Ад Па­ла­ца да Цэн­тра

№ 6 (423) 01.06.2018 - 01.01.2005 г

З ГІС­ТО­РЫІ САС
ЦЭНТР СУ­ЧАС­НА­ГА МАС­ТАЦ­ТВА Ў ВІ­ЛЬ­НЮ­СЕ (САС) ДЭК­ЛА­РУЕ СЯ­БЕ ЯК ІНСТЫ­ТУ­ЦЫЯ, ШТО НЕ МАЕ ЎЛАС­НАЙ КА­ЛЕК­ЦЫІ І РАЗ­ВІ­ВАЕ ШЫ­РО­КІ ДЫ­ЯПА­ЗОН ЛІ­ТОЎ­СКІХ І МІЖ­НА­РОД­НЫХ ВЫ­СТА­ВАЧ­НЫХ ПРА­ЕКТАЎ, ЗА­ЙМА­ЕЦЦА ПРЭ­ЗЕН­ТА­ЦЫ­ЯЙ ПРА­ГРАМ, УКЛЮ­ЧА­ЮЧЫ ЛЕК­ЦЫІ, СЕ­МІ­НА­РЫ, ПЕР­ФОР­МАН­СЫ, ФІ­ЛЬ­МЫ І МУ­ЗЫЧ­НЫЯ ПА­КА­ЗЫ.

Сам бу­ды­нак быў ад­кры­ты ў 1968 го­дзе як Па­лац вы­стаў, які з’яў­ляў­ся фі­лі­ялам Лі­тоў­ска­га му­зея мас­тац­тваў да 1988-га. З 1992 года Па­лац стаў Цэнт­рам су­час­на­га мас­тац­тва. З 1997-га САС атры­маў у дар архіў Флюк­су­са ў па­мяць пра су­зас­на­ва­ль­ні­ка арга­ні­за­цыі Джор­джа Ма­цію­на­са.

 

У Цэн­тры су­час­на­га мас­тац­тва вы­пус­ка­ецца ча­со­піс CAC Interviu на лі­тоў­скай і англій­скай мо­вах, ёсць чы­та­ль­ная за­ла, што так­са­ма з’яў­ля­ецца мес­цам для дыс­ку­сій і прэ­зен­та­цый. З 2012-га пра­цуе CAC Cinema, пра­гра­ма, пры­све­ча­ная по­шу­ку но­вых фі­ль­маў і прац аўта­раў з роз­ных кан­ты­нен­таў для па­шы­рэн­ня ды­яло­гу па­між мас­тац­твам і кі­но.

 

У 2001, 2007 і 2011 га­дах САС пад­рых­та­ваў лі­тоў­скі па­ві­ль­ён на Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле. У 2009 го­дзе прад­ста­віў пра­ект Frieze ў Лон­да­не, у 2012-м — «Black Pillow» на Лі­вер­пу­льс­кім бі­ена­ле. CAC так­са­ма су­пра­цоў­ні­чаў з уста­но­ва­мі ў Чэ­хіі, Гер­ма­ніі і Эсто­ніі, каб прад­ста­віць ту­рыс­тыч­ны пра­ект FLUXUS East (2007—2008), і быў парт­нё­рам, су­пра­дзю­са­рам і мес­цам пра­вя­дзен­ня між­на­род­ных вы­стаў «Holiday In» (2007), «Пра ма­бі­ль­насць» (2006), «Па­пу­лізм» (2005) і «Хто, ка­лі мы не...?» (2004—2005).

 

На­ша гу­тар­ка з ды­рэк­та­рам САС Кяс­ту­ці­сам Куй­зі­на­сам ад­бы­ла­ся пад­час пра­вя­дзен­ня най­буй­ней­ша­га між­на­род­на­га пра­екта — 13-га Бал­тый­ска­га тры­ена­ле.

 

Як ад­бы­ва­ла­ся тран­сфар­ма­цыя Па­ла­ца вы­стаў у Цэнтр су­час­на­га мас­тац­тва?

 

— Час та­ды быў пе­ра­лом­ны, мя­ня­лі­ся на­звы мно­гіх уста­ноў. Але змя­ніць на­зву — гэ­та ад­но, скла­да­ней знай­сці но­вы змест. У нас жа бы­ло на­адва­рот: ста­рая шы­ль­да ўжо не ад­па­вя­да­ла той дзей­нас­ці, якой мы збі­ра­лі­ся за­ймац­ца ў гэ­тым бу­дын­ку. Скла­да­на бы­ло рас­тлу­ма­чыць пры­зна­чэн­не інсты­ту­цыі, грун­ту­ючы­ся на ста­рым на­зо­ве. Мы не му­зей, у нас ня­ма ка­лек­цыі, але мы збі­ра­лі­ся па­каз­ваць тэн­дэн­цыі су­час­на­га мас­тац­тва, мас­тац­тва, якое ад­бы­ва­ецца «тут і ця­пер».

 

Я пра­гля­даў спі­сы вы­стаў у аме­ры­кан­скіх ча­со­пі­сах у по­шу­ках тэр­мі­на. Уз­нік­ла дум­ка на­зваць мес­ца, дзе я пра­ца­ваў, Інсты­ту­там су­час­на­га мас­тац­тва, але спы­ні­лі­ся на Цэн­тры. Гэ­та 1992 год, мы бы­лі пер­шы­мі ў Літ­ве, дый ва Усход­няй Еўро­пе та­кіх цэн­траў бы­ло ве­ль­мі ма­ла.

 

За мі­ну­лы час мы мно­га­га да­сяг­ну­лі. Ле­тась адзна­ча­лі сваё 25-год­дзе — і вы­пус­ці­лі дру­гі том фо­та­аль­бо­ма, дзе па­ка­за­на ўся на­ша гіс­то­рыя.

 

Па­мя­таю, як то­ль­кі па­мя­ня­лі на­зву, пры­еха­ла гру­па аме­ры­кан­скіх ку­ра­та­раў, і я, па­каз­ва­ючы ім па­мяш­кан­ні, рас­па­вя­даў, што тут бу­дзе Цэнтр су­час­на­га мас­тац­тва. Тлу­ма­чыў ім, што ў нас у Літ­ве ня­ма гэ­та­га фе­но­ме­ну — су­час­нае мас­тац­тва, але мы збі­ра­емся пра­ца­ваць у тым кі­рун­ку.

 

У 1992 го­дзе пра­сто­ра на­гад­ва­ла ваш мін­скі Па­лац мас­тац­тва з усі­мі гэ­ты­мі вы­ста­ва­мі, да­лё­кі­мі ад апош­ніх тэн­дэн­цый су­час­на­га арту. Та­ды, у тым «кат­ле» бы­ло не­зра­зу­ме­ла, што з ся­бе ўяў­ляе лі­тоў­скае мас­тац­тва, якія за­да­чы пе­рад са­бой ста­віць.

 

Па­ча­лі пра­ца­ваць з са­мым ма­ла­дым па­ка­лен­нем. Змя­ні­лі сам пры­нцып арга­ні­за­цыі. Мас­та­кі пры­вык­лі, што мож­на бы­ло пры­йсці ў Па­лац і на­пі­саць за­яўку на пра­вя­дзен­не вы­ста­вы. Па­сля ства­рэн­ня Цэн­тра вы­ста­вы ста­лі ку­ра­тар­скі­мі. Зда­ва­ла­ся б, не­вя­лі­кая зме­на, а яна да мно­га­га пры­вя­ла. Гэ­ты пад­ыход істот­на ад­роз­ні­ваў­ся ад сіс­тэ­мы, якая дзей­ні­ча­ла ра­ней, ка­лі ўсё вы­ра­ша­ла­ся ка­лек­тыў­ным ацэ­нь­ван­нем, га­ла­са­ван­нем.

 

Бо­льш за ўсё нас кры­ты­ка­ва­лі за тое, што мы ста­лі па­каз­ваць то­ль­кі аван­гард­нае мас­тац­тва, а так­са­ма — ве­ль­мі ма­ла мясц­ова­га. Бо мы ста­лі пра­ца­ваць па­вод­ле за­ход­ніх стан­дар­таў, пры­ня­тых для Цэн­траў су­час­на­га мас­тац­тва ва ўсім цы­ві­лі­за­ва­ным све­це. Мя­ня­лі­ся не то­ль­кі пра­гра­мы, але і са­мі вы­ста­вач­ныя плош­чы, якасць са­мо­га бу­дын­ка, які пер­ша­па­чат­ко­ва пра­екта­ваў­ся як Па­лац вы­стаў. Нам да­ста­ла­ся ў спад­чы­ну шы­коў­ная мар­му­ро­вая пад­ло­га: што ту­ды ні па­ста­віш — усё губ­ля­ецца, са сце­на­мі так­са­ма да­вя­ло­ся не­шта ра­біць.

 

Але мас­та­коў contemporarу art бы­ло ў тыя ча­сы сап­раў­ды ня­шмат?

 

— Так, з лі­тоў­скі­мі аўта­ра­мі трэ­ба бы­ло пра­ца­ваць. І да гэ­та­га ча­су не­ка­то­рыя ма­юць па­трэ­бу ў па­ра­дах, не­ка­то­рыя бо­льш са­ма­стой­ныя. Ад­нак га­лоў­нае — су­час­нае мас­тац­тва цес­на звя­за­на з пы­тан­ня­мі прад­укцыі, тэх­ніч­ным за­бес­пя­чэн­нем, пра­вя­дзен­нем да­сле­да­ван­няў. Та­му ка­лі за твор­цам ста­іць не­йкая інсты­ту­цыя са сва­імі рэ­сур­са­мі, та­ды ў яго з’яў­ля­юцца зу­сім іншыя маг­чы­мас­ці. На­прык­лад, для 13-га Бал­тый­ска­га тры­ена­ле амаль трэць аб’­ектаў зроб­ле­на ад­мыс­ло­ва.

 

Як за гэ­тыя 26 га­доў існа­ван­ня САС змя­ні­ла­ся сі­ту­ацыя з інсты­ту­цы­ямі су­час­на­га мас­тац­тва ў кра­іне?

 

— Мы па-ра­ней­ша­му знач­нае мес­ца пры­цяг­нен­ня — са­мы вя­лі­кі Цэнтр у бал­тый­скіх кра­інах. Але з ча­сам з’я­ві­ла­ся На­цы­яна­ль­ная га­ле­рэя, Ака­дэ­мія мас­тац­тваў па­бу­да­ва­ла свае вы­ста­вач­ныя за­лы. Пры­ват­ныя га­ле­рэі ста­лі дзей­ні­чаць бо­льш актыў­на і ўдзе­ль­ні­чаць у між­на­род­ных кір­ма­шах, за­пра­шаць твор­цаў на рэ­зі­дэн­цыі. У кас­трыч­ні­ку ад­кры­ецца но­вы пры­ват­ны му­зей ма­дэр­на­га мас­тац­тва. Но­выя інсты­ту­цыі да­зво­лі­лі за­ся­ро­дзіц­ца на на­шых не­пас­рэд­ных за­да­чах, бо ра­ней мы спра­ба­ва­лі аха­піць усё. Нам да­во­дзі­ла­ся па­каз­ваць вы­ста­вы, звя­за­ныя з гіс­то­ры­яй ХХ ста­год­дзя, Эндзі Уор­ха­ла, на­прык­лад. Як то­ль­кі мы тра­пі­лі ў між­на­род­ную сет­ку інсты­ту­цый су­час­на­га мас­тац­тва, за­вя­за­лі­ся но­выя кан­так­ты. Нам бы­ло лёг­ка пра­ца­ваць, та­му што бы­ло ма­ла кан­ку­рэн­таў не то­ль­кі ў Літ­ве, але і ва Усход­няй Еўро­пе. Нас ве­да­лі і маг­лі быць упэў­не­ны­мі: мы не пад­вя­дзем пры арга­ні­за­цыі пра­екта, пры­йдзе шмат на­вед­ва­ль­ні­каў і за­ста­нуц­ца доб­рыя вод­гу­кі. Тым бо­льш у нас бы­ла яшчэ ад­на пе­ра­ва­га: ма­ла­дая аўды­то­рыя. Еўра­пей­ская пуб­лі­ка Цэн­траў ма­дэр­на­га або на­ват най­ноў­ша­га арту — у асноў­ным лю­дзі ся­рэд­ня­га ўзрос­ту.

 

У чым ва­шы ўні­ка­ль­ныя фун­кцыі, чым вы ад­роз­ні­ва­еце­ся ад іншых інсты­ту­цый?

 

— У Ві­ль­ню­се на­ўрад ці зной­дзец­ца не­шта пад­обнае. Ёсць надзея на Каў­нас, які бу­дзе ку­ль­тур­най ста­лі­цай Еўро­пы ў 2022 го­дзе, і з гэ­тай на­го­ды, ве­ра­год­на, па­бу­ду­ецца но­вы цэнтр су­час­на­га мас­тац­тва або ад­апту­ецца існу­ючы бу­ды­нак Каў­нас­кай кар­цін­най га­ле­рэі, якая на­ле­жыць му­зею Чур­лё­ні­са і ўзве­дзе­на на­пры­кан­цы 1970-х як мес­ца для ча­со­вых вы­стаў. Але, на жаль, му­зей амаль не вы­ка­рыс­тоў­вае гэ­ты бу­ды­нак. Як пра­ві­ла, пад­час пра­вя­дзен­ня маш­таб­ных ме­рап­ры­емстваў з’яў­ля­ецца па­лі­тыч­ная во­ля і гро­шы. Але мы ні­ко­лі не па­зі­цы­яна­ва­лі ся­бе кан­ку­рэн­та­мі з інсты­ту­цы­ямі, раз­меш­ча­ны­мі, на­прык­лад, у Шаў­ляі або Клай­пе­дзе. Знач­на бо­льш уваж­лі­ва со­чым за тым, што ад­бы­ва­ецца ў Ра­тэр­да­ме, Фран­кфур­це або Бру­се­лі, бо ЦСМ у гэ­тых га­ра­дах бо­льш на­гад­ва­юць САС, а іх пра­гра­мы звя­за­ныя з на­шы­мі. На­ша дзей­насць вы­бу­да­ва­ная на між­на­род­ных пры­нцы­пах.

 

Бал­тый­ска­е тры­ена­ле сён­ня — буй­ны інтэр­на­цы­яна­ль­ны пра­ект, але яго вы­то­кі сы­хо­дзяць яшчэ ў ча­сы Са­вец­ка­га Са­юза... Як ён эва­лю­цы­яна­ваў?

 

— У са­вец­кі час у нас бы­ло ве­ль­мі шмат роз­ных бі­ена­ле і тры­ена­ле. Усе яны сыш­лі з арт—сцэ­ны, акра­мя Бал­тый­ска­га і тры­ена­ле жы­ва­пі­су, якое пра­во­дзяць за рам­ка­мі на­шых сцен, так­са­ма ў но­вай якас­ці, з но­вы­мі кан­цэп­та­мі. У кра­інах Бал­тыі ад­бы­ваў­ся сво­еа­саб­лі­вы падзел: у Ві­ль­ні бы­ло тры­ена­ле жы­ва­пі­су, у Та­лі­не — гра­фі­кі, у Ры­зе — ску­льп­ту­ры. І да гэ­тых трох вя­лі­кіх рэ­гу­ляр­ных ме­рап­ры­емстваў да­да­ва­ла­ся яшчэ Бал­тый­скае тры­ена­ле, якое па­чы­на­ла­ся як мо­ла­дзе­вае і на­зы­ва­ла­ся ад­па­вед­на — «Юнац­тва». Мо­ла­дзі да­зва­ля­ла­ся экс­пе­ры­мен­та­ваць, тым бо­льш у Літ­ве сі­ту­ацыя бы­ла до­сыць лі­бе­ра­ль­най у па­ра­ўнан­ні з іншы­мі рэ­спуб­лі­ка­мі Са­вец­ка­га Са­юза. Та­му тут і не бы­ло са­праў­дна­га андэг­раў­нду, аб­страк­цыя ж да­пуш­ча­ль­ная. Пер­шыя тры­ена­ле я, вя­до­ма, не па­мя­таю, але ўжо ў 1991-м я на­пі­саў арты­кул пра гэ­тую падзею. Ад той вы­ста­вы за­ста­ла­ся то­ль­кі на­зва, і сён­ня гэ­тае шоу — адзін з са­мых вя­лі­кіх між­на­род­ных пра­ектаў, якія мы ро­бім. Дзе­сь­ці з 2000 го­да ста­лі ўдзе­ль­ні­чаць аўта­ры з роз­ных кан­ты­нен­таў, у тым лі­ку мас­та­кі з Но­вай Зе­лан­дыі, Пу­эрта-Ры­ка і гэ­так да­лей. Але па­чы­на­ла­ся яно як вы­ста­ва трох кра­ін, па­сля 1990-х ста­ла аб’­ядноў­ваць кра­іны, раз­меш­ча­ныя ва­кол Бал­тый­ска­га мо­ра, бы­лі за­про­ша­ны твор­цы з па­ўноч­ных кра­ін і з Рас­іі, Гер­ма­ніі. А ў 2000-м ад­бы­ло­ся Бал­тый­скае тры­ена­ле, якое на­зы­ва­ла­ся «Цэнтр пры­цяг­нен­ня». Ня­мец­кі ку­ра­тар То­бі­ас Бер­гер ішоў стан­дар­там вя­лі­кіх між­на­род­ных шоу, і атры­маў­ся ве­ль­мі моц­ны пра­ект з ба­га­тай су­пра­ва­джа­ль­най пра­гра­май.

 

На­ша на­зва час­та ўво­дзіць у зман лю­дзей, якія лі­чаць, што ўдзе­ль­ні­кі — вы­ключ­на бал­тый­скія мас­та­кі. Але ўсе вя­лі­кія між­на­род­ныя ме­рап­ры­емствы ў асноў­ным на­зы­ва­юцца па­вод­ле го­ра­да, дзе пра­во­дзяц­ца. Бі­ена­ле Стам­бу­ла, Ве­не­цы­янскае, Сан-Па­ўлу і гэ­так да­лей, а гэ­та — Бал­тый­скае.

 

Так, сап­раў­ды, на 13-м Бал­тый­скім тры­ена­ле ма­ла лі­тоў­скіх мас­та­коў.

 

— Ку­ра­тар мог ні­ко­га і не за­пра­шаць з Літ­вы. Бы­лі та­кія па­ра­дак­са­ль­ныя тры­ена­ле, на­прык­лад, у 2005 го­дзе, ка­лі фран­цуз­скі ку­ра­тар не па­клі­каў ні­вод­на­га ла­ты­ша або эстон­ца. 13-е тры­ена­ле вяр­та­ецца да ге­агра­фіч­на­га фар­ма­ту: вы­ста­ва бу­дзе пра­хо­дзіць у трох цэн­трах су­час­на­га мас­тац­тва трох бал­тый­скіх ста­ліц. Мы раз­ам вы­бі­ра­лі ку­ра­тар­скі пра­ект, час­та сус­тра­ка­лі­ся і аб­мяр­коў­ва­лі дэ­та­лі.

 

Ча­му аб­ра­лі кан­цэп­цыю ме­на­ві­та Він­цэн­та Ано­рэ?

 

— Важ­най бы­ла не то­ль­кі кан­цэп­цыя, мы гля­дзе­лі і на парт­фо­ліа: з які­мі мас­та­ка­мі ён пра­ца­ваў, якія пра­екты рэ­алі­за­ваў. Він­цэнт Ано­рэ — бы­лы ды­рэк­тар арт-фон­ду Дэ­ві­да Ро­бер­тса і ку­ра­тар «Тэйт Ма­дэрн», ця­пер за­ймае па­са­ду га­лоў­на­га ку­ра­та­ра га­ле­рэі «Хей­ворд», а гэ­тая га­ле­рэя ста­ла яшчэ бо­льш вя­до­мая, бо яе ды­рэк­тар Ра­льф Ру­гоф аб­ра­ны га­лоў­ным ку­ра­та­рам Ве­не­цы­янска­га бі­ена­ле.

 

У сва­ёй кан­цэп­цыі Він­сэнт Ано­рэ раз­ва­жае пра по­шук но­ва­га па­чат­ку, та­му што ўстой­лі­вых пан­яццяў бо­льш не існуе. Вы­ста­ва не вы­гля­дае пры­язнай, хут­чэй — по­ста­па­ка­ліп­тыч­най. Жоў­тае свят­ло, якое вас сус­тра­кае, мне ве­ль­мі на­гад­вае Blade Runner 2049 — вя­до­мы ры­мейк ле­ген­дар­на­га фі­ль­ма ў га­лі­не на­ву­ко­вай фан­тас­ты­кі.

 

Ду­маю, з ку­ра­та­рам мы па­тра­пі­лі ў цэль, пра­ект вы­дат­ны, і ўсе парт­нё­ры з гэ­тым згод­ныя. Хоць кож­ны з іх нам пра­па­ноў­ваў свай­го ку­ра­та­ра, і ка­му­сь­ці да­вя­ло­ся зга­джац­ца з агу­ль­ным ра­шэн­нем.

 

Ці ёсць якое-не­будзь пры­нцы­по­вае ад­роз­нен­не ад па­пя­рэд­ніх пра­ектаў?

 

— Тры­ена­ле 2015 го­да бы­ло бо­льш кан­цэп­ту­аль­ным і менш ві­зу­аль­ным — бо­льш эфе­мер­ным, пры­сут­ні­ча­ла шмат пра­ектаў, звя­за­ных з тэк­ста­мі, а не з фі­зіч­ны­мі ўлас­ці­вас­ця­мі прац. Для пад­рых­тоў­кі на­шай сён­няш­няй вы­ста­вы бы­ло за­дзей­ні­ча­на ве­ль­мі шмат тран­спар­ту, пе­ра­во­зак. Гэ­та не­шта но­вае для тры­ена­ле. А мо­жа, вяр­тан­не да та­го, што бы­ло.

 

Ці со­чы­це вы за тым, што ад­бы­ва­ецца ў Бе­ла­ру­сі?

 

— Ге­агра­фіч­нае ста­но­віш­ча не зме­ніш, та­му так — са­чу. Але на вя­лі­кіх фо­ру­мах, ты­пу Ве­не­цы­янска­га, мож­на за­ўва­жыць, што ва­ша мас­тац­тва не змя­ні­ла­ся з тых ча­соў, якім я яго па­мя­таю, — з 2010 го­да. Так, як гэ­та бы­ло прад­стаў­ле­на ў Ве­не­цыі. Усё ця­чэ ў ста­рым рэ­чыш­чы.

 

Па­за­мі­ну­лы раз быў доб­ры пра­ект, звя­за­ны з архі­вам вай­ны, шка­да, што вы яго не ба­чы­лі.

 

— Маг­чы­ма. Усё ве­ль­мі скла­да­на аха­піць. Вяр­та­ючы­ся да ге­агра­фічнага становішча. Як з гэ­тым мож­на пра­ца­ваць... Пры­вя­ду на­ша тры­ена­ле ў пры­клад. Ніх­то ра­ней ад­мыс­ло­ва не ездзіў на тры­ена­ле, але ка­лі мы вы­ра­шы­лі ўклю­чыць гэ­тую падзею ў між­на­род­ны ка­лян­дар, то да нас ад­ра­зу ста­ла пры­язджаць і бо­льш прэ­сы, і бо­льш гле­да­чоў, тых ама­та­раў су­час­на­га мас­тац­тва, якія раз’­язджа­юць па роз­ных бі­ена­ле, кір­ма­шах. Ка­лі з’яў­ля­ешся ў між­на­род­ным спі­се, гэ­та шмат што змя­няе. Сё­ле­та ў нас на ад­крыц­ці бы­ло ка­ля ста акрэ­ды­та­цый, ні на якой іншай вы­ста­ве мы не маг­лі б да­сяг­нуць та­кой ліч­бы. Гэ­та то­ль­кі лю­дзі, што пры­еха­лі на ад­крыц­цё і прэс-кан­фе­рэн­цыю.

 

У 2010 го­дзе вы ку­ры­ра­ва­лі вы­ста­ву су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва «Дзве­ры ад­чы­ня­юцца»...

 

— З пы­та­ль­ні­кам!

 

Так, «Дзве­ры ад­чы­ня­юцца?». Як вы сён­ня да яе ста­ві­це­ся?

 

— У мя­не за­ста­лі­ся са­мыя цёп­лыя ўспа­мі­ны пра гэ­ты пра­ект. Я сус­трэў шмат ці­ка­вых лю­дзей і за­ймеў сяб­роў у Мін­ску і іншых мес­цах, дзе я пра­во­дзіў да­сле­да­ван­ні і пра­ца­ваў над экс­па­зі­цы­яй. Я да­ве­даў­ся, як шмат бе­ла­рус­кіх мас­та­коў у кра­іне і за мя­жой ма­юць ба­га­ты па­тэн­цы­ял: яго трэ­ба рас­кры­ваць у ад­па­вед­ных, бо­льш спры­яль­ных ва­рун­ках.

 

Доб­ра, што вы­ста­ва бы­ла па­ка­за­на не то­ль­кі ў Літ­ве, але і ў Поль­шчы. І для мас­та­коў—удзе­ль­ні­каў яна маг­ла не­шта па­мя­няць у ка­р’е­ры, маг­чы­ма, стаць но­вым па­чат­кам ці на­ват шан­цам. 

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва