Мас­тац­тва гу­ль­ні і са­ма­стой­нас­ці

№ 4 (433) 01.04.2019 - 20.04.2019 г

V МІН­СКІ МІЖ­НА­РОД­НЫ ТЭ­АТРА­ЛЬ­НЫ ДЗІ­ЦЯ­ЧЫ ФО­РУМ «КРО­КІ»
З 2011 го­да фо­рум га­да­ва­лі ў лі­та­ра­ль­ным сэн­се, як дзі­ця, ка­ча­лі, як яеч­ка, ды па­сві­лі, як авеч­ку, тры­ма­лі за ру­ку, пад­стаў­ля­лі пля­чук — кі­раў­ніц­тва ста­ліч­най Дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў № 2 і су­пра­цоў­ні­кі Мін­гар­вы­кан­ка­ма.

Не­ка­то­рым з удзе­ль­ні­каў-вы­ка­наў­цаў ця­гам шас­ці га­доў за­пар (аж па тры разы!) вы­па­ла па­ўдзе­ль­ні­чаць у спек­так­лях «Кро­каў». Сэнс гэ­та­га ўдзе­лу па­ля­гаў у тым, каб крок па кро­ку пра­са­чыць, як дзе­ці ву­чац­ца аб­ыхо­дзіц­ца са сва­ім уяў­лен­нем, як пры­стру­нь­ва­юць або раз­ня­во­ль­ва­юць це­ла, каб уз­лу­наў дух, — вы­пра­боў­ва­юць ся­бе мас­тац­твам гу­ль­ні і са­ма­стой­нас­цю. І, на­ту­ра­ль­на, як іх на­ву­ча­юць да­рос­лыя: пра­пі­ль­на­ваць зме­ны ў ме­то­ды­ках і пед­ага­гіч­ных пад­ыхо­дах да на­ву­чан­ня дра­ма­тыч­на­му мас­тац­тву, не пра­пус­ціць ды за­сво­іць тое, што спра­цоў­вае най­лепш, не па­грэ­ба­ваць не­ча­ка­ным, не­па­доб­ным, не­пры­ня­тым. Пра гэ­та свед­чыў амаль кож­ны з дзе­ся­ці спек­так­ляў сё­лет­ня­га фэс­ту.

 

Пры­кла­дам, удзе­ль­ні­кі тэ­атра­ль­най сту­дыі АТД шко­лы мас­тац­тваў са Ж’яра-над-Гро­нам (Сла­ва­кія) у спек­так­лі «Сму­так па Джо­ну Ле­на­ну» не ўра­зі­лі ві­да­воч­ны­мі пры­кме­та­мі дра­ма­тыч­най на­лаў­чо­нас­ці, не са­мым упэў­не­ным чы­нам раз­ва­жа­лі і пад­трым­лі­ва­лі ды­яло­гі, але стаў­лен­не рэ­жы­сё­ра-пед­аго­га Пе­тэ­ра Луп­тоў­ска­га ані­як не ўціс­ну­ла дзі­ця­чую на­ту­ра­ль­насць, пад­крэс­лі­ла і вы­яві­ла яе праз фі­зіч­ныя дзея­нні і плас­ты­ку. Ён па­клі­каў дзя­цей у эпо­ху ма­ла­дос­ці іх дзя­доў і баб­цяў, згур­та­ваў про­сты­мі сцэ­ніч­ны­мі за­да­ча­мі і так за­ха­піў, што апо­вед пра Джо­на Ле­на­на, яко­га ад­шу­ка­ла ку­ля, сту­дый­цы фак­тыч­на пры­ду­ма­лі са­мі. Асэн­са­ва­лі маш­таб му­зы­кан­та. Па­зна­чы­лі час яго­най па­пу­ляр­нас­ці кас­цю­ма­мі і мод­ны­мі зна­ка­вы­мі да­дат­ка­мі (кштал­ту аран­жа­вых аку­ля­раў). Не­пры­ха­ва­най шчы­рас­цю здо­ле­лі схі­ліць гля­дзе­ль­ню да ці­каў­нас­ці, а по­тым і да за­ці­каў­ле­нас­ці.

 

Дра­ма­тыч­ная гіс­то­рыя з Бе­лас­то­ка «Дзяў­чын­ка, якая на­сту­пі­ла на хлеб» па­вод­ле Хан­са Крыс­ці­яна Андэр­се­на ама­тар­ска­га тэ­атра «Bel Etage» ура­зі­ла тым, як твор­ча і пры­го­жа спа­лу­чы­лі­ся на сцэ­не пед­ага­гіч­ныя і рэ­жы­сёр­скія вы­мо­гі. Дзя­во­чы гурт мя­сіў цес­та і апа­вя­даў вя­до­мую гіс­то­рыю праз ды­яло­гі, час-по­час ілюс­тру­ючы пэў­ны­мі дзея­ння­мі; пры гэ­тым бу­ду­чы хлеб па­зна­ча­лі руч­ні­кі, ста­лы пе­ра­тва­ра­лі­ся ў плот, а дзяў­чат­кі ста­ле­лі на ва­чах, асэн­соў­ва­ючы ўчы­нак сяб­роў­кі.

 

Су­пра­ць­лег­лы пры­клад — па­ста­ноў­ка тэ­атра-сту­дыі «Дзве­ры» (Мас­ква) «Вя­лі­кая та­та з фут­ра» па­вод­ле Ксе­ніі Дра­гун­скай, аўтар­кі ду­жа пры­ця­га­ль­най — пе­рад­усім праз тое, што кож­ную жыц­цё­вую пра­яву яна мож­на пе­ра­ні­ца­ваць у па­ра­дак­са­ль­ную ці фан­тас­тыч­ную і су­пра­во­дзіць да­лі­кат­най доб­рай іро­ні­яй. Але гэ­тая іро­нія праз сцэ­ніч­ную мо­ву пе­рад­аец­ца не за­ўжды. Дзе­ці без та­таў — а ме­на­ві­та іх раз’юша­ная на­стаў­ні­ца за­га­да­ла пры­вес­ці на ба­ць­коў­скі сход — пра­бле­ма лю­дзей ста­лых і ані­як не дзі­ця­чы кло­пат. Ка­лі на сцэ­не да­йшло да спрэ­чак, да не­бяс­печ­на­га пад­арож­жа па та­таў і зда­бы­ван­ня іх лю­бым кош­там (па­вод­ле дра­ма­тур­гіі), вы­нік­ла ня­ўцям­насць, утва­ры­лі­ся эма­цый­ныя і сэн­са­выя пус­тэ­чы...

 

Не­дзі­ця­ча­га кштал­ту пра­бле­мы кра­на­ла і бе­ла­рус­кая па­ста­ноў­ка Дзі­ця­чай шко­лы мас­тац­тваў № 2 «Прад­ысла­ва» па­вод­ле апо­вес­ці Во­ль­гі Іпа­та­вай: ген­дар­ная ня­роў­насць, па­ган­ства-пра­вас­лаў­е, ма­нас­кі лад жыц­ця, подзвіг дзе­ля ра­дзі­мы... Каб гэ­та іграць, вы­ка­наў­цам па­прос­ту за­бра­ка­ва­ла жыц­цё­ва­га дос­ве­ду, і яны шчы­ра па­ўта­ры­лі тое, што ба­чы­лі на сцэ­не ці, бо­льш ве­ра­год­на, на экра­не. Вы­лу­чы­лі­ся (і ўра­та­ва­лі спек­такль) плас­тыч­ныя аб­ра­да­выя сцэ­ны Ку­пал­ля, па­стаў­ле­ныя Вя­час­ла­вам Ба­ры­шэн­кам, гус­тоў­ныя строі (як зрэб­ныя ся­лян­скія, так і ма­нас­кія і княз­скія), а так­са­ма Алі­на Рач­коў­ская ў ро­лі Прад­ысла­вы — стры­ма­ная, з доб­рай дык­цы­яй і за­ўжды вы­прас­та­най спі­най (плас­тыч­ная асаб­лі­васць ро­лі).

 

Ся­род сё­лет­ніх удзе­ль­ні­каў у трох уз­рос­та­вых гру­пах вы­яві­лі­ся тры без­умоў­ныя лі­да­ры: най­мен­шыя ся­род іх — прад­стаў­ні­кі бе­ла­рус­кай шко­лы-сту­дыі «Артбум». Дзе­ці, што не так да­ўно раў­лі і мі­ту­сі­лі­ся па пля­цоў­цы без дай пры­чы­ны, сё­ле­та ўра­зі­лі асэн­са­ва­нас­цю сцэ­ніч­на­га існа­ван­ня і шчы­рас­цю ў пе­ра­ўтва­рэн­нях «Ву­жы­нае ка­ра­ле­вы» па­вод­ле Ула­дзі­мі­ра Ка­рат­ке­ві­ча (ду­жа ня­прос­ты ма­тэ­ры­ял для сцэ­ны!). Сту­дый­цы сыг­ра­лі ледзь не ўсім скла­дам, пе­рад­аю­чы ад­но ад­на­му ро­лі, пад­хоп­лі­ва­ючы рэ­плі­кі, пе­ра­тва­ра­ючы­ся то ў ву­жы­нае куб­ло, то ў ча­ла­ве­чы хаў­рус, вы­лу­ча­ючы аль­бо вы­пус­ка­ючы з яго за­ка­ха­ных, спа­чу­ва­ль­ні­каў, пад­ступ­ні­каў, зва­ды­яшаў... Су­по­ль­ні­кі ад ся­мі да два­нац­ца­ці га­доў ува­саб­ля­лі і апа­вя­да­лі ле­ген­ду ру­ка ў ру­цэ, пля­чук да пле­чу­ка — так уяў­ля­ецца на­род­ная пра­па­мяць, так ад­на­ўля­ецца по­вязь ча­соў, так, урэш­це, гар­ту­ецца сцэ­ніч­ны ансамбль. Сак­рэт ад­мет­на­га пе­ра­ўтва­рэн­ня пе­ра­кі­нуў­ся па­цвер­жан­нем пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства рэ­жы­сё­рак-пед­аго­гаў — На­тал­лі Алек­сан­дро­віч і Аляк­сан­дры Не­крыш. Для апош­няй вы­ха­ван­не і вы­кла­дан­не ў не­йкі час зра­бі­ла­ся важ­ней­шым на­ват за ўлас­ную акцёр­скую кар’еру.

 

Най­леп­шыя з най­ста­рэй­шых — юнац­кі тэ­атр «Saula» з Плун­ге (Літ­ва) са спек­так­лем па­вод­ле Юо­за­са Гру­ша­са «Ка­хан­не, джаз і д’ябал». П’еса, што з’яві­ла­ся ў 1967 го­дзе, на­ту­ра­ль­на па­цяр­пе­ла ад ска­ра­чэн­няў, за­тое па­ста­ноў­ка атры­ма­ла­ся вар­тай мо­ла­дзе­ва­га рэ­пер­ту­арна­га тэ­атра і тым бо­льш каш­тоў­най праз тое, што ўзрост вы­ка­наў­цаў і мер­ка­ва­ных гле­да­чоў — пры­клад­на ад­но­ль­ка­вы. Раў­на­лет­кі свед­чы­лі, як под­ласць мас­кі­ру­ецца пад вы­мо­гі пу­бер­тат­на­га пе­ры­яду, як за­бі­рае ўла­ду над вы­ха­ван­нем і пры­стой­нас­цю, як рас­пус­та і алка­голь пад­па­рад­ку­юць не­дур­ныя га­ло­вы, а раз­умнае-доб­рае-веч­нае ад­сту­пае пад ціс­кам — не, не раз’юша­най юнац­кай па­жад­лі­вас­ці, а здра­ды. Ша­ра­го­вая сі­ту­ацыя ўзні­ма­ла­ся над по­бы­там і аб­агу­ль­ня­ла­ся, тра­гіч­ная гіс­то­рыя «пра ма­раль» уні­ка­ла чы­тан­ня ма­ра­лі, а праз рэ­жы­сё­раў Ро­ма­са Ма­цю­лі­са і Сі­гі­ту Ма­цю­ле­не пе­ра­ка­наў­ча ўспры­ня­ла сён­няш­нія па­ска­рэн­ні і аб­ста­ві­ны, хі­ба джаз змя­ні­лі ша­лё­ныя тан­ца­ва­ль­ныя рыт­мы...

 

Гран-пры адзна­чы­лі Тэ­атр Юрма­льс­кай дзяр­жаў­най гім­на­зіі (Лат­вія) за спек­такль «Час» з ад­мет­най рас­пра­цоў­кай дра­ма­тур­гіі і рэ­жы­су­рай кі­раў­ні­цы ка­лек­ты­ву Да­цэ Умбраш­кі. Для апо­ве­ду пра да­чы­нен­ні ў сям’і, бліз­касць сва­якоў і стаў­лен­не да лю­дзей ша­ноў­на­га ве­ку яна аб­ра­ла ход ад­лі­ку ча­су, але не на­пе­рад, а на­зад, і пра­жы­ван­не вы­ка­наў­ца­мі ро­ляў ад ста­рэ­чаў да не­маў­ля­так. Праз ко­ль­кі ка­рот­кіх рэ­плік, плас­тыч­ныя мі­зан­сцэ­ны і сцэ­ніч­ны рух «Час» пад­ка­заў, як і ка­лі мы па­збы­ва­емся па­ра­зу­мен­ня з род­ны­мі, страч­ва­ем да­вер і па­трэ­бу ад­но ў ад­ным. Не­ча­ка­ным, але ла­гіч­ным і па-мас­тац­ку вы­кштал­цо­ным атры­маў­ся фі­нал: удзе­ль­ні­кі пад­ня­лі і ад­на­ча­со­ва на­цяг­ну­лі па­лот­ніш­ча пры за­дні­ку, утва­ра­ючы сім­ва­ліч­ны стол, а за яго змяс­ці­лі­ся ся­мей­ні­кі ўсіх уз­рос­таў. І каб іх па­яднаць, ха­пі­ла сла­ву­та­га сцэ­ніч­на­га імгнен­ня.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра