ае­ма­адно­сі­ны мас­та­коў з ча­сам, з тым, што ад­бы­ва­ецца ва­кол. Удзе­ль­ні­каў я ад­бі­раў згод­на з тэ­май, па пра­цах, якія ўпіс­ва­юцца ў яе.

 

Пры­вя­ду цы­та­ту з на­ша­га кан­цэп­ту, які быў прад­стаў­ле­ны на гэ­тым шоу: «"Та­лент на экс­парт" — гэ­та аб­урэн­не «пры­ро­ды без па­чат­ку» су­праць лю­бых спро­баў упа­рад­ка­ваць свет, гэ­та па­ўстан­не жа­дан­ня су­праць за­ба­ро­ны, вы­пад­ко­вас­ці су­праць за­ко­на, маг­чы­мас­ці су­праць рэ­аль­нас­ці, ілю­зіі су­праць ісці­ны. Гэ­та спро­ба пад­арваць не­інды­ві­ду­аль­ныя каш­тоў­нас­ці, пе­ра­тва­рыць у пыл лю­быя дыс­кур­сіў­ныя спо­са­бы па­знан­ня (на­ву­ка, фі­ла­со­фія, мас­тац­тва, лі­та­ра­ту­ра), та­му што яны атру­ча­ныя ра­цы­яна­ль­нас­цю, — і ўсё гэ­та з мэ­тай раз­арваць стуж­ку, якая ад­дзя­ляе ўнут­ра­нае ад вон­ка­ва­га, ма­ру ад рэ­аль­нас­ці, свя­до­масць ад не­свя­до­ма­га, каб на імгнен­не ўтры­маць веч­насць і та­кім чы­нам вяр­нуць існа­ван­не да яго пер­ша­род­най чыс­ці­ні, па­ўна­ты і адзін­ства».

 

І што за за­клік тут пры­ха­ва­ны?

 

— Я за­клі­каю лю­дзей раз­гле­дзець рэ­аль­насць праз пры­зму мас­тац­тва, у та­кім вы­пад­ку па­чы­нае пра­ца­ваць пад­свя­до­масць. Лю­бое мас­тац­тва, пэў­на, мае тэ­ра­пеў­тыч­нае ўздзе­янне, па-за за­леж­нас­цю ад іншых яго фун­кцый. Мяр­кую, гэ­та ад­бы­ва­ецца ў тым лі­ку і та­му, што мас­тац­тва да­зва­ляе ад­люс­троў­ваць і вы­ра­шаць аса­біс­тыя пы­тан­ні.

 

Пра­ект «Та­лент на экс­парт» сап­раў­ды за­клі­кае лю­дзей да дзея­ння, але не праз агі­та­цыю, а праз зва­рот да акту­аль­ных тэм, спры­яе бо­льш уваж­лі­ва­му стаў­лен­ню да роз­на­га кштал­ту пра­блем, да іх ана­лі­зу, да пе­ра­асэн­са­ван­ня та­го, што ад­бы­ва­ецца. То-бок мы пад­аем ад­па­вед­ным чы­нам інфар­ма­цыю, рых­ту­ем гле­бу для раз­ва­жан­няў, а пад­свя­до­масць гле­да­ча атрым­лі­вае імпу­льс, і ча­ла­век па­чы­нае ана­лі­за­ваць стан рэ­чаў. Та­му гэ­та быў та­кі рэ­аліс­тыч­ны пра­ект, які па­каз­вае тое, што ад­бы­ва­ецца на­сам­рэч.

 

Хто пад­тры­маў ваш кан­цэпт?

 

— Мі­ха­іл Гу­лін і Анта­ні­на Сла­бод­чы­ка­ва па­ка­за­лі ві­дэа-арт, Юлія На­за­ра­ва — фа­таг­ра­фію, Ва­сіль Кас­цю­чэн­ка — жы­ва­піс, я — жы­ва­піс і інста­ля­цыю.

 

Якія кроп­кі пе­ра­ся­чэн­ня вы знай­шлі ў іх інды­ві­ду­аль­ных вы­каз­ван­нях?

 

— На­прык­лад, мой пра­ект пра ча­ла­ве­ка, і Анта­ні­на Сла­бод­чы­ка­ва так­са­ма раз­ва­жае пра ўза­ема­адно­сі­ны ча­ла­ве­ка са сва­ім ася­род­дзем. І ва ўсіх пра­цах мож­на вы­лу­чыць іх тэ­ра­пеў­тыч­ную фун­кцыю. Да­рэ­чы, ве­ль­мі сім­ва­ліч­на, што Мі­ха­ілу Гу­лі­ну пра­ектар пры­вез­лі з На­гор­на­га Ка­ра­ба­ха, гэ­тая на­зва вы­клі­кае ад­па­вед­ны рэ­за­нанс, бо звя­за­ная з ва­енны­мі дзея­ння­мі. І яго ві­дэа на­зы­ва­ла­ся «Тэ­ры­то­рыя пра­тэс­ту».

 

Пра што быў яго пра­ект?

 

— Гэ­та ві­дэа 2014 го­да, аб­умоў­ле­нае рэ­флек­сі­яй над пра­ві­ла­мі пра­цы ў пуб­ліч­най пра­сто­ры. Аўтар у ім у пры­нцы­пе ад­маў­ля­ецца ад лю­бо­га вы­каз­ван­ня, а ў іншай пра­цы «Мас­так гаў­кае, а цяг­нік ідзе» на­ват за­мя­няе гэ­тае вы­каз­ван­не на са­ба­чы брэх.

 

Яшчэ ад­но ві­дэа па­ка­за­ла Анта­ні­на Сла­бод­чы­ка­ва...

 

— Так, яно на­зы­ва­ла­ся «Го­лас зям­лі. Прах да пра­ху». Гэ­тая мас­тац­кая інтэр­вен­цыя рас­па­ча­ла­ся ў 2012 го­дзе, ка­лі аўтар­ка ў Се­вас­то­па­льс­кім па­рку за­кап­ва­ла «язы­кі жы­вёл», сцвяр­джа­ючы та­кім чы­нам сваё пра­ва на го­лас. Па­зней змя­ні­ла мес­ца і ко­ль­касць удзе­ль­ні­каў.

 

Юлія На­за­ра­ва ў фа­таг­ра­фіі «Іншап­ла­не­ця­нін» раз­ва­жае пра дзі­ця­чую свя­до­масць, дзе свет ка­зак і рэ­аль­насць цес­на пе­ра­пле­це­ны ў адзі­ную фор­му. Не­маг­чы­ма зра­зу­мець, у які час гэ­та гу­ль­ня, а ў які — усё сур’ёзна. Маг­чы­ма, гэ­тай мя­жы не існуе. І гэ­та дае нам, да­рос­лым, на­го­ду пра­цяг­ваць ве­рыць у іншап­ла­не­цян, быць ге­ро­ямі і кас­ма­наў­та­мі, ска­каць праз вог­нен­ныя рэ­кі і біц­ца з мон­стра­мі, то-бок ста­віць пе­рад са­бой амбі­цый­ныя мэ­ты і вы­хо­дзіць з зо­ны кам­фор­ту.

 

Ваш пра­ект быў са­мым ша­ку­ючым, бо сля­ды гвал­ту ў ім не­за­ву­аля­ва­ныя.

 

— Бо ён за­сна­ва­ны на пра­цы з суд­ме­дэк­спер­ты­зай. На па­лат­не па­ка­за­на шво — фі­зіч­нае ўва­саб­лен­не траў­мы, якое на­заў­сё­ды за­ста­ецца са сва­ім 

но­сь­бі­там, па­ста­янна на­гад­вае пра мі­ну­лае. Раз­мо­ва не сто­ль­кі пра траў­му ча­ла­ве­ка, ко­ль­кі пра траў­му све­ту. З да­па­мо­гай шва я ні­бы­та пра­вод­жу се­анс траў­ма­тэ­ра­піі. Аб­наў­лен­не шва азна­чае па­ўтор раз зроб­ле­на­га дзея­ння (гэ­ты пра­цэс цык­ліч­ны і ў дзяр­жа­ве, у све­це), рэ­энек­тмент мо­жа вы­клі­каць хва­лю ўспа­мі­наў і зму­сіць удзе­ль­ні­ка падзей на­рэш­це пра­вес­ці мя­жу па­між мі­ну­лым і ця­пе­раш­нім і та­кім чы­нам вы­рвац­ца з за­ган­на­га ко­ла.

 

Лёд — сім­вал пра­зрыс­тас­ці, ня­ўстой­лі­вас­ці — быў вы­бра­ны для інста­ля­цыі. Яе ідэя ў тым, што ўсё ў све­це ўрэш­це ста­но­віц­ца яўным, і та­янне льду ад­люс­троў­вае гэ­тую ідэю. З ця­гам ча­су скла­да­ныя пы­тан­ні ага­ля­юцца, так жа як ага­ля­юцца ва­ла­сы у таў­шчы­ні ка­вал­ка лё­ду.

 

Так як мой пра­ект быў рэ­алі­за­ва­ны ў Арме­ніі, то для яго ства­рэн­ня вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся мясц­овая ва­да і ва­ла­сы. Мне важ­на бы­ло рас­ка­заць не то­ль­кі пра армян­скі ге­на­цыд, але і пра іншыя гла­ба­ль­ныя ка­тас­тро­фы, ага­ліць іх. Інста­ля­цыя — час­тка ад­на­го вя­лі­ка­га пра­екта. Ён пра іе­рар­хію ў све­це.

 

Жы­ва­піс вы так­са­ма ўлу­чы­лі ў пра­ект су­час­на­га мас­тац­тва?

 

— Так, па­лот­ны Ва­сі­ля Кас­цю­чэн­кі. Са­ма ідэя на­паў­нен­ня па­лот­наў буй­ны­мі ла­ка­ль­ны­мі ка­ля­ро­вы­мі пля­ма­мі мо­жа вы­клі­каць пэў­ныя аса­цы­яцыі з фа­віз­мам, ад­нак ма­ты­ва­цыя бы­ла іншая. З ад­на­го бо­ку, мас­так за­па­зыч­вае пэў­ны еўра­пей­скі дос­вед, з інша­га — вы­ка­рыс­тоў­вае па­тэн­цы­ял, які не да­ецца во­пы­там ака­дэ­міч­ным жы­ва­пі­су. У яго кар­ці­нах імкнен­не да вы­раз­нас­ці час­та стрым­лі­ва­ецца вы­ка­рыс­тан­нем да­мі­ну­юча­га ла­ка­ль­на­га ко­ле­ру (звы­чай­на гэ­та чыр­во­ны), што мо­жа плаў­на пе­ра­хо­дзіць з ад­на­го па­лат­на на іншае. Па­шы­рэн­не чыр­во­на­га ко­ле­ру з’яў­ля­ецца ха­рак­тэр­най ры­сай мно­гіх тво­раў Кас­цю­чэн­кі, якія пры­му­ша­юць гле­да­ча ўспры­маць іх як се­рыю, дзе мас­так рас­па­вя­дае «гіс­то­рыю ў чыр­во­ным ко­ле­ры» роз­ных ад­цен­няў. Адзін кры­тык ад­ной­чы ска­заў: «Блы­та­ні­на — гэ­та моц­ны бок сла­вян­ска­га мас­та­ка». Ад­сут­насць ра­цы­яна­ль­най упэў­не­нас­ці і імкнен­не эма­цый­на спаз­наць на­ва­ко­ль­ны свет з’яў­ля­юцца ха­рак­тэр­ны­мі ры­са­мі тво­раў Ва­сі­ля Кас­цю­чэн­кі. Ён ухва­ляе не­за­вер­ша­насць вы­ра­жэн­ня. І як то­ль­кі мас­так уця­кае ад «аб­грун­та­ван­ня» па­лат­на, ён мае тэн­дэн­цыю раз­мяш­чаць на ім вя­лі­кія жы­ва­піс­ныя пля­мы да той сту­пе­ні, ка­лі сю­жэт­ная лі­нія ста­но­віц­ца пра­ктыч­на ня­бач­най.

 

А што да­ло та­кое раз­мяш­чэн­не тво­раў мас­та­коў у роз­ных мес­цах?

 

— Гэ­та пэў­ным чы­нам ад­люс­троў­ва­ла сі­ту­ацыю раз­дзе­ле­нас­ці, раз’ядна­нас­ці ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве, а так­са­ма та­кое пе­ра­та­са­ван­не тво­раў ста­ла сво­е­асаб­лі­вай па­сткай для гле­да­ча, бо, на­прык­лад, на пер­шым па­вер­се бу­дын­ка мая пра­ца сус­тра­ка­ла на­вед­ні­каў, яе не­маг­чы­ма бы­ло аб­ысці. У на­шых ра­бо­тах бы­ла за­кла­дзе­на су­р’ёз­ная сэн­са­вая на­груз­ка, пры гэ­тым да іх ха­це­ла­ся пад­ысці. Гля­дач чы­таў кан­цэп­цыю, па­гру­жаў­ся ў твор. І тут і бы­ла пры­ман­ка. Каб ад­ра­зу не на­па­ло­хаць не­йкі­мі бру­та­ль­ны­мі сю­жэ­та­мі, гле­да­ча трэ­ба бы­ло за­пра­сіць, а па­сля ён ужо сам пра­пра­цоў­ваў свае ўра­жан­ні. Я за­ўва­жыў, што дру­гі і трэ­ці раз лю­дзі не пад­ыхо­дзі­лі, тэ­ма ве­ль­мі цяж­кая.

 

Якія вы­сно­вы зра­бі­лі па­сля ўдзе­лу? Ча­му вар­та бы­ло ехаць?

 

— Ка­лі я раз­ва­жаю пра тое, што ад­бы­ва­ецца ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве, то ба­чу: усе зна­хо­дзяц­ца ў ста­не ча­кан­ня. Та­му мы про­ста ўзя­лі і вы­йшлі за межы. І ў да­лей­шым трэ­ба ру­хац­ца на­пе­рад: ня­ма ку­ра­та­ра — станавіся ку­ра­та­рам, не ве­да­еш англій­скай мо­вы — вы­ву­чы. Мож­на вы­стаў­ляц­ца і на ра­дзі­ме, але гэ­та не атры­мае рэ­за­нан­су. Важ­на лё­таць на та­ко­га кштал­ту ме­рап­ры­емствы, на­ват ка­лі ня­ма спон­са­раў, і ў лю­бым вы­пад­ку — стэп бай стэп — ру­хац­ца на­пе­рад. Важ­на збі­раць ва­кол ся­бе за­ці­каў­ле­ных лю­дзей, якія пра­цу­юць з су­час­ным ма­тэ­ры­ялам. На­прык­лад, на фэс­це быў прад­стаў­нік Sotheby’s Institute of Art і не­ка­то­рыя іншыя пра­фе­сі­яна­лы (скажам, Алі­са Пруд­ні­ка­ва, Стэ­ла Бень­ямі­на­ва, Ма­ры­ён Гу­ген­хэйм...), з кож­ным мож­на бы­ло па­га­ва­рыць і да­мо­віц­ца на­конт да­лей­ша­га су­пра­цоў­ніц­тва. Між­на­род­ная прэ­са асвят­ля­ла ўсе падзеі. Та­кім чы­нам, у на­шым пра­екце мы за­ду­ма­лі­ся пра сваю на­яўнасць.

 

Ка­лі па­ра­ўноў­ваць гэ­ты арт-кір­маш з на­шым «Арт-Мін­скам»...

 

— У мя­не ёсць та­кі тэр­мін, як ад­амаш­ні­ван­не. Чым з’яў­ля­ецца та­кая струк­ту­ра, як Па­лац мас­тац­тва, дзе ад­бы­ваў­ся асноў­ны пра­ект «Арт-Мін­ска?» За­ха­ва­ль­ні­цай тра­ды­цый­ных по­гля­даў. Ка­лі мы пра­па­ну­ем ім па­ка­заць швы па­сля аўтап­сіі і лёд у па­ўта­ра мет­ра з жа­но­чы­мі ва­ла­са­мі, і гэ­та ўсё бу­дзе там та­яць... Ці ві­дэа «Го­лас зям­лі», дзе Сла­бод­чы­ка­ва бу­дзе за­кап­ваць свой «ген­дар­ны язык»? Якая рэ­акцыя бу­дзе? Ці га­то­выя на­шы інсты­ту­цыі пад­трым­лі­ваць та­ко­га кштал­ту пра­екты? Ці га­то­вы гля­дач зра­зу­мець мо­ву су­час­на­га мас­тац­тва, на якой раз­маў­ляе ўвесь свет?

 

На Armenia Art Fair мас­та­ку пра­па­ну­юць пля­цоў­ку, дзе ён мо­жа ра­біць што за­ўгод­на, ко­ль­кі за­ўгод­на. Я не ве­даю, як хут­ка зме­ніц­ца на­ша сі­ту­ацыя, та­му ўжо ця­пер я як ча­ла­век све­ту бя­ру ад­каз­насць на ся­бе, сам зна­хо­джу тыя мес­цы, дзе мож­на рэ­алі­за­ваць свае ідэі.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва