Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алеся БЕЛЯВЕЦ ( 72 cт. ) |
![]() Выстава «Нас зразумеюць праз 100 гадоў. Лазар Хідэкель», што працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, стала галоўнай падзеяй маштабнага праекта #UNOVIS100, які рэалізуецца Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны сумесна з Музеем гісторыі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні і кампаніяй А1. Дзякуючы падтрымцы А1 для выставы з Нью-Ёрка дастаўлены каля ста арыгінальных работ і дакументы УНОВІСа з архіва сям’і Хідэкелей.
Далей
|
![]() «Заплюшчыце вочы і адчуйце прастору ўнутры сябе», — заклікае вядомы скульптар, які хоча растлумачыць сваім слухачам, з якой мэтай яго скульптура змяняе навакольны ландшафт. І чаму гэта важна для ўсіх. Каб зразумець Літвінаву, варта таксама адключыць паверхневы зрок і ўключыць унутраны. Тады адчуеш, як вольна мастачка рухаецца ўнутры разнастайных жывапісных структур, дзе вядзе свой азартны, упарты і мэтанакіраваны пошук.
Далей
|
![]() ЗАМАК УЯЗДОЎСКІ — ВАРШАЎСКАЯ РЭЗІДЭНЦЫЯ ВАЗАЎ — БЫЎ У 1975 ГОДЗЕ ЎЗНОЎЛЕНЫ ПАВОДЛЕ ЎЗОРУ ХVІІ СТАГОДДЗЯ, А ПРАЗ ДЗЕСЯЦЬ ГАДОЎ У ІМ АДКРЫЛІ ЦЭНТР СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА. МЫ ГУТАРЫМ З ЯГО ДЫРЭКТАРКАЙ МАЛГАЖАТАЙ ЛЮДВІСЯК ПРА СПЕЦЫФІКУ І АСАБЛІВАСЦІ ЦЭНТРА І, ЗРАЗУМЕЛА, ПРА МЕЖЫ НАЙНОЎШАГА АРТУ.
Далей
|
![]() Другая па ліку Armenia Art Fair 2019 працавала з 31 мая па 3 чэрвеня ў Ерэванскім Экспацэнтры. На кірмашы былі прадстаўлены 35 галерэй і куратараў з усяго свету. Новым крокам у параўнанні з мінулым годам стала праграма дыскусій і семінараў ART WEEK на тэмы, што тычыліся сувязі мастацтва і тэхналогій, тэндэнцый на арт-кірмашах...
Далей
|
![]() Невялікая экспазіцыя аб’яднаная назвай, што апісвае пасіўны псіхічны стан, які характарызуецца адсутнасцю інтарэсу да любой дзейнасці. Насамрэч, сцвярджае аўтар, сум — даволі прадуктыўны перыяд, у ім крыецца пачатак новага. Пра змены, словы і перамяшчэнні мы размаўляем з Ігарам Цішыным на яго выставе.
Далей
|
![]() Калі нараджаецца мастак? Пасля заканчэння прафесійнай адукацыі выпускнікі выходзяць у самастойнае жыццё ў адзіноце. І даводзіцца зноў вучыцца. Здараецца, што дыпломная работа становіцца апошняй творчай працай выпускніка, але звычайна гэта кропка адліку ці адмаўлення — для таго, каб зрабіць свой першы самастойны крок.
Далей
|
![]() Культурныя коды мастацтва Васіля Шаранговіча былі закладзены яшчэ ў дзяцінстве.«Вёска лягла на сэрца на ўсё жыццё», — падсумуе мастак, аналізуючы свой творчы шлях. Вёска 1940—50-х, нягледзячы на беднасць, безграшоўе, абмежаванасць у свабодзе перамяшчэння, усё яшчэ заставалася захавальніцай традыцый і мовы, асаблівага светапогляду і ладу жыцця, далёкае рэха якога ўлоўлівалася ў паэзіі Коласа, Купалы (галоўным чынам таму, што ўступленне мясцовых сялян у калгас пачалося толькі ў 1948 годзе).
Далей
|
![]() ВЫСТАВА КНІЖНАЙ ГРАФІКІ АДБЫВАЛАСЯ Ў РАМКАХ XXVI МІНСКАЙ КНІЖНАЙ ВЫСТАВЫ-КІРМАШУ.
Далей
|
![]() ВАЛЕРЫЙ МАРТЫНЧЫК — АСОБА ЛЕГЕНДАРНАЯ ЯК МІНІМУМ З ДЗВЮХ ПРЫЧЫН. ЁН АДЗІН З ЗАСНАВАЛЬНІКАЎ МАСТАЦКАГА АБ’ЯДНАННЯ «ФОРМА» ЧАСОЎ САВЕЦКАГА АНДЭГРАЎНДУ (1989), А ТАКСАМА ТВОРЦА З БЛІСКУЧАЙ ЛОНДАНСКАЙ МАСТАЦКАЙ КАР’ЕРАЙ: ЯГО ПРАЦЫ ЗАХОЎВАЮЦЦА Ў БУЙНЫХ КАЛЕКЦЫЯХ, А РАЗМОВУ ЁН ВЁЎ З СІНГАПУРСКАГА АРТ-КІРМАША, ТО-БОК АЎТАР ЦАЛКАМ ЗАПАТРАБАВАНЫ Ў ВЯЛІКАБРЫТАНІІ, ГЕРМАНІІ І ФРАНЦЫІ. ЯГО ВЫСТАВЫ АДБЫВАЛІСЯ Ў РАСІІ, ЭСТОНІІ І УКРАІНЕ. АЛЕ НЕ Ў НАС.
Далей
|
![]() Сфера творчых зацікаўленняў Барыса Заборава вельмі разнастайная, ён жывапісец, графік, скульптар, кніжны ілюстратар, тэатральны мастак. Нарадзіўся ў Мінску ў 1935 годзе, там жа скончыў мастацкае вучылішча, пасля вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна і ў Маскоўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце імя Сурыкава. У 1980-м эміграваў з Мінска ў Парыж. У 2010 годзе ў Мінску прайшла выстава «Барыс Забораў. Жывапіс. Малюнак. Скульптура».
Далей
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"