Анджэй Сэ­вэ­рын

№ 10 (415) 01.10.2017 - 30.10.2017 г

Па­тры­ятызм ад­кры­ты і цяр­плі­вы
Рэжысёр і славуты артыст, з якім працавалі Анджэй Вайда з якім працавалі Анджэй вайда, пітэр Брук, Пітэр грынуэй, Стывен Спілберг; адзін з нешматлікіх іншаземцаў, што шмат гадоў выходзіў на сцэну «Камэдзі Франсэз»; мастацкі кіраўнік польскага тэатра імя Арнольда Шыфмана ў Варшаве, спадар Анджэй Сэвэрын адказвае на пытанні нашай рэдактаркі Жаны Лашкевіч.

Пан Сэвэ­рын, у ад­ным са спек­так­ляў Поль­ска­га тэ­атра вы ігра­еце ка­ра­ля Лі­ра. Ці ёсць не­шта агу­ль­нае па­між лё­сам гэ­та­га пер­са­на­жа і ва­мі, ула­да­ром сап­раў­дна­га тэ­атра­ль­на­га ка­ра­леў­ства, дзе штод­ня трэ­ба не­шта дзя­ліць, аб­ара­няць, ад­каз­ваць на вы­клі­кі?

— Па-пер­шае, мяр­кую, я не та­кі вар’ят, як Лір. Па-дру­гое, спа­дзя­юся, што мае доч­кі, якіх у тэ­атры не­ка­ль­кі дзя­сят­каў, не­на­ві­дзяць мя­не ку­ды ме­ней, як Га­нэ­ры­лья і Рэ­га­на не­на­ві­дзяць Лі­ра. Па-трэ­цяе, мая за­да­ча не ў тым, каб пра­цяг­нуць ды ўлад­ка­ваць сваю блі­жэй­шую бу­ду­чы­ню, як гэ­та ро­біць Шэк­спі­раў пер­са­наж, а, на­адва­рот, аб’яднаць ва­кол ся­бе мас­тац­кі, ад­мі­ніс­тра­цый­ны, тэх­ніч­ны склад Поль­ска­га тэ­атра — з тым, каб ад­крыць гра­мад­ству і цэ­ла­му краю іх ад­мет­нас­ці, вар­тас­ці, не­паў­тор­насць. На­шы з Лі­рам мэ­ты аб­са­лют­на роз­ныя. Пра­ўда, па­ля­кі ма­юць та­кі пра­клён — «каб ты чу­жых дзя­цей ву­чыў». Зрэд­час му­шу яго пе­ра­фра­зоў­ваць: «каб ты кі­раў­ні­ком зра­біў­ся і пад­на­ча­ле­ных ву­чыў». Ча­му? А та­му, што тэ­атр — та­кое ча­ла­ве­чае аб’яднан­не, та­кі арга­нізм, які ве­ль­мі на­гад­вае гра­мад­ства. І без за­га­наў, улас­ці­вых гра­мад­ству, у тэ­атры не аб­ыхо­дзіц­ца. Але, ня­гле­дзя­чы ні на што і ка­жу­чы па­прос­ту, я кі­раў­нік шчас­лі­вы, кры­ты­ка­ва­ны, лю­бі­мы і маю звы­чай­ныя, на­рма­ль­ныя, кла­січ­ныя кі­раў­ні­чыя пра­бле­мы.

Вы ка­за­лі ў інтэрв’ю, што тэ­атр — гэ­та асаб­лі­вая мі­сія...

— Але, ка­заў! Га­доў двац­цаць та­му... І ра­біў гэ­та ад­мыс­ло­ва, зна­рок. Я ха­цеў спра­ва­ка­ваць пра­фе­сій­нае тэ­атра­ль­нае ася­род­дзе, на­га­даць яму пра асноў­ныя мас­тац­кія за­да­чы. Гэ­та быў пер­ша­па­чат­ко­вы пе­ры­яд аста­ля­ван­ня ка­пі­та­ліз­му ў ма­ёй Айчы­не, і я мер­ка­ваў, што пра іх ве­ль­мі важ­на на­гад­ваць. На­ват тыя, хто ста­віў­ся да мя­не пры­язна, тро­хі кпі­лі з гэ­та­га, ад­нак — і ўжо зу­сім не пра­ва­ка­цый­на! — я ма­гу па­ўта­рыць гэ­та і сён­ня.

Мер­ка­ван­не пра тое, што інтэ­лект у акцёр­скай пра­фе­сіі не га­ран­туе по­спе­ху, а ча­сам на­ват за­мі­нае, так­са­ма пры­піс­ва­юць вам...

— Гэ­тай цы­та­тай пра­фе­са­ра Ежы Крэч­ма­ра (а ка­заў ён так у 1960-я) я ха­цеў звяр­нуць ува­гу на тое, што ў тэ­атры, каб пра­ца­ваць дых­тоў­на і ся­гаць да ад­крыц­цяў, ад­ных ве­даў не вы­ста­чае. Не да­стат­ко­ва быць біб­лі­ятэ­ка­рам, гіс­то­ры­кам, мас­тац­тваз­наў­цам у ад­ной асо­бе, каб спраў­дзіць вар­тую пра­цу на сцэ­не. Тэ­атр за­леж­ны ад дзя­сят­каў склад­ні­каў, на­ват ад во­да­ру ў гля­дзе­ль­ні і чар­гі ў бу­фе­це. Я ве­даю, як да­хо­дзяць да та­го, што на­зы­ва­юць усё тэ­атра­ль­най та­ямні­цай, на­ват та­емствам, гэ­та мой улас­ны дос­вед. Два плюс два ў тэ­атры не роў­нае ча­ты­ром.

Ці час­та згад­ва­юць пра сваю ад­мет­ную мі­сію ў «Ка­мэ­дзі Фран­сэз»?

— Там усё ясна і зра­зу­ме­ла. Асноў­най за­да­чай До­ма Ма­ль­ера з’яўля­ецца за­ха­ван­не спад­чы­ны Ма­ль­ера. Ніх­то не ба­чыць у гэ­тым пра­бле­мы аль­бо су­пя­рэч­лі­вас­ці, ні­ко­га гэ­та не дзі­віць, кож­ны ве­дае, што гэ­та мае сэнс. У Поль­шчы іна­чай. Шка­да. Вя­до­ма, у «Ка­мэ­дзі Фран­сэз» пі­ль­ну­юць не ад­на­го Ма­ль­ера — але і Рас­іна, Кар­нэ­ля, Мю­сэ і яшчэ шмат ка­го, і ста­вяць не вы­ключ­на Жак Ла­саль, Дэ­ні Пад­алі­дэс ці Эрык Руф, а так­са­ма і Боб Уіл­сан, і Ана­толь Ва­­сіль­еў... На­ту­ра­ль­на, «Ка­мэ­дзі Фран­сэз» ужо не той тэ­атр, якім быў двац­цаць га­доў та­му — за­ся­ро­джа­ны на кла­січ­ным сло­ве і то­ль­кі на ім, дзе на сцэ­ну не вы­хо­дзі­лі артыс­ты чар­нас­ку­рыя, араб­скія ці поль­скія і ку­ды не бы­ло да­ро­гі жы­вым аўта­рам. Рэ­пер­ту­ар, вы­ка­наў­цы, па­ста­ноў­шчы­кі змя­ні­лі­ся і ве­ль­мі па­шы­ры­ла­ся пуб­ліч­насць, але асноў­нае пры­зна­чэн­не — пі­ль­на­ван­не на­цы­яна­ль­най спад­чы­ны — за­ста­ло­ся ве­ль­мі акту­аль­ным. Да­дам, што гэ­ты сла­ву­ты тэ­атр на­па­ло­ву пры­ват­ны. Яму за­ста­ецца пя­ць­дзя­сят ад­сот­каў пры­быт­каў, якія раз­мяр­коў­ва­юцца па­між тых, хто там слу­жыць.

Ці ка­рыс­та­еце­ся ў Поль­скім тэ­атры дос­ве­дам «Ка­мэ­дзі Фран­сэз»?

— Я на­скрозь пра­ця­ты фран­цуз­скім тэ­атрам. Я — плён «Ка­ме­дзі Фран­сэз». Але я ні­чо­га за ім не па­ўта­раю. Ні-чо-га. Ха­цеў бы толь­­кі на­сле­да­ваць яму ў арга­ні­за­цыі пра­цы. Мы, як, да­рэ­чы, іншыя айчын­ныя тэ­атры, ве­ль­мі моц­на пра­цу­ем над вы­ха­ван­нем, за­ахвоч­ван­нем, за­лу­чэн­нем да ся­бе гле­да­ча. Поль­скі тэ­атр — гэ­та мес­ца. Кроп­ка. Мес­ца — да­чы­нен­няў, ды­яло­гу, спрэч­кі... У нас не то­ль­кі гля­дзяць па­ста­ноў­кі. Мы за­ахвоч­ва­ем пуб­ліч­ныя дэ­ба­ты з па­лі­тыч­ных, мас­тац­кіх, гра­мад­скіх на­го­даў! Але спек­так­лі, вя­до­ма, для нас най­важ­ней­шыя.

Агу­ль­на­вя­до­ма, як фран­цу­зы ста­вяц­ца да сва­ёй мо­вы. Ці да­во­дзіц­ца вам зма­гац­ца за ста­тус поль­скай мо­вы на сцэ­не ва­ша­га тэ­атра — за чыс­ці­ню, раз­умен­не, стаў­лен­не да яе?

— Аб­са­лют­на. Я не хун­вэй­бін поль­скай мо­вы і не ва­юю з ма­ла­ды­мі ка­ле­га­мі за тое, што яны ўжы­ва­юць слэн­га­выя, не­лі­та­ра­тур­ныя вы­ра­зы. Мо­ва — сфе­ра жы­вая, і за­раз я дам вам ад­мет­ныя ўзо­ры, атры­ма­ныя ад ма­ёй унуч­кі. Ці ве­да­еце вы, што зна­чыць «ме­ланж» (не па-фран­цуз­ску, па-поль­ску)? Гэ­та зна­чыць «ве­ча­ры­на». А што зна­чыць, ка­лі дзі­ця пі­ша ў смс NW? Nie wiem (не ве­даю). СR? Co robisz (што ро­біш). KС? Koсham cię (ка­хаю ця­бе)... Зай­ма­ль­на, пра­ўда? У агу­ль­ным гра­мад­скім ужыт­ку мо­ва аб­са­лют­на за­няд­ба­ная. Пра­сцей за ўсё ві­на­ва­ціць у гэ­тым па­лі­ты­каў, але, ве­ра­год­на, на­спя­вае час, ка­лі трэ­ба зва­жыць на пра­бле­му ўсім гра­мад­ствам, бо поль­ская мо­ва да­ты­чыць кож­на­га па­ля­ка. Якім спо­са­бам мы вы­каз­ва­ем свае дум­кі? Ча­сам та­кое ўра­жан­не, што ня­ма ча­го вы­каз­ваць. Ду­мак ня­ма. На­ту­ра­ль­на, гэ­та не мо­жа не ад­біц­ца на тэ­атра­ль­най спра­ве. Артыс­ты — та­кія са­мыя гра­ма­дзя­не, іх вы­хоў­ва­лі ў сем’ях. У сем’ях раз­маў­ля­лі — доб­ра, сяк-так, зу­сім дрэн­на аль­бо ўво­гу­ле не раз­маў­ля­лі. Да­лей ма­ем шко­лу, Інтэр­нэт і ўсе цу­ды су­час­ных ма­бі­ль­ных да­чы­нен­няў. Хо­дзім у кас­цёл. Па­ўсюль га­во­раць. Усё ска­за­нае ўплы­вае на тэ­атр, у тым лі­ку і тое, што чу­юць у тэ­атраль­­най шко­ле. Маг­чы­ма, мо­ве і маў­лен­ню там па­прос­ту не над­аец­ца на­леж­нае ўва­гі, але не за­ўжды ма­ла­дыя артыс­ты ва­ло­да­юць мо­ваю так, як па­він­ны. Да­рэ­чы, ся­род ма­ла­дых сус­тра­ка­юцца фан­тас­тыч­ныя артыс­ты. Мар­та Ку­жак, Па­вел Круч — яны гра­лі ў нас за­ўжды — да ўся­го і мо­ваю ва­ло­да­юць ад­мет­на! Пуб­лі­ка пад­ыма­ецца, каб удзяч­на пляс­каць у лад­кі за вы­біт­ную пра­цу і доў­га не ад­пус­каць іх са сцэ­ны... Акцёр­скае сло­ва гля­дач му­сіць успры­маць і раз­у­мець да са­мых глы­бінь — з дум­каю, эмо­цы­ямі, з це­лам! Не да­стат­ко­ва по­ўніц­ца ад­ны­мі эмо­цы­ямі, каб ска­заць «Ка­хаю!» — да пра­цэ­су аб­авяз­ко­ва му­сіць быць да­лу­ча­на це­ла, ды так, каб сло­ва то­ль­кі вян­ча­ла дзея­нне інтэ­лек­ту­аль­нае, эма­цый­нае і ця­лес­нае. Бо ка­ха­юць ад пя­таў.

Ці падзя­ля­еце вы мер­ка­ван­не пра кры­зіс, які апа­на­ваў су­час­ную рэ­жы­су­ру? Ана­толь Ва­сі­ль­еў, на­прык­лад, сцвяр­джае, што «гі­бен­не тэ­атра па­чы­на­ецца з па­зі­цыі рэ­жы­сё­ра»...

— Асноў­ныя пра­бле­мы тэ­атра — гэ­та пра­бле­мы рэ­жы­су­ры. Цяж­ка пра гэ­та ка­заць, але за не­ка­ль­кі апош­ніх дзе­ся­ці­год­дзяў ве­ль­мі скла­да­на ад­шу­каць рэ­жы­сё­раў, якія б ста­ві­лі­ся да кла­сі­кі так, як бы я ха­цеў. Пра­сцей за ўсё зра­біць спек­такль з плас­ты­ка­вы­мі дэ­ка­ра­цы­ямі, ма­бі­ль­ны­мі тэ­ле­фо­на­мі, пра­екцы­ямі і каб усе бы­лі ў джын­сах, час­тко­ва аго­ле­ны­мі і друж­на ру­ха­лі­ся. Я, вя­до­ма, спраш­чаю, але ж та­кія пра­кты­ка­ван­ні ла­дзі­лі ў тэ­атра­ль­най шко­ле, ка­лі я быў вы­клад­чы­кам. За пра­бле­май рэ­жы­су­ры кро­чыць змяш­ча­ль­насць тэ­атра­ль­най гля­дзе­ль­ні. На­ша вя­лі­кая за­ла мае ка­ля 720-ці мес­цаў. Ня­мож­на ў пад­бо­ры рэ­пер­ту­ару не зва­жаць на гэ­тую ака­ліч­насць: гля­дзе­ль­ня па­він­на быць по­ўнаю. Ка­лі най­пры­га­жэй­шыя, най­леп­шыя ві­до­віш­чы на­вед­вае то­ль­кі дзве-тры со­тні ча­ла­век, гэ­та па­ра­за. А так ко­лісь бы­ло ў на­шым тэ­атры. Кож­ны з нас хо­ча, каб за­ла бы­ла по­ўная, але ж мы не пра­сты­тут­кі, каб за­да­ва­ль­няць усіх і кож­на­га лю­бой ца­ной. Ма­імі пер­шы­мі за­про­ша­ны­мі рэ­жы­сё­ра­мі бы­лі Лем­біт Пе­тэр­сан, Жак Ла­саль, Іван Аляк­сандр — трэ­ба бы­ло, каб тру­па па­пра­ца­ва­ла з роз­ны­мі май­стра­мі і ўпэў­ні­ла­ся ў сва­іх сі­лах. Трэ­цюю пра­бле­му я ўсвя­до­міў то­ль­кі та­ды, ка­лі праз двац­цаць га­доў вяр­нуў­ся з Фран­цыі ў Поль­шчу: гэ­та стан свя­до­мас­ці гля­дзе­ль­ні. Зда­ва­ла­ся, што ка­лі да­ем «Сі­да» і ста­віць Іван Аляк­сандр, дык за­ла аб­авя­за­на быць по­ўнай. Але то­ль­кі зда­ва­ла­ся... Гэ­та то­ль­кі адзін пры­клад! Та­кім чы­нам, пад ува­гу я му­шу браць ты­ся­чу дро­бя­зяў: ляг­чэй за ўсё бы­ло зна­хо­дзіц­ца ў Фран­цыі і пла­на­ваць пра­цу ў Поль­шчы!

З 2011 го­да вы бу­ду­еце Поль­скі тэ­атр на спа­лу­чэн­ні дра­ма­тур­гіі кла­січ­най, тра­ды­цый­най і акту­аль­най...

— На­ту­ра­ль­на, са­мым важ­ным з’яўля­ецца кла­січ­ны рэ­пер­ту­ар (не­на­ві­джу гэ­ты тэр­мін!). Акра­мя та­го, я па­куль што ад­чу­ваю брак той дра­ма­тур­гіі, з якой так спа­дзя­ваў­ся спраў­дзіць на­цы­яна­ль­ны рэ­пер­ту­ар. Але та­ко­га, што ні­чо­га агу­ль­на­га не мае з на­цы­яна­ліз­мам, фа­шыз­мам, не­та­ле­рант­нас­цю, ня­на­віс­цю да не-па­ля­каў і лі­та­ра­ту­ры не поль­скай. Мой па­тры­ятызм ад­кры­ты і цяр­плі­вы, ня­на­віс­ці ў ім ня­ма.

Пан Анджэй, а ча­му артыс­ты, ня­гле­дзя­чы на па­спя­хо­вую і вы­гад­ную дзей­насць па-за тэ­атрам, вяр­та­юцца на сцэ­ну?

— Ёсць та­кія, што не вяр­та­юцца. Ся­род нас шмат лай­да­коў, а тэ­атр — страш­на цяж­кая пра­ца. Страш­на! У тэ­атры ты му­сіш пра­ца­ваць па рас­кла­дзе, шмат ву­чыць і вы­ву­чаць, рых­та­вац­ца, пады­мац­ца, ру­шыць, дзей­ні­чаць та­ды, ка­лі мож­на ад­па­чыць. Ка­лі ка­рот­ка — му­сіш слу­жыць. Ка­лі­сь­ці я пра­чы­наў­ся за ад­ну хві­лі­ну... Што да мя­не, дык ха­чу быць з ка­ле­га­мі, мя­не ва­біць ка­лек­тыў. Але ўсё менш артыс­таў ка­жуць: «Я ха­чу слу­жыць». Не­як з Іва­нам Вы­ры­па­евым (ён рых­та­ваў прэм’еру «Дзя­дзь­кі Ва­ні») мы раз­ва­жа­лі, што з’яўля­ецца мэ­таю жыц­ця сён­няш­ня­га ча­ла­ве­ка. Спраш­ча­лі, вя­до­ма, але ад­каз знай­шлі та­кі: кам­форт. Кам­форт! І гэ­та... на­р­ма­ль­на. Кож­ны з нас мае пра­ва жыць і пра­ца­ваць як хо­ча, кож­ны з нас на сва­ім мес­цы ў гэ­тым жыц­ці. Але я ве­ру ў цык­ліч­насць. Усё мя­ня­ецца. І гэ­та зме­ніц­ца.

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра