За­над­та бліз­ка, за­ліш­не да­лё­ка

№ 3 (420) 01.03.2018 - 30.03.2018 г

Выстава «Родны склон» у НЦСМ
Тэма сям'і звязана з адлегласцю. Метраж адлічваецца не літаральна. Сям'я — гэта тое, куды цябе дапускаюць, гэта прастора прыватная. часам закрытая: пэўная колькасць аўтараў даследвала магію старых сямейных архіваў, разглядаючы гісторыі праз сляды мінулай эпохі. Архівы на выставе свае і чужыя, апошнія часта знойдзеныя на сметніках, без ніякіх прывязак. І сем'і, увасобленыя на фатаграфіях, — свае і чужыя. З чужымі прасцей — іх можна абстрактна каталагізаваць, зміксаваць выявы. Праца са здымкамі сваёй сям'і непазбежна ўлучае этыку, што ўплывае і на эстэтыку, і на форму паказу.

Свае

 

Да­ку­мен­та­ль­ны пра­ект Вік­та­ра Гі­ліц­ка­га «Апош­ні ві­зіт» стаў сво­еа­саб­лі­вай вос­сю вы­ста­вы най­перш фак­там свай­го раз­мяш­чэн­ня — на пля­цоў­цы дру­го­га па­вер­ха і ў ка­лі­до­ры, так што, каб пе­ра­йсці з па­коя ў па­кой, да не­йка­га інша­га пра­екта, трэ­ба бы­ло ру­хац­ца по­руч і на­сус­трач фа­таг­ра­фі­ям ста­ро­га ча­ла­ве­ка на­пры­кан­цы свай­го жыц­ця. Та­кім чы­нам за­да­ва­ла­ся вос­трая эма­цый­ная да­мі­нан­та: сцвер­джан­не каш­тоў­нас­ці кож­на­га мо­ман­ту здым­кі — ка­лі ўсё яшчэ не так, як бу­дзе па­зней. Ка­лі ўсе яшчэ жы­выя.

 

Та­кое ж вос­трае ад­чу­ван­не ў цём­ным па­коі: пра­ект Во­ль­гі Кі­ры­ла­вай — да­ні­на па­мя­ці ба­ць­ку. Вы­бра­ныя мо­ман­ты ста­ро­га ся­мей­на­га ві­дэ­афі­ль­ма дэ­ман­стру­юцца на план­шэ­тах у роз­ным рыт­ме, з роз­ны­мі сю­жэ­та­мі, дзе­сь­ці гнец­ца пад вет­рам тра­ва, дзе­сь­ці смя­ецца ма­ла­дая жан­чы­на… Усё ня­ўлоў­на і фраг­мен­тар­на. Во­ль­га — му­зы­кант, і пра­ект яна су­пра­ва­дзі­ла гу­ка­вым «ку­па­лам» — для па­чуц­цё­вас­ці фор­мы і аб’ёмнас­ці ўспры­ман­ня. Чор­на-бе­лая хро­ні­ка, ня­мое кі­но ўсё ж не з на­шай эпо­хі, але раз­гля­да­ецца гэ­та яшчэ больш на­пру­жа­на, чым фа­таг­ра­фіі ў ка­лі­до­ры. І між­во­лі ста­віш ся­бе на мес­ца аўтар­кі, для якой гэ­та ве­ль­мі аса­біс­тая гіс­то­рыя.

 

На вы­ста­ве бы­лі дзве се­рыі са здым­ка­мі ся­мей­ных свят фа­тог­ра­фаў-удзе­ль­ні­каў. Але ка­лі Ула­дзі­мір Па­рфя­нок ужы­вае ме­тад аме­ры­кан­скай стрыт-фа­таг­ра­фіі, імкну­чы­ся зра­біць свае ад­біт­кі бо­льш бру­та­ль­ны­мі, то Сяр­гей Язла­вец­кі пры­мя­няе спо­саб ба­на­лі­за­цыі здым­кі, ча­му спры­яе і сам клі­шы­ра­ва­ны ры­ту­ал — вяс­ко­вае за­ла­тое вя­сел­ле.

 

Дзі­на Да­ні­ло­віч, ку­ра­тар­ка пра­екта (а іх, да­рэ­чы, тры: яшчэ Ула­дзі­мір Па­р­фя­нок і Але­на Пра­та­се­віч) ска­за­ла, што ім бы­ло ці­ка­ва, як кан­цэп­ту­аль­ныя фа­тог­ра­фы вы­ра­ша­юць тэ­му сям’і. Ігар Саў­чан­ка па­ка­заў здым­кі сяб­роў, дзе ў мі­ма­лёт­ных сі­ту­ацы­ях шу­кае мо­ман­ты бліз­кас­ці, на­ту­ра­ль­нас­ці, да­паў­ня­ючы кад­ры не­йкі­мі іншы­мі гіс­то­ры­ямі — гу­ль­нёй свят­ла, кан­трас­та­мі і пер­спек­ты­ва­мі.

 

Ган­на Бун­дзе­ле­ва фа­таг­ра­фі­ям сва­іх род­ных зна­хо­дзіць кан­цэп­ту­аль­ныя і рэ­аль­ныя рам­кі, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы для гэ­та­га сапраўдныя дрэ­вы — ана­ло­гію ся­мей­най ге­не­ало­гіі. Гэ­та ўсё «пра са­ма­ідэн­ты­фі­ка­цыю і ідэн­ты­фі­ка­цыю», — тлу­ма­чыць аўтар­ка. Фа­мі­ль­нае дрэ­ва — «са­мая пэў­ная кры­ні­ца мiж­па­ка­лен­най інфар­ма­цыі, якая да­па­ма­гае вы­явіць сваё мес­ца і ро­лю ў лан­цу­гу па­ка­лен­няў... Я спра­бую інтэр­прэ­та­ваць сут­насць фа­мі­ль­на­га дрэ­ва, ад­штур­хоў­ва­ючы­ся ад схе­ма­тыч­на­га апі­сан­ня род­нас­ных су­вя­зяў па­між ча­ль­ца­мі ся­м’і і спро­ба­мі яго лі­та­ра­ль­най ві­зу­алі­за­цыі».

 

Жан­на Глад­ко ў сва­ім му­ль­ты­ме­дый­ным пра­екце «Insiting Force» раз­ва­жае, як ад­но­сі­ны з бліз­кі­мі ўплы­ва­юць на нас, фар­му­юць нас — праз пры­няц­це ці ад­маў­лен­не, як яны раз­ві­ва­юцца з ча­сам. Яе пра­ца — свед­чан­не пра­цэ­су пе­ра­адо­лен­ня траў­мы з да­па­мо­гай мас­тац­тва, ка­лі ня­прос­ты дос­вед ста­но­віц­ца кры­ні­цай, з яко­га аўтар кам­па­нуе но­выя сю­жэ­ты. Яшчэ пра­ект — пра пад­на­ча­лен­не і дыс­тан­цыю, тэ­май і мат­ры­цай апош­ніх вер­сій ста­но­віц­ца раз­бі­тае пі­яні­на, яно раз­бі­ра­ецца на фраг­мен­ты, якія па­чы­на­юць жыць сва­ім жыц­цём у но­вых тво­рах, пра­ект доў­жыц­ца, пад­па­да­юць пад ана­ліз но­выя чле­ны сям’і, пры­мі­ра­юцца су­пя­рэч­нас­ці…

 

Юлія На­за­ра­ва ў се­рыі «Вар­ва­ра» да­сле­дуе свет сва­ёй да­чкі, якой сён­ня ўжо 11 га­доў. Ста­лен­не дзяў­чын­кі рас­кры­ва­ецца праз пры­ду­ма­ныя ёй да­рос­лыя ро­лі, якія дзі­ця пры­мя­рае на ся­бе.

 

Чу­жыя

 

Гіс­та­рыч­ны фон «Род­на­му скло­ну» ства­ры­ла экс­па­зі­цыя Сяр­гея Ка­жа­мя­кі­на. Адзін з яго пра­ектаў — «Дзі­ця­чы аль­бом», пра­яўка плё­нак, зной­дзе­ных аўта­рам у 1988 го­дзе. Се­рый­ная здым­ка дзя­цей у кас­цю­мах пры­ўно­сіць у тэ­му сям’і вос­тры са­цы­яль­ны аспект, асаб­лі­ва чы­тэ­ль­ны на ча­са­вай ад­лег­лас­ці. Дзе­ці, па­зі­ру­ючы для не­йкай кас­цю­ма­ва­най здым­кі, ве­ра­год­на, у дзі­ця­чым сад­ку, пры­ма­юць на­вя­за­ныя ро­лі, і гэ­ты мас­ка­рад вы­гля­дае на­пру­жа­на не­на­ту­ра­ль­ным. У ча­сы пе­ра­бу­до­вы аўтар уба­чыў у гэ­тых здым­ках ма­дэль са­цы­яль­на­га ме­ха­ніз­му, што пад­на­ча­ль­вае асо­бу. На­ша ўспры­ман­не, на­пэў­на, ужо не та­кое вос­трае. Пры­цяр­пе­лі­ся.

 

Зна­ход­ка на смет­ні­ку ста­рой ва­ліз­кі, шчы­ль­на ўтрам­ба­ва­най па­рва­ны­мі фо­та­здым­ка­мі, ста­ла асно­вай пра­екта «Re:Story» Во­ль­гі Са­віч. Аўтар­ка сап­раў­ды пе­ра­піс­вае ста­рую гіс­то­рыю, да­клад­ней, пі­ша за­мест яе сваю, бо ста­рая рас­па­ла­ся, ка­лі Во­ль­га ста­ла кам­па­на­ваць па­рва­ныя здым­кі ў імкнен­ні ра­забрац­ца ў лё­се чу­жой сям’і.

 

Ва­ле­рыя Мі­тэ­ль­ман у пра­екце «Ся­мей­ныя вя­зі» пры­хо­дзіць у сем’і на фо­та­се­сію. Вы­бі­ра­ючы фон для па­зі­ра­ван­ня, утва­ра­ючы гру­па­выя кам­бі­на­цыі пе­рад ка­ме­рай, акрэс­лі­ва­ючы дыс­тан­цыі, лю­дзі ага­ля­юць ся­мей­ныя ста­сун­кі — за­леж­нас­ці ці лю­бо­ві, — дэ­ман­стру­юць агу­ль­ныя каш­тоў­нас­ці. Та­кім чы­нам вы­яўля­юцца скла­да­ныя ўза­ема­су­вя­зі па­між ро­дзі­ча­мі, а здым­ка ў трох га­ра­дах дзвюх кра­ін да­зва­ляе пра­вес­ці бо­льш скла­да­ныя па­ра­ле­лі.

 

Іншыя…

 

«Сям’я, на пер­шы по­гляд, ве­ль­мі про­стае, і ад­на­ча­со­ва скла­да­нае пан­яцце, што вы­клі­кае ў нас ве­лі­зар­ную ко­ль­касць аса­цы­яцый: "тра­ды­цыя і род", "бліз­касць і да­вер", "траў­ма і боль"», — за­зна­ча­юць ку­ра­та­ры. Зда­ва­ла­ся б, удзе­ль­ні­кі пра­йшлі­ся па ўсіх на­зва­ных аспек­тах пра­чы­тан­ня, ад­нак мно­гае за­ста­ло­ся не­зак­ра­ну­тым. Та­му нам аб­яца­юць, што пра­ект бу­дзе раз­ві­вац­ца, тэ­ма сям’і бяс­кон­цая, бо ўклю­чае ўвесь спектр ча­ла­ве­чых ста­сун­каў — па­зна­ча­ючы іх край­нія межы.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва