Шчы­рая аб­аро­на крох­кас­ці

№ 5 (434) 10.05.2019 - 10.05.2019 г

ВЫ­СТА­ВА АЛЯК­САН­ДРА БЕ­ЛЬС­КА­ГА Ў ZAL #2 ГА­ЛЕ­РЭІ «АРТ-БЕ­ЛА­РУСЬ»
Ка­лі на­ра­джа­ецца мас­так? Па­сля за­кан­чэн­ня пра­фе­сій­най ад­у­ка­цыі вы­пус­кні­кі вы­хо­дзяць у са­ма­стой­нае жыц­цё ў адзі­но­це. І да­во­дзіц­ца зноў ву­чыц­ца. Зда­ра­ецца, што дып­лом­ная ра­бо­та ста­но­віц­ца апош­няй твор­чай пра­цай вы­пус­кні­ка, але звы­чай­на гэ­та кроп­ка ад­лі­ку ці ад­маў­лен­ня — для та­го, каб зра­біць свой пер­шы са­ма­стой­ны крок.

І грун­тоў­ная шко­ла май­стэр­ства важ­кім гру­зам ві­сіць у ця­бе за пля­чы­ма. Ці да­вя­дзец­ца па­цяг­нуц­ца да гэ­та­га пле­ца­ка на спі­не, каб да­стаць не­абход­ную пры­ла­ду, ці ўво­гу­ле ма­ла што там спат­рэ­біц­ца, акра­мя са­мых ба­за­вых рэ­чаў.

Як мас­так на­бы­вае па­трэб­ны яму інстру­мен­та­рый, у якія без­да­ні пры гэ­тым ся­гае, то­ль­кі ён і ве­дае.

 

Ка­лі пер­шы раз уба­чы­ла на вы­ста­ве пра­цу Аляк­сан­дра Бе­льс­ка­га, ад­ра­зу пад­ума­ла, што аўтар — сту­дэнт: на­сто­ль­кі ад­арва­ным ад мясц­ова­га кан­тэк­сту мо­жа быць то­ль­кі не ўлу­ча­ны ў яго ча­ла­век. Мін­скія «Во­сень­с­кія са­ло­ны» ад­кры­лі за­пат­ра­ба­ва­насць на мас­тац­тва звон­кае ды хвос­ткае. І на гэ­тым раз­ма­ітым тле Бе­льс­ка­га за­ўва­жы­лі, ён атры­маў гля­дац­кую ўва­гу. А ча­со­піс «Мас­тац­тва» на вок­лад­цы над­ру­ка­ваў фраг­мент яго тво­ра з пер­са­на­ль­най вы­ста­вы ў га­ле­рэі «Арт-Бе­ла­русь». «Мі­сія "Апа­лон"» — астра­наўт ра­туе бюст Апа­ло­на з ме­ся­цо­вай па­вер­хні. Гу­ль­ня са сло­ва­мі, іро­нія, гус­тоў­ны сцёб, по­стма­дэр­ніс­цкі пад­ыход — усё ў на­яўнас­ці. Ча­му гэ­тая па­зі­цыя так вы­лу­ча­ецца з та­кіх жа по­стма­дэр­ніс­цкіх дэ­ка­ра­тыў­ных са­ло­наў і што ў гэ­тай іро­ніі та­кое ві­да­воч­на жы­ві­ль­нае?

 

Трэ­ба раз­абрац­ца…

 

У тво­рах Аляк­сан­дра — амаль га­зет­ная акту­аль­насць, але ў ад­роз­нен­не ад пла­кат­на­га пад­ыхо­ду жы­ва­піс да­дае эмо­цыі і дэ­та­лі. Па­сля за­кан­чэн­ня кафедры ма­ну­мен­та­ль­на­-дэкаратыўнага мастацтва Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі Аляк­сандр Бе­льс­кі дзе­сяць га­доў пра­ца­ваў у кі­на­тэ­атры «Пі­янер», ма­ля­ваў афі­шы гу­ашшу на па­лат­не, па­сля двух-трох тыд­няў, ко­ль­кі стужка ў пра­ка­це, гу­аш змы­ва­ла­ся, а па­лат­но вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся на­ноў. Ма­ля­ваў да фі­ль­маў, якія не гля­дзеў. Інспі­ра­цыі — пла­ка­ты, афі­шы. Атрым­лі­ва­ла­ся хут­ка, вы­раз­на, пе­ра­ка­на­ль­на. Сам мас­так рас­каз­вае, што аме­ры­кан­скія блак­бас­та­ры ве­ль­мі на яго па­ўплы­ва­лі, за­ха­це­ла­ся бе­ла­рус­ка­га «ва­руш­ня­ку». Як НЛА ка­ля біб­лі­ятэ­кі. Эле­мен­ты кі­нош­най азбу­кі за­ста­лі­ся ў яго твор­час­ці і ця­пер. Гэ­тыя «пі­янер­скія» га­ды пе­ра­фар­ма­та­ва­лі яго ад­ука­цый­ны дос­вед, пе­ра­та­са­ва­лі лі­та­ры, змяс­ці­лі акцэн­ты. Афі­цы­ёз, што б ні ста­яла за гэ­тым сло­вам, ён на­ву­чыў­ся пе­ра­плаў­ляць у лёг­кі сцёб, у іро­нію. Да­да­лі­ся сне­га­ві­кі, воб­раз з’явіў­ся ве­ль­мі да­рэ­чы.

 

Іх уз­нік­нен­не тлу­ма­чыць стом­ле­нас­цю ад ча­ла­ве­чых тва­раў: ка­лі пра­ца­ваў шар­жыс­там дзе­ля гро­шай, па­ль­цы апу­ха­лі ма­ля­ваць. А па­трэ­ба спра­екта­ваць лі­та­ра­тур­ныя сю­жэ­ты на не­йкія аб’екты за­ста­ла­ся. Знай­шоў за­ме­ну, за­мяш­чэн­не, вы­лу­чыў­шы ба­за­вую фун­кцыю-ры­су — крох­касць. Мож­на, ка­неш­не, бы­ло вы­ду­маць пер­са­на­жа, але Аляк­сандр Бе­льс­кі вы­ра­шыў увес­ці зра­зу­ме­лыя для ўсіх пра­ві­лы гу­ль­ні. Не­ка­ль­кі сю­жэ­таў зра­біў вы­зна­ча­ль­ны­мі. Адзін з іх да­ве­дзе­ны да гра­ніч­на­га кан­трас­ту — крох­кая на­ка­на­ва­насць, што су­ты­ка­ецца з бру­та­ль­най сі­лай.

 

У «Гра­ві­та­цыі» сне­га­вік рас­чля­ня­ецца і ад­ля­тае. У іншай пра­цы па­ку­туе ні­бы Свя­ты Се­бас­ць­ян, пра­ця­ты стрэ­ла­мі, а мі­лыя га­луб­кі ла­дзяць сваё гняз­до на яго ска­жо­най бо­лем га­ла­ве. У па­чат­ку за­сва­ення гэ­та­га аб’екта Аляк­сандр Бе­льс­кі ства­рыў алю­зію на кар­ці­ну Ка­ра­ва­джа «На­рцыс», дзе экс­пе­ры­мен­та­ваў з эмо­цы­ямі: па­спра­ба­ваў зра­зу­мець, ці мож­на, не ма­лю­ючы ча­ла­ве­ка, ува­со­біць па­чуц­ці пер­са­на­жа і пры­му­сіць гле­да­ча яму су­пе­ра­жы­ваць. Тэх­ні­ку ста­ро­га май­стра, яго не­паў­тор­ную свят­ла­це­не­вую ма­дэ­лі­роў­ку пе­рад­аў праз пра­цэс та­яння. Яшчэ адзін твор — па ма­ты­вах па­лат­на Рэ­мбран­та «Урок ана­то­міі док­та­ра Ту­ль­па». Адзі­ны ча­ла­век на гэ­тым па­лат­не — труп, над якім схі­лі­лі­ся сне­га­ві­кі. Кож­ны сне­га­ві­ко­вы твар — но­сь­біт ад­ной чыс­тай эмо­цыі. «Інтэр­прэ­та­цыі гэ­тай ра­бо­ты існа­ва­лі і да мя­не, але я не здзе­ку­юся з на­ву­ко­ва­га та­ва­рыс­тва, а тран­слюю не­дас­тат­ко­вае раз­умен­не, не­да­вы­ву­ча­насць ча­ла­ве­ча­га арга­ніз­ма», — рас­каз­ваў мас­так.

 

Ён інтэр­прэ­туе сю­жэ­ты, за­езджа­ныя да ба­на­ль­нас­ці, на­прык­лад пры­бор­ка яблы­каў у пры­чэ­пы трак­та­роў сі­ла­мі імпер­скіх штур­ма­ві­коў. У кож­най ра­бо­ты — сваё вы­ра­шэн­не, ёсць сур’ёзныя, ёсць сцёб, ёсць тыя, якія без ве­дан­ня кан­тэк­сту не чы­та­юцца, ёсць са­ма­дас­тат­ко­выя.

 

Усё гэ­та вы­гля­дае як рэ­акцыя на не­па­пу­ляр­насць са­цы­яль­ных і па­лі­тыч­ных тэ­маў у на­шым жы­ва­пі­се, на яго фар­ма­лі­за­цыю і пад­ме­ну сім­ва­ліз­му су­ра­гат­ны­мі ана­ла­га­мі. Губ­ля­ючы акту­аль­насць, вас­тры­ню, тво­ры час­та пе­ра­тва­ра­юцца ў дэ­ка­ра­тыў­нае пано, у чым не па­прак­неш Аляк­сан­дра, ён шчы­ры і ад­кры­ты ў сва­ім сён­няш­нім по­шу­ку. Тэ­му сне­га­ві­коў пла­нуе за­крыць. Успры­мае гэ­ты аб’ект як трэ­на­жор, каб ру­хац­ца да­лей, без шо­раў, без умоў­нас­цей, без пры­вяз­кі да ла­ка­ль­на­га кан­тэк­сту. Ча­го яшчэ мас­так да­сяг­нуў за гэ­ты пе­ры­яд?

 

Уда­ла за­сво­іў экс­пе­ры­мент на сты­ку кі­нош­най сты­ліс­ты­кі, з да­па­мо­гай якой твор­ца раз­ра­зае рэ­аліс­тыч­ную кар­ці­ну, каб па­гля­дзець, што ха­ва­ецца за яе тка­ні­най. Сартр трак­та­ваў гу­ль­ню як фор­му існа­ван­ня ча­ла­ве­чай сва­бо­ды. Гэ­та су­пра­ць­даг­ма­тыч­ны тып све­таў­спры­ман­ня. У меж­ах сва­ёй твор­час­ці Аляк­сандр Бе­льс­кі лёг­ка раз­бу­рае ўсе кан­струк­цыі сур’ёзна­га мас­тац­тва сва­ім мі­лым не­абач­лі­вым жэс­там.

 

На­пры­кан­цы са­вец­ка­га пе­ры­яду існа­ва­ла сво­еа­саб­лі­вая фор­ма андэг­раў­нду — «Мі­ць­кі», яны гу­ля­лі са злым азар­там, знеш­няе су­пра­ціў­лен­не над­ава­ла сэн­су і вас­тры­ні іх, зда­ва­ла­ся б, бес­сэн­соў­на­му па­сы­лу. Сён­ня, па­сля по­стма­дэр­ніз­му, ма­ла хто звяр­тае ўва­гу на та­кія жэс­ты, і ці­ка­ва, у чым мас­так шу­кае апо­ру ва ўлас­най дзей­нас­ці. Ду­маю, як і ў лю­бой гу­ль­ні — атрым­лі­вае за­да­­валь­­нен­не ад пра­цэ­су. Ад маг­чы­мас­ці пры­дум­ляць улас­ныя пра­ві­лы.

 

Ужо не ў якас­ці пра­тэс­ту, а каб су­пра­цьс­та­яць су­му ўсё­паг­лы­на­ль­най энтра­піі.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва