Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Жана ЛАШКЕВІЧ ( 43 cт. ) |
Тэатр для сталення
У Адэсе гавораць: «Ён — капітан; не так плавае, як выглядае». Дырэктар-рэжысёр Савіцкі, калі меркаваць па нашыўках ды лампасах, выглядае сціпла. Ягоны ўражлівы бок — хадзіць па моры. Нездарма тэатр здаўна чымсьці прыпадобнены да карабля: сцэнічным трумам, асвятляльнымі мосцікамі, лябёдкамі. Накідваюцца хвалі, змываюць за борт няўмелых матросаў (альбо самыя спрытныя ціхамірна наймаюцца на іншае судна), а карабель — плыве. Бо капітан на месцы.
Далей
|
Ніхто нават не памёр
«Дачнікі» відавочна зазналі іронію лёсу — рэжысёрка Валянціна Еранькова і мастачка Ала Сарокіна задумвалі-вырашалі спектакль метафарычна, як бы паміж сцэнай тэатра і сцэнай жыцця, а ён выйшаў да публікі па-за ўласнай стацыянарнай пляцоўкай і адразу з тэатральнага буфета (там ладзілі рэпетыцыі) выправіўся на арандаваныя падмосткі Палаца прафсаюзаў, бо будынак Рускага тэатра зачынілі на рамонт.
Далей
|
Сухая рэшта
У адказ на якое сацыяльнае запатрабаванне з’явіўся найноўшы Лір? Якая агульнатутэйшая чалавечая вымога яго паклікала? Што хацелі сказаць са сцэны, прамаўляючы Шэкспіраў тэкст? Што мелі на ўвазе, апранаючы Ліра ў фрэнч і галіфэ? Няўжо трагедыю раптоўнай відушчасці каторага па ліку ўладара?
Далей
|
Вайна, каханне, сусвет
Шматлікія абліччы сучаснай вайны выкрылі алюзіі з «Карыялана» ў пастаноўцы Дзмітро Багамазава (Нацыянальны тэатр імя Івана Франко); разам з «Паганымі дарогамі», увасобленымі Тамарай Труновай (Кіеўскі тэатр драмы і камедыі на левым беразе Дняпра), засведчылі два бакі яе верагоднага пераможнага медаля.
Далей
|
«Палонія»: тэатр, створаны ад злосці
У2005 годзе кола прафесійных захапленняў знакамітай артысткі і рэжысёркі Крысціны Янды пашырылася да дырэктарства і мастацкага кіраўніцтва прыватным варшаўскім тэатрам «Палонія», чыё адметнае творчае жыццё, натуральна, вымусіла да падрабязных роспытаў.
Далей
|
Кій у мурашніку
ЁН НАЗВАНЫ ПАВОДЛЕ ДАКЛАДНАГА МЕСЦА АСТАЛЯВАННЯ Ў ЗНАКАМІТЫМ ВАРШАЎСКІМ ПЕКІНЕ, ВЯДОМЫМ ЯК СТАЛІНСКАЯ ВЕЖА З ЗОРКАЙ, ТО-БОК У ПАЛАЦЫ КУЛЬТУРЫ І НАВУКІ НА ПЛЯЦЫ ДЭФІЛЯД,1: ТЭАТР «6 ПАВЕРХ». «ВЫШЭЙШЫ ЎЗРОВЕНЬ ТЭАТРА», — ПАДХОПЛІВАЕ РЭКЛАМНЫ СЛОГАН, АНІ НЕ СХЛУСІЎШЫ. У БАЛЬШЫНІ СПЕКТАКЛЯЎ ЗАНЯТЫ НАВАТ ДЫРЭКТАР — ГРАЕ РОЛІ КЛАСІЧНАГА І СУЧАСНАГА СУСВЕТНАГА РЭПЕРТУАРУ, А ГЛЕДАЧЫ АНІЯК НЕ МЕНШ ЛЮБЯЦЬ І ТЫЯ, ШТО ЗНАКАМІТЫ АРТЫСТ МІХАЛ ЖЭБРОЎСКІ ЎВАСОБІЎ У КІНО.
Далей
| |
Страчаны рай сталення
«Нястрымная весялосць, што ператвараецца ў слёзы...» — рэжысёрскі дэбют на прафесійнай сцэне Данілы Філіповіча, які вось-вось атрымае дыплом Расійскай акадэміі тэатральнага мастацтва (РАТИ). Фактычна гэта ягоны дванаццаты спектакль, бо колькі гадоў у Мінску існуе аматарскі тэатр «Адкрытая прастора», дзе ён безупынна абнаўляе рэпертуар, дый студэнцкія пастановачныя спробы трывала адклаліся ў творчы досвед.
Далей
|
Усе чалавечыя «Я»
Падборка ўкраінскіх уражанняў склалася невыпадкова: суседскія фестывалі, лабараторыі, прэм’еры і прагляды вымагаюць пільнай увагі зацікаўленага вока, бо проста там і цяпер фармуюцца адметнасці-стылі-кірункі — паўстае найноўшы ўкраінскі тэатральны феномен. Як гэта адбываецца і сталася магчымым? Тлумачаць вядучыя ўкраінскія крытыкі і тэатразнаўцы.
Далей
|
Здабыўшы перамогу
Сяброўкі, былыя таварышкі па інтэрнаце (для шырыні ахопу жаночых лёсаў у драматурга іх ажно шасцёра) вабяць перапампоўкай жыццёвых верагоднасцяў у сцэнічныя, кранальнымі гісторыямі ды пікантнымі падрабязнасцямі — толькі паспявай выслухваць ды спачуваць, а ў глядзельні ці не спрэс — кабеты!
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"