Ад­біт­кі го­ра­да

№ 9 (414) 01.09.2017 - 01.01.2005 г

Пленер «Пад зна­кам Ска­ры­ны. По­лацк у гра­вю­рах су­час­ных мас­та­коў»
У ве­рас­ні По­лацк стаў цэн­трам свя­та — Дня пі­сь­мен­ства, пры­све­ча­на­га 500-го­дзю бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня. Гэ­ты факт лёг у асно­ву кан­цэп­цыі пер­ша­га між­на­род­на­га пле­нэ­ру «Пад зна­кам Ска­ры­ны. По­лацк у гра­вю­рах су­час­ных мас­та­коў», арга­ні­за­ва­ным На­цы­яна­ль­ным по­ла­цкім гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ным му­зе­ем-за­па­вед­ні­кам і Бе­ла­рус­кім са­юзам мас­та­коў.

Гра­фіч­нае мас­тац­тва цес­на звя­за­на з гіс­то­ры­яй кні­гі, а пер­шыя гра­вю­ры, ад якіх ад­ліч­ва­юць раз­віц­цё бе­ла­рус­кай дру­ка­ва­най гра­фі­кі, з’яві­лі­ся ме­на­ві­та ў кні­гах Фран­цыс­ка Ска­ры­ны.

Іні­цы­ятар пле­нэ­ру Ла­ры­са Лы­сен­ка, кі­раў­ні­ца Мас­тац­кай га­ле­рэі На­цы­яна­ль­на­га По­ла­цка­га гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка, за­ўва­жы­ла, што го­рад вы­клі­каў у май­строў не­ча­ка­ныя ўра­жан­ні: «За час зна­хо­джан­ня тут аўта­ры змаг­лі ства­рыць ве­ль­мі глы­бо­кія, не­адназ­нач­ныя па трак­тоў­цы арку­шы, на­поў­не­ныя скла­да­ны­мі сэн­са­мі. У кож­най гра­вю­ры пры­сут­ні­ча­юць фраг­мен­ты тых сла­ву­тас­цяў, якія эма­цый­на і па-фі­ла­соф­ску па­спры­ялі асэн­са­ван­ню гіс­та­рыч­на­га мі­ну­ла­га, пры­му­сі­лі раз­ва­жаць пра веч­насць і пра тое, як ча­ла­век ад­чу­вае ся­бе ў ад­но­сі­нах да яе. По­лацк у пра­цах мас­та­коў па­ўстаў як го­рад, дзе ўва­со­біў­ся час. Дзе­вяць імё­наў, дзе­вяць роз­ных асоб, дзе­вяць ба­чан­няў ад­на­го мес­та».

Арку­шы, зробле­ныя на пра­ця­гу гэ­тых дзе­ся­ці дзён, па­поў­ні­лі ка­лек­цыю «По­лацк у тво­рах су­час­ных мас­та­коў», якая збі­ра­ецца для фон­даў На­цы­яна­ль­на­га по­ла­цка­га гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­на­га му­зея-за­па­вед­ні­ка, дзе ўжо ма­ецца шмат экзэм­пля­раў стан­ко­вай і дру­ка­ва­най гра­фі­кі. Да­рэ­чы, ле­тась для па­паў­нен­ня збо­ру тво­раў пра­во­дзіў­ся жы­ва­піс­ны пле­нэр і пра­цы так­са­ма за­ста­лі­ся ў го­ра­дзе.

Пад­час пле­нэ­ру пра­ца­ва­ла вы­ста­ва бе­ла­рус­кай гра­фі­кі — бо­льш за сто ра­бот ва­сям­нац­ца­ці аўта­раў зна­ёмі­лі з раз­на­стай­ны­мі ві­да­мі і тэх­ні­ка­мі эстам­па. Па вы­ні­ках ад­кры­ла­ся яшчэ ад­на экс­па­зі­цыя — «Пад зна­кам Ска­ры­ны».

Для та­го каб ства­рыць удзе­ль­ні­кам ад­па­вед­ны на­строй і плён­ную атмас­фе­ру, бы­ла арга­ні­за­ва­на вя­лі­кая ку­ль­тур­ніц­кая пра­гра­ма. Па­ча­лі са зна­ёмства з Мас­тац­кай га­ле­рэ­яй, з яе ба­га­тай, уні­­каль­­най ка­лек­цы­яй, што збі­ра­ла­ся на пра­ця­гу мно­гіх га­доў, а ХХ ста­год­дзе — ад­но з са­мых рэ­прэ­зен­та­тыў­ных у кра­іне. На дру­гі дзень мас­та­коў ча­каў кан­цэрт арган­най му­зы­кі ў Са­фій­скім са­бо­ры і экс­кур­сія па хра­ме. Най­бо­льш ура­зі­лі Спа­са-Еўфра­сін­неў­скі ма­нас­тыр і зна­ёмства з фрэс­ка­мі ХІІ ста­год­дзя Спас­ка­га хра­ма. Экс­кур­сію вя­ла пра­фе­сій­ная рэ­стаў­ра­тар­ка Дар’я Скап­цо­ва, яна рас­ка­за­ла пра іка­наг­ра­фіч­ную пра­гра­му рос­пі­саў і пад­ра­бяз­нас­ці рэ­стаў­ра­цыі. Зна­ёмства з хра­мам знай­шло ўва­саб­лен­не ў ра­бо­тах гра­фі­каў, якія, да­рэ­чы, за­ўва­жы­лі: го­рад ва­ло­дае асаб­лі­вай энер­ге­ты­кай, што спры­яе твор­час­ці і ня­спеш­на­му су­зі­ран­ню.

Пра­ца­ва­лі ўсе раз­ам — у вя­лі­кім па­мяш­кан­ні, у май­стэр­ні, дзе кож­на­му быў вы­дзе­ле­ны асоб­ны стол. Удзе­ль­ні­каў бы­ло дзе­вяць — Андрэй Ба­са­лы­га, Ула­дзі­мір Са­віч, Во­ль­га Ні­кі­шы­на, Па­вел Амя­лю­сік, Та­ма­ра Шэ­лест, Андрэй Яку­баў, Са­фія Піс­кун, Ма­рыя Да­рож­ка і Эвал­дас Мі­ка­лаў­скіс (Літ­ва). Кож­ны з іх пры­свя­ціў твор го­ра­ду, ад­мет­на пе­ра­пра­ца­ваў­шы свае ўра­жан­ні.

Аб­ры­сы архі­тэк­тур­ных бу­дын­каў ці ледзь улоў­ныя сля­ды гіс­то­рыі, гу­ль­ня свят­ла і це­ню пад скля­пен­ня­мі хра­ма ці за­гад­ка­выя аб­ліч­чы фрэ­сак, у не­йкіх тво­рах — ві­да­воч­на, у не­йкіх — лёг­кім на­мё­кам, воб­раз го­ра­да з яго ба­га­тым бэк­граў­ндам па­ўста­ваў у кож­ным арку­шы. І не спат­рэ­бі­ла­ся на­тур­ных на­кі­даў, гра­фі­ка — мас­тац­тва інтэ­лек­ту­аль­нае, тэх­на­ла­гіч­на аб­умоў­ле­нае, ме­ха­нізм з’яўлен­ня воб­ра­заў на плос­кас­ці арку­ша за­ле­жыць як ад дос­ве­ду і інту­іцыі твор­цы, так і ад на­яўнас­ці све­жых імпу­ль­саў, па­ста­ноў­кі но­вых за­дач. Аўта­раў, пры­вя­за­ных да інстру­мен­таў на сва­ім ста­ле, да дру­кар­ска­га стан­ка і скла­да­на­га тэх­на­ла­гіч­на­га пра­цэ­су, за­пра­сі­лі па­пра­ца­ваць у «па­ля­вых» вы­язных умо­вах, і вы­нік атры­маў­ся год­ны. Не­хта ўзба­га­ціў­ся но­вы­мі пры­ёма­мі, а арга­ні­за­та­ры атры­ма­лі ра­бо­ты з ары­гі­на­ль­ным аўтар­скім ба­чан­нем.

Час рас­кла­да­ецца на сён­ня і ўчо­ра ў ліч­ба­вым ка­ла­жы Па­ўла Амя­лю­сі­ка «Час», дзе ве­цер гіс­то­рыі «злоў­ле­ны» да­клад­ны­мі пры­ёма­мі — праз ра­курс і па­лім­псест. Та­мара Шэ­лест у скла­да­ным па струк­ту­ры гра­фіч­ным арку­шы «Фо­та на па­мяць» раз­ва­жае над пан­яццем воб­ра­за і яго інтэр­прэ­та­цы­яй, над ува­саб­лен­ня­мі сім­ва­ліч­ных і не­ма­тэ­ры­яль­ных рэ­чаў, звя­за­ных з ха­дой гіс­то­рыі. Са­фія Піс­кун раз­гля­дае го­рад з роз­ных кро­пак, ад­люс­троў­ва­ючы гіс­та­рыч­ныя фак­ту­ры праз опты­ку сён­няш­ня­га ча­ла­ве­ка. Во­ль­гу Ні­кі­шы­ну ўра­зі­лі на­паў­рас­кры­тыя фрэс­кі роз­ных ста­год­дзяў. Тры лі­кі як тры ўва­саб­лен­ні, што па­сту­по­ва рас­тва­ра­юцца ў гіс­та­рыч­ным за­быц­ці, за­ста­юцца то­ль­кі сля­да­мі ў су­час­най свя­до­мас­ці… У афор­це «Дні і но­чы» Андрэй Ба­са­лы­га праз антра­па­мор­фныя по­ста­ці ні­бы па­зна­чае ме­ха­ніз­мы фар­ма­ван­ня ча­ла­ве­ча­га воб­ра­за роз­ных эпох, да­сле­ду­ючы хут­чэй не га­то­выя вы­явы, а сам пра­цэс іх афар­млен­ня.

Тэх­ні­кі вы­ка­нан­ня — афорт, лі­наг­ра­вю­ра і ліч­ба­вы друк. Афор­тны ста­нок, на якім дру­ка­ва­лі­ся тво­ры, быў раз­меш­ча­ны ў му­зеі бе­ла­рус­ка­га кні­гад­ру­ка­ван­ня — пры­ла­да і су­час­ная і, як вы­свет­лі­ла­ся, пра­цоў­ная.

Уні­ка­ль­насць гэ­та­га пра­екта яшчэ і ў тым, што гле­да­чы маг­лі ўба­чыць сам пра­цэс твор­час­ці, які звы­чай­на ад­бы­ва­ецца за за­чы­не­ны­мі дзвя­ры­ма.

Пер­ша­га ве­рас­ня, у Дзень ве­даў, вуч­ні По­ла­цкай ся­рэд­няй шко­лы №1 на­ве­да­лі Мас­тац­кую га­ле­рэю, каб па­ўдзе­ль­ні­чаць у май­стар-кла­се па ства­рэн­ні гра­вю­ры — у тэх­ні­ках лі­наг­ра­вю­ры і ксі­ла­гра­фіі. На дзве га­то­выя дру­кар­скія фор­мы дзе­ці вы­ціс­ка­лі фар­бу, а па­сля пе­ра­но­сі­лі ма­лю­нак на па­пе­ру. Атрым­лі­ва­лі ад­біт­кі, якія мож­на бы­ло за­браць з са­бой. Пра­цэс на­сто­ль­кі за­ха­піў іх, што мно­гія за­ха­це­лі стаць мас­та­ка­мі.

Пэў­ныя тэх­ніч­ныя скла­да­нас­ці (ад­да­ле­насць мес­ца пра­цы ад мес­ца дру­ку, не­абход­насць пры­во­зіць з са­бой па­трэб­ныя ма­тэ­ры­ялы) не над­та за­мі­на­лі ўдзе­ль­ні­кам пле­нэ­ру, ад­нак у арга­ні­за­тар­кі Ла­ры­сы Лы­сен­ка з’я­ві­ла­ся но­выя ма­ра: зра­біць ба­зу — гра­фіч­ную май­стэр­ню, каб ла­дзіць пад­обныя імпрэ­зы рэ­гу­ляр­на, а ў стар­шы­ні сек­цыі гра­фі­кі Са­юза мас­та­коў Андрэя Ба­са­лы­гі па­ўста­ла жа­дан­не арга­ні­за­ваць лі­таг­раф­скі пле­нэр у Мін­ску — на ба­зе май­стэр­ні мас­тац­ка­га кам­бі­на­та. Уз­ро­вень раз­віц­ця гра­фіч­на­га мас­тац­тва ў нас да­стат­ко­ва вы­со­кі, каб Бе­ла­русь ста­ла ад­ным з цэн­траў пры­цяг­нен­ня аўта­раў з уся­го све­ту.

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва