Да­рож­ка да спад­чы­ны

№ 10 (427) 01.10.2018 - 30.10.2018 г

«ДА­РОЖ­КА МАЯ…» ІВАНА КІРЧУКА Ў БРЭС­ЦКІМ ТЭ­АТРЫ ДРА­МЫ
Вар­ты ўва­гі мо­нас­пек­такль — гэ­та аль­бо спо­ведзь, аль­бо про­па­ведзь, а ле­пей каб аб­едзве раз­ам, пра­ці­на­ючы ад­на ад­ну. А ка­лі жан­ра­выя ад­цен­ні з’яўля­юцца ды спа­лу­ча­юцца, як кам­пле­мен­тар­ныя ко­ле­ры ды кан­трас­ты ў жы­ва­пі­се? Ка­лі ве­ль­мі сво­еа­саб­лі­вы апо­вед-сто­ры­тэ­лінг усе свае дра­ма­тыч­ныя ню­ансы зда­бы­вае з асо­бы вы­ка­наў­ца — з яго­на­га ўлас­на­га жыц­ця­пі­су і аса­біс­та­га стаў­лен­ня да прад­ме­ту га­вор­кі?

Да­да­мо надзвы­чай­нае ме­ла­дыч­нае ата­чэн­не, ча­роў­ную дра­ма­тур­гію му­зыч­ных інстру­мен­таў, аб­ра­да­вых рэ­чаў, ма­сак... Ме­ць­мем ад­ука­цый­ны экс­курс? Эма­цый­ную лек­цыю-на­ста­ву? Тэ­атра­лі­за­ва­ную цы­ры­мо­нію за­ахвоч­ван­ня не ад­но да вы­ву­чэн­ня, але да ад­чу­ван­ня ста­рас­вет­чы­ны, па­ра­зу­мен­ня з ёю (праз гар­мо­нію спеў­на­га сло­ва і гу­ку)? Му­зы­ка, кам­па­зі­тар, фа­льк­ла­рыст, на­рэш­це, артыст Іван Кір­чук — што ства­рае ён на дра­ма­тыч­най сцэ­не?

 

Улас­на, прад­мет апо­ве­ду Кір­чу­ка — так зва­ны сэнс на­ша­га існа­ван­ня, аху­та­ны ста­ра­жыт­ны­мі сты­хі­ямі (агонь — ва­да — зям­ля — не­ба) і ўпа­рад­ка­ва­ны па­ра­ві­на­мі го­да (ка­лян­дар аб­ра­даў); да апош­ніх тра­ды­цый­на пры­па­доб­не­ны жыц­цё­выя цык­лы ча­ла­ве­ка. «Ко­ль­кі зяр­ня­так у ва­шых ру­ках, ко­ль­кі ка­лас­коў на ва­шым по­лі?» — пе­ра­пыт­вае вы­ка­наў­ца пад­час свай­го ўмоў­на­га, ры­та­рыч­на­га інтэ­рак­ты­ву, зму­ша­ючы па­га­дзіц­ца і за­цвер­дзіць, што «зяр­нят­ка — ча­ла­век, ко­лас — сям’я, поле — род».

 

Зда­ецца, «Да­рож­ка мая…» вы­сці­ла­ецца ня­зму­ша­на, по­рстка, ад­ным лёг­кім под­ыхам, а ства­ра­ль­ні­кі ані не пе­ра­йма­лі­ся ад­сут­нас­цю аб­авяз­ко­ва­га экшну. Спек­такль свя­до­ма па­бу­да­ва­ны, на­ват рас­цяг­ну­ты па га­ры­зан­та­лі сцэ­ны (ма­ецца на ўва­зе сцэ­на, чыё люс­тра не бо­ль­шае за дзе­вяць мет­раў). Пе­рад­усім ад­мыс­ло­вы­мі па­лі­ца­мі-пад­стаў­ка­мі пад му­зыч­ныя інстру­мен­ты і прад­ме­ты, — та­кім чы­нам, ня­руш­ную га­ры­зан­таль, хут­чэй за ўсё, пад­ка­за­ла-аб­умо­ві­ла тэх­ніч­ная не­абход­насць. Пэў­ны пра­лік сцэ­ніч­на­га афар­млен­ня ў тым, што, пры­кры­тае аль­бо пры­ха­ва­нае да ча­су і по­бы­та­ва, гу­ка­вое і аб­ра­да­вае на­чын­не сіл­куе воб­раз па­ста­ноў­кі то­ль­кі та­ды, ка­лі апы­на­ецца ў спрак­ты­ка­ва­ных ру­ках апа­вя­да­ль­ні­ка; мас­так-па­ста­ноў­шчык ні­як не зва­жыў на та­ямні­цу іх уз­нік­нен­ня ў чор­ным ка­бі­не­це (той, у сваю чар­гу, ужы­ты ад­мыс­ло­ва і да­рэч­на).

 

Дзея­нні вы­ка­наў­цы вы­ма­га­юць ад­па­вед­на­га ўбран­ня (сты­лі­за­ва­на­га строю, упры­го­жан­няў) ды ата­чэн­ня. Убор каш­тоў­най руч­ной пра­цы са ску­ра­ны­мі ла­пі­ка­мі слу­гуе гас­па­да­ру-артыс­ту ця­гам уся­го спек­так­ля, а вось ад­мыс­ло­выя га­лаў­ныя ўбо­ры, чу­ча­ла Ку­пал­кі, не­рат (се­ці­ва) 

і яшчэ шмат што ўжы­ва­ецца або дэ­ман­стру­ецца ды зна­хо­дзіць но­вае мес­ца, з мас­тац­ка­га пун­кту гле­джан­ня — вы­пад­ко­вае. Ад­ны прад­ме­ты пры­мае руч­нік, за­сце­ле­ны на аван­сцэ­не, тра­ды­цый­ны знак ча­ла­ве­ча­га шля­ху ад па­чат­ку да кан­ца. Пад гнё­там раз­ма­ітых прад­ме­та­вых сэн­саў руч­нік губ­ляе сваю аб­ра­да­вую знач­насць (або яна ад­мя­ня­ецца). Каш­тоў­ныя ша­пач­кі, упры­го­жа­ныя бур­шты­нам, шкля­ны­мі пер­ла­мі, аплі­ка­цы­яй, трап­ля­юць на сцэ­ніч­ны па­ла­вік, а з гле­дзіш­ча за­лы — на пад­ло­гу, тым ча­сам чор­ны ка­бі­нет пад­крэс­лі­вае і ўзбуй­няе кож­ную дро­бязь. На­ту­ра­ль­на, важ­дан­не з по­шу­кам мес­цаў за­па­во­ліць, а то й зло­міць тэм­па­рытм, але хто б, як не рэ­жы­сёр, му­сіў па­выз­на­чаць-аста­ля­ваць іх яшчэ пад­час рэ­пе­ты­цый?

 

У час дзея­ння за спі­най артыс­та пра­сто­ру арга­ні­зуе шы­дэл­ка­вая сур­вэт­ка-со­нца, про­стыя, зрэб­ныя ні­ты-про­мні по­ўні ды ко­ль­кі ма­ляў­ні­чых драў­ля­ных інстру­мен­таў. Кір­чук з’яўля­ецца з пра­зрыс­та­га слу­па пад­ве­сак (парт­ал гіс­то­рыі?) і да фі­на­лу ўяў­ляе са­бой ад­мет­ную вер­ты­каль: асо­бай і па­ста­вай вы­мя­рае вы­яўле­ны кос­мас, гар­ма­ні­зуе сцэ­ніч­ную пра­сто­ру гу­кам і сло­вам (ка­лы­хан­кай, за­мо­ва­мі, згад­ка­мі), за­ча­роў­вае са­ма­ві­тас­цю і да­клад­ны­мі па­то­чыс­ты­мі ру­ха­мі. Не бя­рэ, а не­як пад­бі­рае, пад­цяг­вае да рук гу­дзёл­кі, свіс­цёл­кі, ака­ры­ны і про­ць­му іншай спеў­най дра­бя­зы (вох, як жа пра­йма­юць гля­дац­кую ўраз­лі­васць бо­мы, ка­ме­нь­чы­кі або ка­зі­ныя ка­пы­ты!), не ад­но, да­рэ­чы, ту­тэй­шай аль­бо на­цы­яна­ль­най. Бе­ла­рус­кі кос­мас не­заў­важ­на пры­мае-стра­вуе і еўра­пей­скае, і азі­яцкае, і афры­кан­скае з аме­ры­кан­скім...

 

Дзя­ку­ючы са­мо­му Іва­ну Кір­чу­ку «Да­рож­ка мая…» ад­бі­ва­ецца ў эма­цый­най па­мя­ці як ка­лы­хан­не ма­гут­най ззя­ючай хва­лі-мі­нуў­шчы­ны ці ўспры­ма­ецца рэ­дкім ша­цун­кам — гнут­кай, не­слух­мя­най, бліс­ку­чай ры­бі­най-па­жы­вай (для роз­ду­му) ва ўяў­ным не­ра­це (гля­дац­кай ува­гі) — жы­вой спад­чы­най...  

 

 

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра