Ва­да ды іншыя пра­цэ­ду­ры

№ 3 (408) 01.03.2017 - 31.03.2017 г

«Чыс­ці­ня і гі­гі­ена» ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў
«Чыс­ці­ня і гі­гі­ена» — дру­гая ў шэ­ра­гу ген­дар­ных вы­стаў пад ку­ра­тар­ствам Мар­ты Шма­та­вай. Пер­шы пра­ект — «Штуч­нае асвят­лен­не. Кла­ра і Роза» — пра­хо­дзіў у та­га­час­ным му­зеі су­час­на­га мас­тац­тва ў 2014 го­дзе.

Так­са­ма пры­мяр­коў­ваў­ся да 8 са­ка­ві­ка, меў сем жан­чын-удзе­ль­ніц і кан­цэпт — пе­ра­асэн­са­ван­не ген­дар­най мi­фа­ло­гii, уплыў мас­ме­дыя на ства­рэн­не ген­дар­ных стэ­рэ­аты­паў. Гэ­тым раз­ам ідэя, якая б кра­ну­ла аўта­рак, доў­га не зна­хо­дзі­ла­ся, на­рэш­це яна ўзнік­ла — гі­гі­ена. За гэ­тым сло­вам пад­цяг­ну­ла­ся больш шы­ро­кае і аб­страк­тнае — чыс­ці­ня. На на­пру­жа­ным су­тык­нен­ні гэ­тых пан­яццяў — «чыс­ці­ні» (не­да­ся­га­ль­ны ідэ­ал ці ата­я­сам­лен­не з дзя­цін­ствам) і «гі­гі­ены» (не­шта агрэ­сіў­нае, ка­зён­нае і на­ват па­гра­жа­ль­нае) — бу­да­ва­лі­ся раз­ва­жан­ні ўжо адзі­нац­ца­ці ўдзе­ль­ніц но­ва­га пра­екта ў за­лах Цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў.

Па­вод­ле Мар­ты Шма­та­вай, пра­ект «Чыс­ці­ня і гі­гі­ена» пры­све­ча­ны пра­цэ­су ачыш­чэн­ня ад ліш­ня­га: «Ад ад­ва­рот­на­га, цём­на­га бо­ку чыс­ці­ні, ка­лі чыс­тае ўспры­ма­ецца як пус­тое ці мёр­твае, — да сап­раў­ды свет­ла­га яе бо­ку, ка­лі чыс­ці­ня ўспры­ма­ецца як не­шта ідэ­аль­нае, ачыш­ча­ль­нае і ўзнёс­лае. Ад да­знан­няў, до­пы­таў, умя­ша­ль­ніц­тваў — ся­мей­ных, гра­мад­скіх, ад­мі­ніс­тра­цый­ных, цэн­зу­ры і са­ма­цэн­зу­ры — да ад­сут­нас­ці фа­ль­шы і бру­ду, та­го, што звы­чай­на раз­уме­юць пад вы­ра­за­мі “чыс­ты гук”, “чыс­ты ко­лер”, “чыс­тае па­чуц­цё”».

Пра­сто­ра­вая кам­па­зі­цыя вы­ста­вы бы­ла іншая, чым у па­пя­рэд­нім пра­екце: без агу­ль­на­га сім­ва­ла-акцэн­ту, без вон­ка­ва­га по­гля­ду Інша­га, які тры га­ды та­му з’явіў­ся ў фо­та­пра­екце Мі­ка­лая Ба­ць­він­ні­ка. Вы­ста­вач­ны апо­вед у за­лах НЦСМ раз­ві­ваў­ся па спі­ра­лі, аб­рас­та­ючы інтэр­прэ­та­цы­ямі кож­най удзе­ль­ні­цы. Рас­па­чаў­ся ён у за­ле Ка­ця­ры­ны Су­ма­ра­вай.

Моц­ная энер­ге­ты­ка прац і асэн­са­ва­ная ра­бо­та з пра­сто­рай уво­гу­ле ха­рак­та­ры­зу­юць гэ­тую вы­ста­ву з най­леп­ша­га бо­ку, і экс­па­зі­цыя Ка­ця­ры­ны «RESERVUARIUM» атры­ма­ла­ся ад­ной з най­бо­льш энер­га­ёміс­тых — з цэ­ль­ным і вы­раз­ным па­ве­дам­лен­нем. Яе пра­ект па­бу­да­ва­ны на су­аўтар­стве з ва­дой — са­мым ста­ра­жыт­ным і арха­ічным срод­кам пад­тры­ман­ня чыс­ці­ні. Мас­тач­ка звяр­та­ецца да пра­ўдзі­вых вы­то­каў, бо ў трох­літ­ро­вых сло­іках, як сво­еа­саб­лі­вы рэ­зерв ці стра­тэ­гіч­ны за­пас, бы­лі за­ка­та­ны пад жа­лез­ны­мі на­крыў­ка­мі ўзо­ры, уз­ятыя з рэк, азёр і іншых кры­ніц.

Роз­на­га ко­ле­ру і сту­пе­ні пра­зрыс­тас­ці, сло­ікі з ва­дой ста­лі апор­ны­мі пун­кта­мі экс­па­зі­цыі, на сця­не іх акру­жа­лі па­лот­ны — во­ль­ныя аб­страк­цыі-інтэр­прэ­та­цыі на тэ­му ця­ку­час­ці, шмат­ко­лер­нас­ці і асаб­лі­вых па­во­дзін гэ­тай ма­тэ­рыі, якая ў тым лі­ку да­зва­ляе існа­ваць і аква­рэ­ль­ным эфек­там жы­ва­пі­су. Па­вод­ле Ка­ця­ры­ны, ёсць два шля­хі інтэр­прэ­та­цыі гэ­та­га пра­екта — у ра­кур­се эка­ло­гіі і ду­хоў­на­га ўспры­ман­ня.

Пра­чы­тан­не тэ­мы праз мас­тац­тва, су­вязь з яго кры­ні­ца­мі, інспі­ра­цы­ямі і ло­гі­кай існа­ван­ня мож­на бы­ло пра­са­чыць у мно­гіх пер­са­на­ль­ных экс­па­зі­цы­ях. Мас­тач­ка Во­ль­га Са­зы­кі­на раз­ам з Ган­най Мар­ша­вай і Ка­ця­ры­най Міх­нюк па­каз­ва­лі «Аб­рад пе­ра­хо­ду» — ка­шу­лю, спле­це­ную з кра­пі­вы, а так­са­ма фо­та­да­ку­мен­та­цыю гэ­та­га пра­цэ­су. Глы­бін­ная эка­ло­гія — так акрэс­лі­ла мас­тач­ка пра­цэс, пад­час яко­га ад­бы­ва­ецца ма­тэ­ры­ялі­за­цыя не­рэ­аль­на­га ка­зач­на­га воб­ра­зу — ка­шу­лі з кра­пі­вы. Гэ­та за­свед­чвае маг­чы­масць пе­ра­хо­ду з не­рэ­аль­най пра­сто­ры ў рэ­аль­ную, па­трэб­на­га для пры­няц­ця ўлас­най пры­ро­ды і ад­шу­кан­ня ся­бе сап­раў­днай.

Тац­ця­на Ра­дзі­віл­ка па­ка­за­ла два пра­екты: «Вод­ныя пра­цэ­ду­ры», у якім рэ­кан­стру­юец­ца на­ра­джэн­не мен­та­ль­на­га воб­ра­за пры­род­на­га кра­яві­ду, і «По­мнік» — пра­зрыс­тыя бла­кіт­ныя стэ­ры­ль­ныя та­пач­кі, аб’ект дэ­міс­ты­фі­ка­цыі, што мае ад­но­сі­ны і да гі­гі­ены, і да не­ча­га яшчэ — бо­льш са­цы­яль­на­га.

Га­лі­на Ра­ма­на­ва па­бы­то­ва ра­цы­яна­ль­ная ў сва­ім вы­каз­ван­ні: у яе за­ле раз­мяс­ціў­ся ба­на­ль­ны смец­це­вы па­кет з вы­кі­ну­ты­мі ўнутр і рас­кі­да­ны­мі ва­кол на­кі­да­мі — не­ад’емнай час­ткай твор­ча­га пра­цэ­су. Пе­рад на­мі пра­цэс ачыш­чэн­ня — па­зба­віц­ца ліш­ня­га, ад­пра­ца­ва­на­га, пе­ра­га­рэ­ла­га, асе­ла­га гру­зам у па­мя­ці. А так­са­ма раз­ва­жан­не над пы­тан­нем, ці па­трэб­ны сён­ня тво­ры ка­му-не­будзь, акра­мя са­мо­га аўта­ра. Не­ка­то­рыя пра­цы аб­рам­ля­юцца і ве­ша­юцца на сця­ну. Тут да­да­ецца пра­бле­ма вы­ба­ру: што лі­чыць тво­рам мас­тац­тва...

Гэ­тае вы­каз­ван­не пе­ра­гук­ва­ецца з та­та­ль­най інста­ля­цы­яй Зоі Лу­цэ­віч — яе «Май­стэр­няй». Мас­тац­тва мож­на ра­біць з лю­бых вы­пад­ко­ва зной­дзе­ных рэ­чаў, са ста­ро­га аб­ру­са ства­рыць пры­го­жую ўзвы­ша­ную кам­па­зі­цыю. Мас­тац­тва — эфек­тыў­ны сро­дак гі­гі­ены: не­пат­рэб­ныя прад­ме­ты пры­бі­ра­юцца з на­ва­ко­ль­най пра­сто­ры і ўклю­ча­юцца ў арт-аб’ект.

Жан­на Ка­пус­ні­ка­ва, ві­даць, адзі­ная з аўта­рак, якая не ра­бі­ла ад­мыс­ло­ва тво­ры пад гэ­тую вы­ста­ву, пры­нцып яе існа­ван­ня ў мас­тац­тве іншы — та­та­ль­ны пра­цэс, дзе ад­ны се­рыі пе­ра­ця­ка­юць у іншыя, а пра­цы ка­чу­юць з па­пя­рэд­ня­га пра­екта ў на­ступ­ны. Та­му ў агу­ль­нае гу­чан­не яна пры­ўно­сіць да­во­лі моц­ную но­ту — смер­ці, вай­ны і трэ­шу. Ро­біць акцэнт на сам пра­цэс стра­ты чыс­ці­ні, на­прык­лад у кар­ці­нах вы­гнан­ня — то з умоў­на­га раю, то з мір­на­га жыц­ця. «Не пры­бя­ром­ся тут, у гэ­тым жыц­ці, то і там не атры­ма­ецца», — тлу­ма­чыць мас­тач­ка.

Па­вод­ле Іло­ны Ка­са­бу­ка, ёсць то­ль­кі не­ка­ль­кі мо­ман­таў аб­са­лют­най чыс­ці­ні ў на­шым жыц­ці — на­ра­джэн­не і смерць, а па­між імі — ча­ла­век у па­ста­яннай ба­ра­ць­бе ду­мак і па­чуц­цяў.

Але­на То­ла­ба­ва пе­ра­ства­рае эка-ме­рап­ры­емства ў эка-арт, уз­наў­ля­ючы ў па­мяш­кан­ні ком­плекс ме­рап­ры­емстваў, які вы­ра­та­ваў воз­ера ад за­ра­жэн­ня птуш­ка­мі. Арт-аб’екта­мі ста­но­вяц­ца ша­ры, што па­кры­ва­юць пад­ло­гу яе за­лы. Пра­ект трэ­ба раз­гля­даць у пра­сто­ра­вай пер­спек­ты­ве, пра­екцыі, і ад­біт­кі чор­ных ша­роў тран­сфар­му­юцца ў фар­ма­ль­ныя тво­ры жы­ва­пі­су, дзе бе­лае і чор­нае ўза­ема­дзей­ні­ча­юць праз кан­флікт і пры­мі­рэн­не.

Мар­та Шма­та­ва зра­бі­ла са­цы­яль­нае вы­каз­ван­не з удзе­лам лю­дзей без пэў­на­га мес­ца жы­хар­ства. Яна вяр­тае іх у чыс­ці­ню дзя­цін­ства, у якім яны са­праў­­ды бы­лі шчас­лі­выя (гэ­та па­­цвяр­джае аўды­яза­піс, што пра­круч­ва­ецца ў экс­па­зі­цыі). Кар­ці­на з вы­явай ча­ла­ве­ка без тва­ру ка­жа: кож­ны мо­жа быць на гэ­тым мес­цы.

Але­на Шле­гель праз рэ­лі­гій­ныя сю­жэ­ты і гіс­та­рыч­ныя мі­фа­ла­гі­за­ва­ныя падзеі да­сле­дуе пра­цэ­сы ачыш­чэн­ня ў гіс­то­рыі ча­ла­вец­тва: «Пра­во­дзя­чы гі­гі­еніч­ныя ме­ра­пры­емствы су­праць та­го, што лі­чым шкод­ным (ві­ру­сы, бак­тэ­рыі і г.д.), мы рэ­дка за­дум­ва­емся пра тое, што, маг­чы­ма, са­мі ў пэў­ныя мо­ман­ты сва­ёй гіс­то­рыі ста­но­вім­ся аб’екта­мі та­кіх са­мых гі­гі­еніч­ных мер».

«DOXA» Тац­ця­ны Кан­дра­цен­ка — фік­тыў­нае на­ву­ко­вае да­сле­да­ван­не і ад­на­ча­со­ва імі­та­цыя «чыс­та­га» кан­цэп­ту­аль­на­га пра­екта, але, тым не менш, па сут­нас­ці — сар­кас­тыч­ная кры­ты­ка ба­за­вых гра­мад­скіх пан­яццяў, та­кіх як ад­ука­цыя, шлюб, сіс­тэ­ма спа­жы­ван­ня. Інстру­мен­там міс­ты­фі­ка­цыі фі­ла­соф­ска­га пан­яцця «Doxa» ста­ла звы­чай­нае мы­ла ад­на­ймен­най мар­кі.

Ка­лі ў па­пя­рэд­нім пра­екце Мар­ты Шма­та­вай «Штуч­нае асвят­лен­не. Кла­ра і Роза» мас­тач­кі ства­ра­лі свае вы­каз­ван­ні ў меж­ах ген­дар­най тэ­ма­ты­кі, то тут рэ­ва­лю­цый­ны за­пал ні­бы­та спа­дае, а за­мест яго пры­хо­дзіць тон­ка пра­ве­дзе­ны ана­ліз ні­бы­та тра­ды­цый­на жа­но­чых тэр­мі­наў — чыс­ці­ні і гі­гі­ены. Кры­ты­ка ген­дар­ных стэ­рэа­ты­паў ад­бы­ва­ецца за­ву­аля­ва­на. А са­ма ку­ра­тар­ка пад­су­моў­вае: як вы­ні­кае з вы­ста­вы, у на­шым гра­мад­стве чыс­ці­ня з’яўля­ецца пан­яццем да­во­лі сум­неў­ным.

 

Аўтар: Алеся БЕЛЯВЕЦ
рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва